it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 27

ідзіце, паглядзіце на яе і сфоткайце — хутка будзе позна!

станцыя знаходзіцца зьлева ад цырка, каля самай дарогі

людзі, на чыіх руках будзе кроў першай менскай электрастанцыі:

Мікалай ЛАДУЦЬКА, “мэр” Менска

Віктар НІКІЦІН, галоўны архітэктар Менска

Віктар КУРАШ, старшыня Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай здрады,я кая дала дазвол на руйнаваньне

Ігар ЧАРНЯЎСКІ, начальнік Упраўленьня па ахове спадчыны Мінкульта, без дазволу якога станцыю не зруйнуюць

ВАШЫЯ ІМЁНЫ, ГЕРАСТРАТЫ, ЗАСТАНУЦЦА Ў ГІСТОРЫІ ГОРАДА

усё будзе ў стылі аграрэнесанса эпохі глыбокай стабільнасьці — яе “адбудуюць у такім жа выглядзе” на іншым месцы.

а на месцы электрастанцыі будзе прыкладна во такая красата:

напэўна, для калхозьнікаў, якія яе зацьвяржаюць, гэта ўвогуле вяршыня мараў — у іх у вёсцы такога не было!!!

другі будынак станцыі

так ён выглядаў у 1930-я гады

Тэгі:


5 Responses to “рыхтуецца да зносу першая менская электрастанцыя”

  1. 1. Demetrius Says:

    Шаноўны, а адкуль інфа, што зносяць. Вось у мяне такой інфы няма, а ёсць праект, з якім я зараз працую. І абодва будынкі там ёсць, і ўтульна сябе адчуваюць. І яшчэ: ШТО канкрэтна преашкаджае тым будынкам заставацца на месцы?

  2. 2. labadzenka Says:

    1. я маю першы варыянт праекта і другі. на першым станцыя ёсьць, на другім няма.
    2. там ужо ўсё абгарадзілі.

    калі ў вас ёсьць зьвесткі, што ня будуць руйнаваць — абгрунтуйце гэта дакумэнтамі і карцінкамі

  3. 3. Demetrius Says:

    Прашу прабачэння за мае папярэднія пытанні. Калі атрымаў праект, быў вельмі ўсцешаны, што станцыя ўсёж застанецца. Але зараз параўнаючы праект з мапай, бачу ШТО яны вырашылі зрабіць, і гэта вельмі прыкра. Зноў, як у сярэднявечнай Англіі выстаўляліся рукі-ногі катаваных іншадумцаў, рэшткі гістарычнага будынку, частку душы горада, вырвуць, і фрагментарна выставяць у іншым месцы “макет паводле арыгінала”….непрыемна. Былі яшчэ думкі, што зробяць як у Скансэне (100% тое ж, але на іншай пляцоўцы) але не веру я ў Чыж?со. (((( ….Балюча….

  4. 4. labadzenka Says:

    вось цяпер кажаце праўду — муляж хочуць адбудаваць бліжэй да парка горкага. дык якая ўжо розьніца, дзе. адбудуйце тады ўжо ў серабранцы – -хоць весялей там стане

  5. 5. Непамяркоўны Says:

    Дзе ж спадар Астаповіч? Чаму маўчыць разам з таварыствам аховы помнікаў?

Leave a Reply