it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 19

Учора я забыўся ў тралейбусе свой фоцік, які каштуе 700 даляраў…

0512_canon-eos-450d


За апошнія тры гады, як купіў машыну, я езьдзіў на тралейбусе ўсяго некалькі разоў. Учора, аддаўшы машыну зранку ў сэрвіс, я паехаў на Зьезд беларусаў сьвету, куды запрошаны як дэлегат. Паколькі праспэкт дзяржынскага перакрыты, давялося ехаць з трыма перасадкамі. Зазваніў мабільнік, я стаў размаўляць, пабачыў свой прыпынак — і выйшаў. І толькі паклаўшы слухаўку, зразумеў, што на плячы не хапае фоціка.
Я прывык верыць у лепшае, але рыхтавацца да горшага. Лох дык лох, — падумаў я, — рыхтуй абратна 700 баксаў.
Аднак тут жа стаў думаць, як вярнуць гэты. Бо ніколі нельга здавацца. Першай думкай было ўзяць таксоўку — і даганяць тралейбус. Аднак прыкінуў, што дзейнічаць трэба імгненна — у запасе лічаныя хвіліны, пакуль нехта ня возьме мой фоцік і ня выйдзе зь ім з тралейбусу.
Дзесяць год працы журналістам нарэшце прынесьці рэальную карысьць — мне хапіла ТРЫ хвіліны, каб знайсьці мабільнік кіроўцы гэтага тралейбусу. Ён тут жа пайшоў у салон і літаральна выхапіў мой фоцік з рук нейкага чувака, які ўжо зьбіраўся выходзіць на прыпынку.
Усё склалася з дакладнасьцю да імгненьня. І калі я зразумеў, што яшчэ хвіліна-дзьве — і я пазбавіўся б свайго апарату, у мяне ўсё абарвалася ўнутры.
Прыехаў на канцавую тралейбусу, шчодра адзьдзячыў кіроўцу, кандуктарцы і дыспетчарцы — яны таксама бралі ўдзел у апэрацыі па выратаваньню маёй каштоўнасьці.
Будзе мне добры ўрок — быць больш уважлівым. І не губляцца ў экстрэмальных сытуацыях.
Ніколі не здавайцеся.

Тэгі:


7 Responses to “разьдзяўбай”

  1. 1. Сяргей Says:

    Фоцiк – адна з асноўных рэчаў у вандроўках! Трэба пiльней сацыць… а то пакiнеш нас без фотаздымкаў…

  2. 2. Іда Грэзь Says:

    да, Глеб, животрепещущая история!!! на первом предложении аж оборвалось все внутри от ужаса
    предлагаю ее рассказывать всем журфаковцам-первокурсникам, чтоб они поверили наконец – быть ХОРОШИМ журналистом престижно и ВЫГОДНО

  3. 3. Julia Says:

    мда, рэакцыя – добрая рыса!
    віншую, што фоцік пры Вас!

  4. 4. Kubl Says:

    Лепш фоцікі тапіць – як я, тады і хвалявацца не трэба, ён надзейна схаваны “беларуссю сінявокай” 🙂

  5. 5. Бяляева Says:

    с ума сойти!!!
    но я тебя понимаю: мой фотик неделю назад чуть с тртридцатиметрового водопада не уронили. до сих пор переживаю..как так)))

  6. 6. Иван Says:

    Предлагаю описать данную историю на русском языке, это увеличит вероятность возврата в несколько раз.

  7. 7. labadzenka Says:

    можаце перакласьці — я ня супраць 🙂

Leave a Reply