it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 26

здымкі Андрэя Дыбоўскага, “Глобус Беларусі”

ня ведаю, як вам, а мне вельмі падабаецца, што зрабілі ў Ружанах. хораша глядзіцца! асабліва ўлічваючы, што зьнішчаць рэстаўратарам не было чаго (стаяла там “паўтары сьцяны”). цікавая канцэпцыя — аднавіць браму і прылеглыя флігелі, зрабіць у іх музэй, у якім галоўным экспанатам будзе сам палац Сапегаў.

увогуле, “Брэстрэстаўрацыя” працуе вельмі далікатна і прафэсыйна. спадзяюся, палац у Косаве адновяць на ўзроўні.

салігорскім будаўнікам, якія зьнішчылі Нясьвіжскі замак пад кіраўніцтвам  аднаго старога злодзея і пры спрыяньні адпаведнай структуры Міністэрства культуры такое і ня сьнілася!..

так было яшчэ нядаўна…

як вы лічыце, варта ў такі спосаб аднаўляць сам палац?..

Тэгі:


13 Responses to “Ружаны аднаўляюць вельмі прыстойна”

  1. 1. Кірыла Says:

    Так, мне таксама вельмі падабаецца. Наколькі мне вядома, гэта ўвогуле праект Эўрапейскага Зьвязу (як донара).
    Спадзяюся, зь інтэр’ерамі будуць працаваць гэтаксама (што зрэшты ня факт).

  2. 2. labadzenka Says:

    Кірыла, вам падаецца. Там сапраўды стаіць нейкая шыльдачка з бла-бла-бла пра Эўразьвяз, аднак донарства, відаць, гэтай шыльдачкай і скончылася. Наколькі я ведаю, сытуацыя драматычная ў тым, што на аднаўленьне таго, што мы бачым, вылучаліся грошы з рэспубліканскага бюджэту. А на гэты год, я чуў, узялі — і ня вылучылі. Сказалі — зь мясцовага вылучайце. Так што глядзіце, каб на гэтым усё ня скончылася…

    Гэта такая ж памылка, як лічыць, што Нясвіжскі замак дапамагае грашова аднаўляцю ЮНЭСКА. ЮНЭСКА не выдаткавала ні капейкі.

  3. 3. chill Says:

    акрамя брамы з флігелямі ды палацу, яшчэ б і атачэнне неяк у належны выгляд прывесці, каб не касыя парканы ды сілікатнай цэглы хаты, а нешта больш адэкватнае. але, да гэтага, падазраю, ня дойдзе. на жаль. бо каб зажыў адноўлены палац, яму трэба адпаведнае асяроддзе. гісторыка-турыстычная зона, так бы мовіць. у нас на кафедры гэтай тэмай займаўся В. Дражын, даволі талковую дысэртацыю напісаў…

  4. 4. fedzya Says:

    tо labadzenka : ЮНЭСКА не дапамагае фінансава. Яны толькі ўносяць у спіс. Гэта іх палітыка ўжо даўно.

    to Кірыла: Аднаўленне інтэр’ера якой больш не існуе – вельмі складанае пытанне. Што, дзе і як рабіць? Проста а ля старіна? Альбо са спасылкай на дакументальныя крыніцы? А яны ёсць?

  5. 5. герб надбрамны Says:

    Герб надбрамны быў драўляны. Прыгожанькая халтура. А так быццам бы і нічога выглядае.

  6. 6. Кірыла Says:

    Натуральна крыніц хапае. У тым самым AGAD сотні дакумэнтаў, якія датычацца інтэр’ераў беларускіх палацаў. Захаваліся нават часткі калекцыі Сапегаў з Ружанаў і Дзярэчына (зараз у Расеі)… Толькі я ня ўпэўнены, што хтосьці будзе гэтым займацца.

  7. 7. fedzya Says:

    Занадта гэта складана – рэстаўрацыя палаца разбуранага 90 гадоў таму. А па мне дык увогуле немагчыма. І справа нават не ў фінансавых сродках, якіх ніхто не дасі, а ў тым што наўрацці ў AGAD захоўваюцца дэтальныя выявы ўсіх памяшканняў. А калі не – дык рэстаўрацыя пераўтвараецца ў новабуд стылізаваны пад старыну згодна з тым як гэтую старыну ўяўляе сабе галоўны архітэктар.

  8. 8. labadzenka Says:

    fedzya, якая рэстаўрацыя памяшканьняў?! у Нясьвіжы, хоць і ёсьць добрыя два дзясяткі фотак, плявалі яны на іх. старому маразматыку лепш відаць, якім павіне быць замак Радзівілаў!.. таму адзін пакой будзе, як у 17 стагоддзі, другі, як у 16, трэці як у 18. весела атрымаецца!..

    у мяне дома ляжыць пару кавалачкаў ляпніны з бальнай залі. гэта практычна ўсё, што ацалела — ў красавіку мінулага года ўсю ляпніну зьнішчылі (ёй было 140 гадоў) — і замянілі новай.

    пра скляпеньні з гіпсакардону — асобная гаворка. Нясьвіжскага замка больш няма, ёсьць класны катэдж са шклопакетамі і атлічным мрамарам ды двухмэтровымі кандыцыянэрамі.

  9. 9. Julia Says:

    А мне не падабаецца гэтая чыстая бялізна, Ружанам больш чырвоны колер, на маю думку, пасаваў. У тым стылі і пакінулі б. Зразумела, што гэта не яго пастаянны выгляд быў, але ж так ад яго патыхала аўтэнтыкай. І гэтыя шэрыя вароты… няўжо нельга было штосьці жалезнае не фарбаванае зрабіць?

  10. 10. labadzenka Says:

    чырвоны быў колер руінаў, а не палаца. гляньце на галоўны корпус — ён напраўду нейкі такі шэра-зеленаты. можа, яны і не патрапілі адзін у адзін з колерам — аднак пастаіць, забрудзіцца троху, буде парадак.

    я таксама часам думаю, што такм аб’ектам, як Ружаны, Крэва, Косава стан у пасуе, дадае аўтэнтычнасьці, таямнічасьці. але, улічваючы, што ў нас не займаюцца прафэсынйм кансэрваваньнем руінаў, то ёсьць два варыянты — альбо аб’ект на нашых вачах загіне канчаткова, альбо будзе адбудаваны так-сяк, у стылі аграрэнесанса. я супраць апошняга, але супраць першага я больш.

  11. 11. Антон Says:

    Мне спадабалася!

  12. 12. Bacian Says:

    Канечне варта, не ў руінах жа яму стаяць і надалей развальвацца.

  13. 13. prosta_tak Says:

    Не ведаю на колькі чуткі правільная але хутчэй за ўсё так, што ў рэстаўрацыю ўкладаў грошы нацбанк Пракаповіча. Бо неяк ехала з экскурсіяй праз Ружаны, нядаўна, дык у адрэстаўраванай частцы яго чакалі, мне паведамілі самі супрацоўнікі.

Leave a Reply