it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 07

я зусім не цікаўлюся спортам, не сачу за падзеямі.

Руслан Салей быў адзіным беларускім хакеістам, якога я ведаў па імені і ў твар. сёньня ён загінуў у Расеі, дзе каманда “Лякаматыў” ляцела на савецкай рухлядзі ЯК-42.

разам з Русланам загінуў і іншы беларус Сяргей Астапчук.

шчыра смуткую разам з усімі заўзятарамі.

ніжэй — біяграфіі спартоўцаў.

біяграфіі ўзятыя з Радыё Свабода

Руслан Салей

Нарадзіўся 2 лістапада 1974 году ў Менску. Гадаванец хакейнай школы «Юнацтва». Абаронца. Заслужаны майстар спорту Беларусі. За нацыянальную зборную Беларусі выступаў з 1993 году. Шматгадовы капітан нацыянальнай зборнай. Удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Нагана, Солт-Лэйк-Сіці і Ванкувэры, а таксама ў шасьці чэмпіянатах сьвету ў элітным дывізіёне. У 2003 і 2004 гадох Салея прызнавалі найлепшым хакеістам Беларусі.

У 1996 годзе быў задрафтаваны клюбам НХЛ «Анагайм Майці Дакс». Апрача «Анагайму», за які адгуляў дзесяць сэзонаў, выступаў у «Флорыдзе», «Каларада» і «Дэтройце». Сёлета перайшоў у клюб Кантынэнтальнай хакейнай лігі «Лякаматыў» зь Яраслаўлю.

Быў жанаты з амэрыканкаю Бэці. Сёлета ў сакавіку ў іх нарадзілася трэцяе дзіця.

Сяргей Астапчук

Нарадзіўся 19 сакавіка 1990 году ў Наваполацку. У раньнім узросьце пераехаў зь Беларусі ў Яраслаўль. Там прыняў расейскае грамадзянства. Як адзначае “Наша ніва”, апошнім часам вельмі спадзяваўся, што фэдэрацыя хакею зможа дамовіцца зь «Лякаматывам», каб Астапчуку дазволілі гуляць за беларускую зборную.

У мінулым сэзоне Астапчук здолеў замацавацца ў асноўным складзе яраслаўскага клюбу.

 

Тэгі:


3 Responses to “Руслан Салей R.I.P”

  1. 1. kolt Says:

    Руслан и Сергей, покойтесь с миром. Мы вас не забудем.
    Завтра на работу пойду в майке Салея, такой же, как на фото.

  2. 2. dyk Says:

    Мой любімы хакеіст…
    Менавіта ягоную саколачку з Пагоняй спецыяльна замаўляў ды адаслаў брату ў Беларусь…
    Няма словаў…
    Ляцеў у родны Менск дарэчы…

  3. 3. Serg Says:

    Гэтае здарэньне паспяшаліся абвясціць тэрактам. Вось вам слушная версія:

    В день, когда Як-42 с хоккейной командой «Локомотив» на борту потерпел крушение, в областном центре начинался Международный политический форум.

    Как сообщают ярославские журналисты, пассажирскому лайнеру пришлось взлетать с половины полосы.

    Вторая половина была перекрыта для проверки перед прилётом президента Дмитрия Медведева.

    Другие же полосы были заняты самолетами высоких гостей.

    Местные СМИ отмечают: поднять самолёт в таких условиях очень сложно.

    Команда “Локомотив” летела в Минск на встречу в рамках чемпионата Континентальной хоккейной лиги.

    В связи с трагедией первенство было прервано.

Leave a Reply