it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 04

будзеце ў Нацыянальным гістарычным музэі на Карламарла, абавязкова зьвярніце ўвагу на партрэт Марыі Ружы “Бішэт” Браніцкай (Радзівіл). гэта — бабуля пані Эльжбеты. даты яе жыцьця даволі сымбалічныя для нашай гісторыі, запамінаюцца лёгка — 1863-1941. яна была адной з найбагацейшых жанчын у Эўропе, жыла то ў Нясьвіжы, то ў Рыме, то ў Парыжы, то ў Ніцы, то ў Белай Царкве, то ў Варшаве. відаць, ня трэба дадаваць, што паўсюль яна жыла ва ўласных агромністых палацах? ну, праўда, апроч Парыжа — там Бішэт мела “ўсяго” шыкоўную кватэру.

дык вось, партрэт, які вы пабачыце ў музэі, мае маленькую загадку. музэйшчыкі датавалі яго на вока,  вызначыўшы, колькі Бішэт мела гадоў на гэтай выяве. насамрэч жа…


насамрэч партрэт намаляваны вось з гэтага здымка. прычым, як вынікае з пэўных дасьледваньняў — ужо пасьля яе сьмерці. здымак зроблены ў Рыме, у палацы Радзівілаў на вуліцы Бон Кампані, 22.

карацей, будзеце ў музэі — зьвярніце ўвагу. будзеце ў Рыме — таксама. адрас не зьмяніўся, ад таго часу, як там жыла гаспадыня.

Тэгі:


3 Responses to “сакрэт партрэту Марыі Радзівіл”

  1. 1. Аляксей Says:

    вельмі цікава!
    дзякуй Вам, Глеб

  2. 2. Мiкалай С. Says:

    Глеб, а што азначае знак на шчыце ў сокала?

  3. 3. labadzenka Says:

    гэта герб Радзівілаў “Трубы”, выкананы, аднак, ня вельмі прыгожа і дакладна

Leave a Reply