it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 30

Пачытаць артыкул “Камсамольскай праўды” пра выданне можна ТУТ

12837653_1583047658681897_2035573418_o
10 год таму выйшла навуковая праца Таццяны Валодзінай і Анатоля Фядосіка пад такой назваю. Цяперашні зборнік робіцца на падставе таго матэрыялу, адаптаванага для шырокага кола чытачоў.

Эратычная тэматыка ўласцівая практычна ўсім жанрам традыцыйнага фальклору беларусаў. Жанчына і мужчына, іх любоўныя і інтымныя ўзаемаадносіны з рознай ступенню «празрыстасці» апісаны ў творах вуснай народнай творчасці, сабраных у дадзеным зборніку. Такія тэксты ўключалі ў свае зборы выбітныя фалькларысты ХІХ стагоддзя Е.Раманаў і П.Шэйн, М.Федароўскі і М. Нікіфароўскі, а вясельныя песні, прымеркаваныя да першай шлюбнай ночы і сабраныя А. Дэмбавецкім, выйшлі нікчэмна малым накладам — усяго ў 20 асобнікаў. Вельмі любіў такія тэксты наш вялікі сучаснік Рыгор Барадулін, багата іх патрапіла ў кнігі “Здубавецце” і “Вушацкі словазбор” (частка з іх таксама ўключаная ў цяперашні зборнік). Іскрыстыя і дасціпныя песні запісваюцца ў беларускай вёсцы да сёння.  Абрадавы фальклор падаецца ў коле каляндарных  і сямейных святаў, а пазаабрадавая лірыка і прыпеўкі прадстаўлены калекцыямі збіральнікаў.

Запісы ХІХ ст. адаптаваныя да нормаў сучаснай беларускай мовы, але захоўваюць мясцовы маўленчы каларыт.

Варта асабліва падкрэсліць, што гэта не зборнік “чарнухі і парнухі”. Што беларускі фалькор (у тым ліку і эратычны) — гэта глыбіня вобразаў і метафар, крыніца народнай мудрасці і дасціпнасці.

Некаторыя прыклады можна пачытаць ТУТ.

каб замовіць кнігу, проста запоўніце форму ніжэй.

- (25)-page-001120 тыс — пры самавывазе ў працоўны час з раёна метро Якуба Коласа

140 тыс — з улікам дастаўкі па ўсёй Беларусі (дастаўляе ІП).

 

 

 

 

 Замаўляйце для сябе, сяброў і каханых!

Замова кніжкі “Беларускі эратычны фальклор”

[contact-form-7 id=”28212″ title=”замова-кніжкі-беларускі-эратычны-фальклор”]


2 Responses to “Выйшла з друку кніга “Беларускі эратычны фальклор”!”

  1. 1. Ганна Says:

    Кнiга будзе з такiм малюнкам http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2016/01/10390193_795583267220728_1083937123629289687_n.jpg , цi спадзяюся, што не?

  2. 2. Gleb Labadzenka Says:

    не, такога малюнка ў кнізе не будзе. будуць прыстойныя і прыгожыя здымкі маладых людзей у народных строях.

Leave a Reply