it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 16


сёньня адбылася першая раздача кніг. з 307 падпісаных — 208 ужо знайшлі сваіх гаспадароў! а значыцца — траціна кніг раздадзеная!

дзякую ўсім, хто прыйшоў! дзякую Партыі БНФ за памяшканьне Сядзібы, дзе адбывалася раздача! дзякую “Маладому Фронту” за чалавечую дапамогу!

наступны этап раздачы кніг адбудзецца праз тыдзень. кожны, хто не забраў кнігу сёньня, атрымае паўторны мэйл. каму будуць падпісаныя кнігі за гэты час — таксама!

Тэгі:


2 Responses to ““Салідарныя з Барадуліным”: 208 чалавек ужо атрымалі кнігі!”

  1. 1. Ulzah Says:

    Глеб, дзякуй Вам за магчымасць паудзельничаць i атрымаць прывiтанне ад вялiкага беларуса

  2. 2. Vitaut Martynenka Says:

    Кожы паэт, дый увогуле кожны літаратар ладуецца
    жыцьцёвымі сіламі, усьведамляючы сваю карысць. Вымярэньне цэнзу той карысьці
    рознае: ва ўплывах, у пасьлядоўніках, ва ўвазе, у грошах… Ці ўсё ведае Рыгор
    Барадулін, на каго ён паўплываў? На літаратараў, на грамадзкую сьвядомасць… Але
    ж ня толькі.

    Што ён думае пра сучаснае разьвіцьцё
    шоў-бізнэсу? Ну ясна, ведае, якія цудоўныя песьні піша на ягоныя вершы Зьміцер
    Вайцюшкевіч. Але таксама ці толькі?

    Недзе ў 1980-х, а мо і 70-х гадох у кнігарню
    зайшоў адзін юнак, які ня надта цікавіўся паэзіяй, зусім ня быў нацыянальна
    ўсьвядомленым, каб увогуле цікавіцца беларускай кнігай. Але ягоны позірк трапіў
    на томік зь дзівоснай назвай «Прынамсі». Аўтарам быў ня прызнаны клясык, а
    нейкі малады паэт – прозьвішча Барадулін.

    Юнак узяў кнігу менавіта з-за слова «Прынамсі».
    Напрыканцы прачытаў пераклад назвы (была такая традыцыя) – по крайней мере. Ні
    фіга сабе: одно слово переводится аж тремя! Дык не такая ўжо падобная руская мова да
    беларускай. І той факт стаў пачаткам больш пільнага прыглядваньня да тых
    рознасьцяў.

    Потым той юнак скончыў школу, паступіў ва
    унівэрсітэт, захапіўся музыкай, а не літаратурай, але ўсе свае студэнцкія
    канспэкты мімаходзь размалёўваў ляґатыпамі будучых мройных фанаґрафічных фірмаў
    «Прынамсі-рэкардз», «Prynamsi Records».

    Сёньня, калі вы пакорпаецеся ў фанаґрафічных
    развалах беларускіх distro, дык заўважыце на
    вельмі ўплывовых выданьнях красачны ляґатып «Prynamsi Records». Гэта й першы альбом «Не
    трывай» культавага гурта «:B:N:» зь Бярозы, і архіўны CD
    лепшых альбомаў полацкага гурта «Мясцовы час» («Мой дом», «Ускраіна»), і
    дэбютнік «Трэба рабіць» беларускага crossover-бэнда
    «Partyzone».

    Мо’ паэт Рыгор Барадулін і ня чуў нічога пра
    нюансы сучасных стыляў рок-музыкі, але ягоныя ўплывы на іх відавочныя і
    рэчаісныя. Бо тым сьціплым юнаком 70-80-х, якога ўзрушыла нестандартнае
    барадулінскае бачаньне беларускай мовы, быў журналіст і рок-паэт Вітаўт
    Мартыненка.

Leave a Reply