it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 09

прашу адгукнуцца ўсіх, каму неабыякавы гэты блог. выглядае, што наступіў час троху абнавіць яго ў пляне дызайну і структуры.  ня заўтра, але трэба.

шчыра кажучы, я крыху баюся гэтага. бо ёсьць сайты, якія пасьля рэдызайну я проста перастаў наведваць. ёсьць сайты, дзе пасьля рэдызайну я чытаю выключна стужку навінаў.

у мяне ёсьць пэўныя меркаваньні, але найперш хочацца пачуць вашыя.

што зьмяніць на блогу? што дадаць? што прыбраць? што абавязкова захаваць? ці захоўваць цэнтральную калонку цэласнаю ці падзяліць на рубрыкі? пакінуць колеры ці выдумаць нешта новае? чаго вам тут не стае? што вас раздражняе? можа перайці на рускій язык штобы друззя із расіі чыталі? якія банэры мусяць быць па баках? якія фішкі, якія ідэі прапануеце? якія прыклады пакажаце?

буду ўдзячны за кожны канструктыўны камэнт (апроч “усё падабаецца” і “усё лайно”))))

Тэгі:


9 Responses to “рэдызайн блогу: вашыя прапановы”

  1. 1. Inha Says:

    Добра б было павялічыць шрыфт. Тут ён вельмі маленькі, цяжка чытаць.) 

  2. 2. Labadzenka Says:

    зацьсьніце ctrl і націскайце “плюс” альбо “мінус”. здарыцца цуд!.. ))

  3. 3. Kolt Says:

    Блог хорошо выглядит, на мой взгляд. Я каждый раз, когда на этот шаблон вордпресса натыкаюсь, про этот блог думаю.
    Я бы немного реструктуризировал содержание колонок слева и справа – слишком много там информации, не умещается она толково и страница очень длинной получается.
    Например можно смело убрать анекдоты, часы, курсы валют, погоду, страны посещений, архив, календарь, последних комментаторов, видео в блоге.
    Баннеры “Архитэктура”, “Падарожжы”, “Журналiстыка” нужно бы объединить в одной колонке с “Беларускiмi паэтамi”, “Радзiвiлы” и “Замовай”, а то элементы схожие, а разбросаны по разным колонкам.
    “Баннеры”, “ссылки” и “друзья” можно выделить на отдельную страницу.

  4. 4. Елена Мигаль Says:

    На маю думку, ёсць лшнія банэры (напрыклад, анекдоты – усё роўна яны рэдка мяняюцца, і курсы валют таксама – там адны нулі ). Можна тэгі падняць трохі вышэй, нязручна прагортваць старонку. Пазнакі “Архітэктура”, “Журналістыка” і г.д. мне падабаюцца. Я б інфармацыю пра Барадуліна аб’яднала ў адно, так прасцей было б шукаць.

    Што ж тычыцца колераў, то мне вельмі падабаецца сённяшні дызайн, ён ужо стаў своеасаблівым брэндам блогу, я б не мяняла яго. Хіба толькі  (калі ўжо вельмі хочацца) некаторыя адценні. А для расійскіх чытачоў, хто не валодае беларускай мовай, пастаўце кнопачку з Гугл-перакладчыка: хай ціснуць і чытаюць пераклад на расійскую мову. 

  5. 5. Labadzenka Says:

    анэкдоты й валюты выдаліў — дзякую за падказку! наконт Барадуліна што маеце на ўвазе? ёсьць жа тэг “Барадулін”. ці трэба банэр?

  6. 6. Елена Мигаль Says:

    З левага боку у раздзеле “Справы” 2 разы ўпамінаецца Рыгор Барадулін. Я мела на ўвазе наступнае: аб’яднаць гэта пад адной якой-небудзь назвай. 

    О, яшчэ пабачыла: у самым нізе каментарыі, я ледзь не першы раз туды пракруціла старонку (ну вельмі ж нізка). А ўвогуле, мне падабаецца дызайн. Лёгка вось так сядзець і крытыкаваць, намнога цяжэй зрабіць. )))

  7. 7. labadzenka Says:

    наконт “справаў” — усё гэта будзе цалкам перароблена!
    не зусім зразумеў наконт камэнтаў, калі шчыра. яны — пад кожным постам. ці неяк ня так?

  8. 8. Елена Мигаль Says:

    Пад “Справамі”, пад “Відэа”, пад “Топ-12” ёсць “Апошнія каментарыі”. Амаль у самым нізе старонкі. Ніжэй толькі каляндар ды статыстыка.

  9. 9. Labadzenka Says:

    тэгі падняў

Leave a Reply