it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 19

19 красавіка 2000 году, Менск, ПЭН-цэнтр

Канешне, гэтая сустрэча цалкам перакуліла маё жыцьцё. Дзякуючы Рыгору Барадуліну, я пачаў друкавацца ў газэтах, надаваць больш увагі вершам, пайшоў у Ліцэй, прачытаў і даведаўся шмат усяго цікавага, навучыўся жыць сучаснасьцю, шануючы мінулае і старэйшых людзей.

Барадулін — глыба беларускай думкі, беларускага мысьленьня, найвялікшы паэт сучаснасьці. Дзядзька Рыгор — шчодры: на кнігі, на парады, падказкі, успаміны. Проста гаворачы зь ім, дакранаесься да ягонай мудрасьці, чысьціні і таленту.

Я ганаруся, што мне выпала шчасьце быць знаёмым з гэтым Беларусам.

19 красавіка 2000 году, ПЭН-цэнтр

Тэгі:


3 Responses to “роўна 10 гадоў таму я пазнаёміўся з Рыгорам Барадуліным”

  1. 1. dyk Says:

    Вітанкі з Салігорску і ад беларусаў ЗША дзядзьку Рыгору і пажаданьні як мага больш 🙂

  2. 2. Мікалай Says:

    Глеб, адразу скажу, што можаш не адказваць, калі не падабаецца пытанне….

    Але чы бачыў дзядзька Рыгор што пра яго напісаў у “Белая яблыня грому” і якая была яго рэакцыя ?

  3. 3. labadzenka Says:

    Мікалай, я вельмі доўга думаў, што напісаць менавіта пра дзядзьку Рыгора. Бо гэта адзіны аўтар з дванаццаці, каго мне выпаў гонар ведаць асабіста. Напісаць проста, што ён геній? Банальна. Ды і хто я такі, каб ацэньваць Барадуліна? Сьмешна.
    Усе асатнія біяграфіі напісаліся на адным дыханьні, а над гэтай думаў некалькі дзён. Напісалася вось так. Дзядзьку Рыгору я спецыяльна не паказаваў гэта да друку. Цяпер прынёс яму дыск. Ня ведаю, ці пачытаў ён, але пакуль нічога не казаў.

Leave a Reply