it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 23

ня буду казаць у цэлым. апішу адно падарожжа ў Лунінец.

тэлефаную ў даведку, пытаюся, як мне дабрацца да Лунінца, каб аб 11 раніцы быць там. жанчынка кажа, што трэба сесьці а 6.16 на цягнік у Менску, у Баранавічах ён будзе а 7.58, а ўжо а 8.25 іншы цягнічок павязе мяне ў Лунінец — і а 10.53 буду на месцы.

прыўкрасна, думаю сабе я — і кіруюся на вакзал па квіткі. у кожную касу чарга — да далягляду. адстойваю паўгадзіны ў касу “для дэпутатаў”, хоць я ні разу не дэпутат (але там насамрэч абслугоўваюць усіх). кажу: дайце мне квіток на 6.16 да Баранавічаў, а адтуль а 8.25 да Лунінца. жэншчына кажа: да Лунінца не прадам, бо між цягнікамі мусіць быць як найменей тры (!!) гадзіны — правілы ў нас такія. аргументы, што калі я спазьнюся — гэта мае праблемы, на яе ня дзейнічаюць. кажа: станавіцеся ў іншую касу, там купляйце.
іду да адміністратаркі, пішу 2 скаргі (адказ гл. ніжэй).

кірую у міжнародныя касы (там прадаюць і квіткі па Беларусі, але чэргі меншыя). прашу квіток на 8.25 Баранавічы-Лунінец. кажуць, няма ў нас у кампуцяры такога цягніка. тэлефаную да калегі ў Лунінец. аказваецца, што гэта дызельны цягнік — а на такія квіткі ў горадзе-героі не прадаюць. сэрвіс.

але тут высьвятляецца самае цікавае. што а 7.58 я прыбываю на вакзал Баранавічы-Цэнтральныя, а а 8.25 адчальваю на Лунінец з вакзала Баранавічы-Палескія! пра гэта ў даведцы, вядома, не папярэдзілі!
вымалёўваецца 2 варыянты.

1. прыехаць а 7.58, узяць таксоўку і паспрабаваць да 8.25 пасьпець да іншага вакзала (між імі недзе 6 км)
2. прыехаць а 7.58 і чакаць да 11.00 іншага цягніка на Лунінец.

выбіраю першы, бо мушу абавязкова быць у Лунінцы да 11.00

у Баранавічы цягнік спазьняецца на 13 хвілін — і прыбывае а 8.11. у мяне застаецца 14 хвілін, каб патрапіць на іншы вакзал. добра, парупіўся — і набраў таксоўку яшчэ з цягніка, машына ўжо чакае пры вакзале.

таксовец нясецца — і дастаўляе мяне ў час. аднак квітка ж няма — кіруюся ў касы, адстойваю чаргу 3 чалавекі, бяру квіток. заскокваю ў апошні момант.

месца знаходжу толькі ў чацьвертым па ліку вагоне. дызель ледзяны. едзе павольна, у кожнай вёсцы спыняецца. затое танна: 7260 за 116 км!

дызель прыбывае ў час. на сустрэчу пасьпяваю. назад кіруюся ледзяным павольным дызелем да Баранавічаў, там троху чакаю — і швайцарскай электрычкай на горад-герой.

ці мне аднаму падаецца, што беларуская чыгунка — гэта ганебны савецкі калхоз?..

PS хто знойдзе болей памылак у адказе?

Тэгі:


10 Responses to “сага пра беларускую чыгунку”

  1. 1. Den Says:

    Натхніў железнадарожны траспартЪ

  2. 2. Машыніст Says:

    А што замінала браць не адзін квіток з перасадкай, а два квіткі асобна? І квіток на дызель можна было ў Менску спакойна ўзяць у прыгарадных касах.

  3. 3. Labadzenka Says:

    дык я так і сказаў жанчыне: уявіце, што я бяру асобна квіток баранавічы-лунінец. а яна ўсё адно: не паложана. а наконт прагарадных кас ніхто зь іх не параіў.

  4. 4. Елена Мигаль Says:

    Сама калісьці сутыкнулася з гэтай праблемай: трэба было ехаць на Вялікдзень у Брэст з Гомеля, на прамы цягнік квіткоў ужо не было, прыйшлося браць з перасадкай у Калінкавічах. Дык да Калінкавіч прадалі, а на цягнік з Калінкавіч – не, бо “менш 3 гадзін паміж цягнікамі”… Касірша накіравала мяне ў другое акенца і патлумачыла: яна б і рада дапамагчы, але кампутар не правядзе пакупку другога квітка. Бо “менш 3 гадзін”. Добра, што ў суседнюю касу пусцілі без чаргі, а то так і засталася б у Калінкавічах )))

  5. 5. kolt Says:

    На авто те же пять часов не торпясь, но без нервотрёпки

  6. 6. Renessaince Says:

    Цікава, а дзьве скаргі ў адну нельга было злучыць ніяк?

  7. 7. chill Says:

    памылак шмат, але і ў 3-м з канца абзацы посту прысутнічае “абратна”. пасля выпраўлення можна мой пост выдаліць

  8. 8. labadzenka Says:

    дзякуй! і на сонцы бываюць плямы )))))

  9. 9. Елена Мигаль Says:

    хахаха, а можна сцягнуць да сябе гэты шыкоўны адказ? Дала б на ўроку вучням заданне: знайдзіце ўсе памылачкі )))))
    Насамрэч, вельмі сумна, што наша начальства так “добра” валодае беларускай мовай…

  10. 10. Natalia Says:

    як сумна глядзець на тое, якія памылкі робяць дзяржаўныя ўстановы…

Leave a Reply