it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 30

Учора ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі адчынілася выстава “Дэманструецца ўпершыню”. Галоўная фішка — Радзівілаўская мапа ВКЛ 1613 года, якую літаральна некалькі тыдняў таму набыў для музэя адзін зь менскіх банкаў. Гэтая мапа — гравюра Томаша Макоўскага, выкананая ў Амстэрдаме.

Знайдзіце знаёмыя назвы 🙂 Дарэчы, агулам на мапе 342 беларускія тапонімы.

Назвы Вільня, Трокі, Меднікі сьведчаць, што Вільнюс, Тракай, Медзіненкай — наглая выдумка сучасных літоўцаў.

Знаёмыя сымбалі 😉

Легенда мапы.

Яшчэ колькі знаёмых слоўцаў.

Таксама на выставе экспануецца арнат (адзеньне) ксяндза XVIII стагодзьдзя. Унікальнае яно ня толькі ўзростам, але і тым, што ў яго ўшыты кавалак Слуцкага пояса.

Гэтым збаночкам больш за 2000 год!

Выстава працуе штодня ад 11.00 па 19.00 па адрасе карламарла,12, выходны — панядзелак.

Тэгі:


3 Responses to “Радзівілаўская мапа 1613 года”

  1. 1. Стась Says:

    >>Назвы Вільня, Трокі, Меднікі сьведчаць, што Вільнюс, Тракай, Медзіненкай — наглая выдумка сучасных літоўцаў.>>
    На жаль, у даадзеным выпадку нiколькi не сведчаць, бо ўсе назвы паланiзаваныя, не выключаючы i беларускiя. Кiруючыся логiкай наслядоўвання гэтай мапы, трэба б было назваць не толькi Вiльню, але i Недзьведзiцэ, Дзевятковiчэ, Случк (мажлiва, памылка).
    Дарэчы, калi ўжо быць дакладным, на мапе напiсана не Меднiкi, а Меднiкы (але: Руднiкы) – мажлiва, таксама недакладасць/памылка.

  2. 2. Стась Says:

    Прабачце, Меднiкы (Miedniky), але Руднiкi (Rudniki).

  3. 3. Dzjadulja Says:

    На 1. Стась, траўня 27, 2009 at 16:39
    «ўсе назвы паланiзаваныя, не выключаючы i беларускiя»
    ———————————–
    Якая спалянізаванасьць ВКЛ у 1613 годзе??? Нават ад Люблінскае Уніі 1569 прайшло ўсяго-та 44 гады! Да таго-ж, яе аўтара, Мікалай Крыштоф Радзівіла, па мянушцы «Сіротка» (2 жніўня 1549 – 28 лютага 1616), надворнага літоўскага маршалка, маршалка вялікага літоўскага — аніяк немагчыма завінаваціць у “спалянізаванасьці”!
    (Заўважу, што ягоная прыхільнасьць да каталіцызму — ня тоеснае спалянізаванасьці!).
    З гэтага вынікае, што пададзеныя на мапе ВКЛ (1963) назовы селішчаў і рэкаў — не перакручаныя “палянізатарамі”, а сапраўды менавіта такімі ў той час і былі, старажытна-літвінскімі (не “літоўскімі”!).

Leave a Reply