it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 14

Завяршаецца праца над “Ладзьдзёй Роспачы”, нарэшце зробленыя апошнія штрыхі.
Самае галоўнае, што я ня мог прысьпешваць, але вельмі чакаў, — народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін напісаў прадмову “Узьнёслая сага”. Нагадаю, “Ладзьдзя Роспачы” прысьвечаная менавіта Барадуліну — і менавіта ў Барадуліна ўсе гэтыя 46 гадоў захоўваўся рукапіс твора, зь якога мы і робім факсыміле.

Таксама вялікая ўдача — з падказкі Сяргея Шапрана я адшукаў у бібліятэцы імя Якуба Коласа (пры Акадэміі навук) рукапісныя чарнавыя накіды да “Ладзьдзі” (5 аркушаў фармату А4). Загадчык адзьдзелу рукапісаў і старадрукаў Аляксандар Стэфановіч ласкава пагадзіўся адсканаваць іх для нашага выданьня.

Таксама цягам працы знойдзеныя некалькі здымкаў Караткевіча, якія нідзе раней не друкаваліся — і якіх няма нават у музэі Караткевіча ў Воршы. Знайшліся лісты, паштоўкі Караткевіча, пісаныя з Рагачова і ў Рагачоў (менавіта там была напісаная “Ладзьдзя”.)

У шаноўнага Васіля Сёмухі для выданьня я адсканаваў ягоны пераклад “Ладзьдзі” на расейскую мову — з рукапіснымі праўкамі Караткевіча. Менавіта ў гэтым варыянце твор упершыню быў надрукаваны (часопіс “Нёман” №2 за 1968 год). Я зьверыў друкапіс з часопісным тэкстам, вылучыў усе рэдактарска-цэнзарскія праўкі. Усё гэта — у кнігу.

Сканчаем вёрстку, пасьля рукапіс ідзе на рэцэнзыю, пасьля — у друк.
Спадзяюся, цягам некалькіх тыдняў усе Вы, хто ахвяраваў на кнігу — і без каго яна б ня выйшла — атрымаеце свае асобнікі.
А Беларусь атрымае першае непадцэнзурнае выданьне Уладзімера Караткевіча.

Тэгі:


10 Responses to “Рыгор Барадулін напісаў прадмову да “Ладзьдзі Роспачы””

  1. 1. Анатоль Says:

    Шыкоўна! Калі ласка, паведамляйце інфу пра прагрэс у гэтай высакароднай справе!

  2. 2. Мiкалай Says:

    А што рэцензаваць? Тэкст Караткевiча?

  3. 3. Olga Says:

    Глеб, а калі не было магчымасці ахвяраваць на выданне, ці змагу я проста набыць асобнік і дзе?

  4. 4. labadzenka Says:

    Анатолю:
    ледзьве стрымліваюся, каб ня выдаць раней часу ўсе фішкі і знаходкі, якія ўдалося зрабіць у часе працы!..

    Мікалаю:
    ня тэкст Караткевіча, а мой аналіз некалькіх соцень цэнзарска-рэдактарскіх правак у беларускім і расейскім варыянтах тэксту. таксама подпісы да паўсотні фотак ды іншае.

    Вользе:
    так, маленечкая частка накладу пойдзе ў продаж — так што сачыце за навінамі, каб не прапусьціць.

  5. 5. Kolt Says:

    Жду с нетерпением!

  6. 6. Мікалай Says:

    Толькі не задзірайце цану, калі ласка як на факсмільную кнігу Барадуліна.

  7. 7. Мiкалай Says:

    Мiкалаю
    А чаму Вы вырашылi, што гэта выданне будзе ў вольным продажы? Яшчэ восенню мiнулага году Глеб абвясцiў збор сродкаў на ФАКСIМIЛЬНАЕ выданне. Тыраж мiнiмальны, таму кошт магчымы вышэй за рынкавы.

  8. 8. labadzenka Says:

    наклад “Ладзьдзі” сапраўды будзе невялікі, і практычна ўвесь будзе перададзены ахвярадаўцам (прапарцыйна ахвяраваньням). невялікую частку, некалькі дзесяткаў асобнікаў я дадаю за свае сродкі — яна і пойдзе ў продаж, каб у вялікіх прыхільнікаў Караткевіча была магчымасьць займець сабе такое, падкрэсьліваю, першае непадцэнзурнае выданьне Караткевіча.
    што да “Маладзіка над стэпам” Барадуліна, то факсыміле я выдаваў цалкам за свае сродкі, значную частку накладу падараваў Дзядзьку Рыгору — таму і кошт такі. зрэшты, калі паглядзець на кошты ў краме, ня так і дорага.

  9. 9. Kolt Says:

    “7. Мiкалай Says:
    чэрвеня 16, 2010 at 19:40
    Мiкалаю”
    …Тихо сам с собой? 🙂
    Глеб, а примерно в каких пропорциях к тысячам рублей пожертвований будет оценен один экземпляр?
    Может доплатить придётся?

  10. 10. labadzenka Says:

    што значыцца “ацэнены”? калі будзе зразумелы канчатковы сабекошт (пасля здачы макета ў выдавецтва), сума ахвяраваньня разьдзеліцца на яго — і будзе вынік.

Leave a Reply