it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 27

Першая менская электрастанцыя дажывае свае апошнія дні — яе, як і ў савецкі час, цынічна абмяраюць, фоткаюць, замалёўваюць — каб разбурыць. Каб потым Ігар Мяфодзевіч Чарняўскі ў інтэрвію “Камсамолцы” зноў пераконваў нас з вамі, што адбудаваны абы як у іншым месцы муляж з гаўнянай цэглы — таксама помнік архітэктуры.

Ігар Чарняўскі і Павал Латушка — гэта людзі, вера і давер да якіх для мяне абрынуцца разам з электрастанцыяй. Папярэдні цьвік быў — разбурэньне (пакінулі адну сьцяну) сядзібы з фрэскамі XVIII стагодзьдзя на плошчы Свабоды, 15. Пасьля гэтага ўсё іншае, што яны робяць — пустая мітусьня і стварэньне бачнасьці дзейнасьці.

Мушу прызнаць, што надзеі не апраўдаліся — міністар Латушка не зрабіў нічога ў справе аховы спадчыны. Словы, словы, прыгожыя словы. І гэта — калі разбураюцца помнікі архітэктуры ў цэнтры Менску!.. Латушку можна прабачыць — ну не разумее ён каштоўнасьці гэтых будынкаў, што зробіш. Чарняўскаму — не. Ён сапраўдны прафэсыянал, ён разумее. І маўчыць, і падпісвае, і ставіць пячаткі. Нічога ня можа зрабіць? Дык сыходзь з гэтай пасады. Застанься хоць крыху прыстойным чалавекам. Ніхто пасьля ня будзе разьбірацца, хто там што сабе думаў і каму сэрца па начах балела. Ацэньваць будуць па справах. А справы — зьнішчэньне дзясяткаў помнікаў архітэктуры. Недаравальная рэч для нашай небагатай архітэктуры…

Помнікі архітэктуры, якія перажылі некалькі войнаў, перажылі падонкаў-камуністаў —  не перажылі праклятых калхозьнікаў незалежнае Беларусі.

Я хачу, каб іх дзеці пракліналі іх за гэта, ходзячы між шклянымі гатэлямі і безгустоўнымі хмарачосамі.

Тэгі: ,


2 Responses to “першая менская электрастанцыя ўсярэдзіне”

  1. 1. chill Says:

    нават калі б і паміж густоўнымі хмарачосамі…

  2. 2. Ида Грезь Says:

    Латушко, такой прям агнец, не понимает ценности зданий? ой НЕ ВЕРЮ!

Leave a Reply