it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 27

bar-vokl

 

у Менску кнігу можна набыць па наступных адрасах:

--- “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89

--- "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52

--- на Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).

--- у кнігарні "Логвінаў" (Незалежнасці, 37а)

--- у шапіку Чырвонага касьцёла (калі ўвайсьці ў галоўны ўваход, то адразу справа)

па Беларусі кніга высылаецца поштаю. кошт разам зь перасылкаю складае 95 тысяч рублёў. замовіць можна ТУТ

-------------------------------------------------------------------------------------------

24 лютага Рыгор Барадулін адсьвяткаваў свой 79-ы дзень народзінаў, а 2 сакавіка яго ня стала.
кнігу "У неба пехатою" склалі вершы апошніх трох год. заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 году -- літаральна за пару дзён да сыходу... значная частка вершаў друкуецца ўпершыню.

"У неба пехатою" -- так называецца верш Рыгора Барадуліна, напісаны за тры месяцы да сьмерці.

кнігу аператыўна склаў і падрыхтаваў літаратуразнаўца і сябар Рыгора Барадуліна Сяргей Шапран. вокладка -- Зьмітра Гупянца.

кніга выйшла ў выдавецтве "Медыял" пры падтрымцы стваральніка Музея беларускай шляхты ў маёнтку Падароск Паўла Бераговіча.

выданьне мае 240 старонак, уся кніга надрукаванная на шыкоўнай глянцавай паперы, у тым ліку 16 старонак з апошнімі здымкамі ды апошнімі рукапісамі народнага паэта, а таксама поўны тэкст інтэрвію, якое Рыгор Барадулін даў Сяргею Шапрану напярэдадні свайго апошняга дня народзінаў.

замовіць кнігу можна ўжо цяпер (прапанова актуальная да 23.59 8.04). у Менску яе можна будзе атрымаць асабіста 9 красавіка ў кнігарні "Кніжны салон" (Калініна, 5) ад 16.30 да 19.00. кошт складзе 70 тысяч рублёў.

па Беларусі кніга высылаецца поштаю. кошт разам зь перасылкаю складае 95 тысяч рублёў.

ніжэй -- старонкі з кнігі 

PS нагадваю, што яшчэ ёсьць мажлівасьць набыць апошнюю прыжыцьцёвую кнігу Рыгора Барадуліна "Лепей". у камплект уваходзяць: кніга рукапісаў, аўдыёкніга, набор фотаздымкаў

PPS нагадваю, што ў красавіку выходзіць унікальнае непадцэнзурнае выданьне аповесьці Васіля Быкава "Мёртвым не баліць". падпісацца можна ТУТ

bar1

bar5  bar2 bar3 bar4

Тэгі: