it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 16

На чвэрць стагоддзя

 

Беларускі народны фронт,

Твой крок

Чулі высі,

Чакалі долы.

Рассыпаўся ўзброены змрок.

Бел-чырвона-белы, вясёлы

Сьцяг сьвітаньня

Вёў у прасьцяг,

Злы загон

Капыціла “Пагоня”.

Мусіць быць

У пачатка працяг.

Толькі заўтраму верыць сёньня.

Меч гартуецца ў барацьбе

Жыцьме той, хто на подзьвіг клікаў.

БНФ, гадавалі цябе

І Зянон,

І вялікі Быкаў!

 

p.s. зьмяшчаецца паводле просьбы аўтара для максымальна шырокага распаўсюду

тым часам нагадваю,

падпісацца на ўнікальную кнігу рукапісаў Рыгора Барадуліна можна ТУТ, пачытаць пра яе падрабязьней можна ТУТ і ТУТ

 

Тэгі:


One Response to “Рыгор Барадулін напісаў верш на 25-годдзе БНФ (ПРЭМ’ЕРА)”

  1. 1. Anatol Starkou Says:

    Прашу перадаць спадару Рыгору Барадуліну пачытаць мой верш,
    які я напісаў па матывах яго твора.

    КАПЫЦ(і)ЛА ў ДРАЗДАХ “ПАГОНЯ”

    – Рассыпаўся ўзброены змрок…

    Мы, народзе, чакалі й чакалі
    Можа з Фронту хоць будзе толк,
    Бо яго шлях не мы пачыналі:
    БНФ той тады зачыналі
    Не Сьвяты шчэ Зянон і вялікі ўжо Быкаў!

    Час жа йшоў.
    Іх народ не ганяў, не штурхаў,
    Дый ніколі ў плечы ці ў твар ім не тыкаў…
    – Ваў!!!
    – Фронт чакаў лукашызм – з ім затым ваяваў.
    – Перамог?
    – Паўцякаў…
    – І Сьвяты ўжо Зянон?
    – І вялікі наш Быкаў…

    Так ссыпаўся ўзброены змрок…

    – Бел-чырвона-бела, вясёла!
    А чырвона-зялёны зрок?

    – Капыц(і)ла ў Драздах “Пагоня”.

Leave a Reply