it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 08

baradulin

Рыгор Барадулін. Спартанцы
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/07/baradulin-spartancy.mp3]

Спартанцы зьбiралiся на вайну —
Вайстрылi мечы,
Прымервалi латы.
З уciмi стаў у шарэнгу адну
Спартанец нягеглы,
Падсьлепаваты.
— Куды ты, нашто ты
Такi на вайне? —
Спытаўся нехта.
Нябога прызнаўся:
— Як iншай карысьцi няма —
Аб мяне
Варожы затупiцца меч
Прынамсі…
I ў днi,
Калi душы падпальвае змрок,
Калi цяжарнее
Жахам калосьсе,
Прымаюць сьмерць
I паэт, i прарок,
Каб меней
У ворага куль засталося!

27 верасьня 1998 г.

Рыгор Барадулін нарадзіўся ў 1935 годзе на хутары Верасоўка пад Вушачамі. Першую кнігу вершаў “Маладзік над стэпам” выдаў у 1959 годзе — паўстагодзьдзя таму. Ад таго часу ў Дзядзькі Рыгора выйшла больш за 100 кніг — як уласных вершаў, гэтак і перакладаў. Народны паэт Беларусі. Бадай што, самы геніяльны беларускі паэт, якога я ведаю.

Тэгі:


3 Responses to “Рыгор Барадулін прэзэнтуе верш на www.labadzenka.by”

  1. 1. Iгар Says:

    Глеб, не жмись, дай скачать все стихи в машине слушать.
    Не разоришься точно,
    о каком коммерческом использовании может идти речь?
    А наслаждение мои родные и близкие получат неслуханное!

  2. 2. labadzenka Says:

    Божачкі, якое камэрцыйнае выкарыстаньне?! Я што, бяру грошы за праслухоўваньне вершаў? Не было проста такой патрэбы раней — ніхто не зьвяртаўся з падобнай просьбаю.

    Вось наўпроставыя спасылкі на ўсе вершы:
    http://labadzenka.by/wp-content/uploads/audio/niakliaeu_aposhni-paet.mp3
    http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/07/baradulin-spartancy.mp3
    http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/arlou-vecer.mp3
    http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/05/khadanovich-vyhavannie.mp3
    http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/05/buraukin.mp3
    http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/05/viarcinski-domik.mp3
    http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/04/baradulin-internet.mp3
    http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/04/galasy-audio.mp3
    http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/01/auramchyk.mp3

  3. 3. Алена Says:

    Дзякуй за спасылачкі!!!

Leave a Reply