it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 29

+IMG_3648

на рагачоўскіх могілках захаваліся тры капліцы другой паловы ХІХ стагодзьдзя. таксама тут калісьці быў крыж паўстанцам 1863 году — іх маскалі растралялі акурат непадалёк, кінулі ў яму — і прагналі па тым месцы коней, каб схаваць месца, не даць людзям мажлівасьць ушаноўваць герояў.

сёньня рагачоўскія капліцы недагледжаныя, у сярэдзіне па добрай беларускай традыцыі арганізаваная грамадзкая прыбіральня — відаць, шляхетныя рагачоўцы ня могуць сраць у лесе — трэба абавязкова залезьці ў капліцу і накласьці на намагільную пліту.
адная капліца стаіць бяз даху — і паціху ёй настае канец. на дзвюх іншых дах трымаецца, але ўжо не зусім пэўна.
у горадзе, дзе захавалася, скажам так, зусім няшмат (меньш за 10) старых будынкаў, такое стаўленьне да помнікаўз архітэктуры ХІХ стагодзьдзя, шчыра кажучы, зьдзіўляе.
чакаюць, пакуль нехта прыйдзе і зробіць?..

+IMG_3634

+IMG_3640

+IMG_3641

+IMG_3642

+IMG_3645

+IMG_3651

+IMG_3652

+IMG_3654

+IMG_3659

Тэгі: ,


5 Responses to “рагачоўскія капліцы”

  1. 1. Сяргей Says:

    жалко, красивые каплицы уходят потихоньку в небытие 🙁

  2. 2. Іда Грэзь Says:

    они просто великолепны! и конечно же, до этого великолепия чиновникам и церквям дела нет. хотя как вспомнишь их сайдинг-ремонт, то кажется, пусть лучше не трогают 🙁

  3. 3. Кэт Says:

    О, царква дапамагае толькі пры пэўных умовах. Напрыклад, вось такіх, паглядзіце гэтыя фота http://yousmi.by/articles/5089/

  4. 4. Віталь Says:

    Сп. Глеб, гадоў 10 таму быў я разам з М. Крывальцэвічам на археялагічных раскопках у Рагачове. Мяне моцна здзівіла адна мясцовая акалічнасць. Калі святкавалі (гужавалі) 3 ліпеня ў горадзе, пераважная большасць жыхароў у гэты час знаходзілася ці на стадыёне, дзе адбываўся нейкі канцэрт, ці вакол могілак, дзе, ў святочным адзенні, сем’і
    з малымі дзеткамі і сябрамі “галівудзілі” цэлы дзень. І каб дзесяткамі, а тое сотнямі… Выпіць і закусіць і я не супраць. Але ж так.. А можа так і трэба? Выпіў, папісаў на могілках і тут жа цябе пахавалі. Поўны камфорт. Што яшчэ чалавеку дзеля шчасця трэба?

Leave a Reply