it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 03


у такім ракурсе вежу-званіцу езуіцкага касьцёла бачыць яшчэ не даводзілася — як на гэтым малюнку Анатоля Тычыны 1926 года (з альбома “Мой Мінск”)
вежа была збудаваная ў 1739 годзе, калегіюм пры ёй — у 1747. яны перажылі вайну з Напалеонам, два паўстаньні, Першую сусьветную, Другую сусьветную. не перажылі толькі падонкаў-камуністаў.


1949 год, усё яшчэ можна было аднавіць…


1950 год. бязбожнікі пачалі перабудову катэдры пад спартовае таварыства “Спартак”.


касьцёл перабудаваны, вежа ўсё яшчэ стаіць. гэта, бадай, адзін з апошніх яе здымкаў..

тры ніжнія здымкі — з альбома Віталя Кірычэнкі “Мінск. Гісторыя пасляваеннага аднаўлення 1944-1952”

Тэгі:


5 Responses to “рэдкі ракурс старога Менску”

  1. 1. Kubl Says:

    Э-э-эх!

  2. 2. Давід Says:

    у магілёве было аналагічна. нават тое, што не перабудавалі ў 30-х, тое што не парушылі немцы (а яны магілёў амаль не кранулі, горад быў захоплены чыста і без разбурэньняў), тое што перажыла моцную савецкую бамбёжку 42га, тое што перажыла зьнішчальную бамбёжку і артабстрэл пры вызваленьні, усё было напрыканцы 50-х узарвана, ці зьнесена (ня гледзячы на тое, што знаходзілася ў задавальняючым стане, а ратушу нават у рэштаваньні адзелі, каб пачаць рэмонт).
    а некаторыя будынкі былі зьнішчаны ў 80х… няхай і былі пасьля вайны адрапараваныя і нічым не перашкаджалі… на іх месцы нават нічога не пабудавалі, заставілі пусткі
    ды й тое што зараз робяць не шмат чым адрозьніваецца.

  3. 3. Каберац Says:

    Што за альбом, дзе ўзяць?

  4. 4. labadzenka Says:

    падарылі ў Мастацкім музэі, у продаж не давалі, наколькі ведаю, толькі калі хто ў букініста здасьць

  5. 5. zmicier Says:

    эх які брук на пляцу шыкоўны!

Leave a Reply