it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 28

Зьміцер у вольны час бамбіць розныя ўстановы запытамі, чаму на прадукцыі ці ў паслугах няма беларускай мовы. Ніжэй — адказы, атрыманыя на гэты момант.

BEL_Sgushonka2010

РАГАЧОЎСКІ МАЛОЧНЫ КАМБІНАТ

Вітаю, шаноўны “Малочны завод”! Мы ўсёй сям’ёй з задавальненнем ужываем вашую прадукцыю і ганарымся яе высокай якасцю. аднак звярнуцца да вас вымусіла адна праблема: на вялікі жаль, вы зусім не ўжываеце нашую родную беларускую мову ў сваёй прадукцыі на ўпакоўках, у рэкламе і і інш.. няўжо гэтак складана напісаць на этыкетцы, на скрыначцы ці на пакеце слова, напрыклад, “МАЛАКО” ці “Смятана” і г.д..? а гэта б дадала нацыянальнага каларыту .а то так, на вялікі жаль, ствараецца прыкрае адчуванне, што спажываеш расійскую прадукцыю. прапаную вам, паважаны “Малочны завод”, павярнуцца тварам да роднай беларускай мовы і хоць часткова карыстацца ёю. упэўнены, што з пункту гледжання маркетынгу гэта таксама быў бы выдатны крок! загадзя вялікі дзякуй за адказ! Дзмітрый Ігаравіч Курза, Менск вул.

Ад каго: отдел маркетинга <Marketing@rmkk.by>

Каму: Kurzen <zmitrachok@

Дата: Панядзелак, 23 верасня 2013, 8:15 +03:00

Тэма: Re: зварот

Добрый день! Вы писали 20 сентября 2013 г., 23:09:05: ОАО “Рогачевский МКК” выпускает для внутреннего рынка молоко сгущенное с сахаром с этикеткой на белорусском языке. Макет этикетки в прикрепленном файле.

САВУШКІН ПРАДУКТ

Ад каго: Голенчук Анна Ивановна <market12@pda.savushkin.by> Каму: <zmitrachok@>

Копія: Новик Инна Степановна <novik@pda.savushkin.by>

Дата: Панядзелак, 23 верасня 2013, 15:03 +03:00

Тэма: Савушкін прадукт

Добры дзень, паважаны Дзмітрый Ігаравіч! Ад імя кіраўніцтва ААТ “Савушкін прадукт”, перш за ўсё, хачу выказаць Вам падзяку за прыхільнасць прадукцыі нашага прадпрыемства, прызнанне яе высокай якасці і клопат аб іміджу нашай кампаніі. Шчыра кажучы, Ваша заўвага аб адсутнасці беларускамоўнай інфармацыі на прадукцыі нашай вытворчасці ў пэўнай ступені здзівіла нашых спецыялістаў. Такога пытання да гэтага часу не паўставала. Мова на ўпакоўках – гэта, перш за ўсё, тэхнічныя патрабаванні. Мы робім высакаякасную натуральную прадукцыю па ўсіх патрабаваннях беларускага заканадаўства і прадстаўляем усю неабходную для спажыўца інфармацыю (па дзеючаму Закону «Аб мовах Рэспублікі Беларусь» інфармацыя на упакоўцы тавара змяшчаецца на рускай і (альбо) беларускай мовах). Вы, напэўна, ведаеце, што мы пастаўляем прадукцыю не толькі па Беларусі, але і ў іншыя замежныя краіны. Па заканадаўству ўсіх краін-імпарцёраў, куды накіроўваюцца нашыя тавары, неабходна змяшчаць інфармацыю пра склад прадукта на іх роднай мове. Таму на кожную адзінку прадукцыі наклейваецца сцікер з указаннем патрабуемай інфармацыі на мове краіны-пакупніка. Як Вы самі разумееце, гэта дадатковыя фінансавыя і працазатраты, што вядзе за сабой павышэнне сябекошту выпускаемага тавара. З улікам таго, што большая частка экспартуемай прадукцыі накіроўваецца ў Расійскую Федэрацыю, а ў Беларусі афіцыйна прызнаны дзве дзяржаўныя мовы, для зніжэння вытворчых затрат было прынята рашэнне карыстацца рускай мовай. Шчыра жадаем Вам і Вашай сям’і моцнага здароўя і поспехаў. Спадзяемся, што Вы і надалей будзеце аддаваць перавагу нашай прадукцыі і праяўляць цікаўнасць да нашай кампаніі!

З павагай, Ганна Галянчук

Спецыяліст па связях з грамадскасцю ААТ “Савушкін прадукт” Рэспубліка Беларусь, г. Брэст вул. Я. Купалы, 108, 224028 e-mail: market12@pda.savushkin.by www.savushkin.by cid:image001.jpg@01CD1C99.C86CCD00

ВІЦЬБА

Ад каго: Маркетинг Витьба <vitbamarket@mail.ru> Каму: zmitrachok@

Дата: Панядзелак, 23 верасня 2013, 14:02 +04:00

Тэма: ответ на обращение

Добрый день!Спасибо вам за положительную оценку нашей продукции! Мы постоянно работаем над улучшением вкусовых характеристик продукции Витьба, чтобы в наибольшей мере отвечать потребительским предпочтениям. Отвечаем на ваш вопрос по поводу наших планов по использованию белорусского языка в текстовых частях продуктов Витьба. К сожалению, это затруднительно по следующей причине. Экспорт наших товаров за рубеж требует размещения на упаковке информации о продукте на языке страны-импортера. В связи с этим, помимо русского языка, на нашей упаковке присутствуют молдавский, украинский, английский, казахский и др. языки. Расширение списка языков за счет белорусского при всем нашем желании было бы невозможным, так как зачастую продукция Витьба – мелкоштучная, с крайне ограниченным полем для текстовой информации. Замена же русского языка белорусским также невозможна по причине постоянно расширяющихся экспортных поставок в Российскую Федерацию. Хотелось бы отметить, очень приятно, что есть люди, так ратующие за развитие и расширение использования белорусского языка. С уважением, отдел маркетинга КУП ВКК “Витьба” тел.8-0212-487978

ТУРАЎСКІ МАЛОЧНЫ КАМБІНАТ

From: Kurzen [mailto:zmitrachok@mail.ru]
Sent: Friday, September 20, 2013 11:18 PM
Subject: зварот

Вітаю, шаноўны “Малочны завод”! Мы ўсёй сям’ёй з задавальненнем ужываем вашую прадукцыю і ганарымся яе высокай якасцю. аднак звярнуцца да вас вымусіла адна праблема: на вялікі жаль, вы зусім не ўжываеце нашую родную беларускую мову ў сваёй прадукцыі на ўпакоўках, у рэкламе і і інш.. няўжо гэтак складана напісаць на этыкетцы, на скрыначцы ці на пакеце слова, напрыклад, “МАЛАКО” ці “Смятана” і г.д..? а гэта б дадала нацыянальнага каларыту .а то так, на вялікі жаль, ствараецца прыкрае адчуванне, што спажываеш расійскую прадукцыю. прапаную вам, паважаны “Малочны завод”, павярнуцца тварам да роднай беларускай мовы і хоць часткова карыстацца ёю. упэўнены, што з пункту гледжання маркетынгу гэта таксама быў бы выдатны крок! загадзя вялікі дзякуй за адказ! Дзмітрый Ігаравіч Курза, Менск вул.

Ад каго: Татьяна Казакова <t.kazakova@turovmilk.by>

Каму: “‘Kurzen'” <zmitrachok@

Дата: Панядзелак, 23 верасня 2013, 12:37 +03:00

Тэма: Адказ на зварот

Паважаны Дзмiтры Iгаравiч! ААТ «Тураўскi малочны камбiнат» выказвае Вам шчырую падзяку за цікавасць да нашай прадукцыі. Камбінат з павагай ставіцца да гісторыі роднага краю і роднай мовы, таму мы абавязкова паспрабуем уличыць Вашы пажаданні пры выпуску новых відаў сыру  славянскай гандлевай маркi. Вялікі дзякуй за ўвагу да нас і падтрымку нашай прадукцыі, адміністрацыя Адкрытага акцыянернага таварыства «Тураўскі малочны камбінат»

БЕЛСВІСБАНК

Ад каго: Филипп В. Грипинский <gripinskiy@bsb.by>

Каму: “Kurzen” <zmitrachok@

Дата: Чацвер, 5 верасня 2013, 15:04 +03:00

Тэма: Адказ на запыт

Добры дзень! Прыводзім вытрымку з адказу на запыт, накіраваны ў ААТ «Банк БелВЭБ»: «Информируем Вас, что конфигурация, используемая на банкоматах системы СБС, соответствует нормативным документам Республики Беларусь, регламентирующим интерфейсы устройств самообслуживания. Обращаем Ваше внимание на то, что дерево услуг системы «Расчет» (АИС ЕРИП) представляется банку на русском языке». Згодна главе 2 пунктаў 2, 3 артыкула № 300-З Закона аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб ад 18.07.2011 г., паўторна рэкамендуем Вам, па пытанні аб магчымасці перакладу сістэмы “Разлік” на беларускую мову звярнуцца ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, а па пытанні ўкаранення беларускай мовы ў сістэму СБС – у ААТ «Банк БелВЭБ». Дзякуем Вам за цікавасць да дзейнасці Банка.   С уважением, Филипп Грипинский Специалист-маркетолог контроля качества обслуживания клиентов ЗАО «БелСвиссБанк» Тел. +375 17 306 20 40 (вн.187) Моб.+375 29 270 00 22 +375 29 370 00 22

ГАРАДЗЕЙСКІ ЦУКРОВЫ КАМБІНАТ

Ад каго: info <info@gsr.by>

Каму: zmitrachok@

Дата: Аўторак, 24 верасня 2013, 12:01 +03:00

Тэма: адказ

Паважаны Дзмітрый Ігаравіч! Вельмі прыемна, што звярнулі ўвагу на нашу прадукцыю. Хачу Вас запэўніць, што я асабіста і калектыў распрацоўшчыкаў дызайну ўпакоўкі прадукцыі нашага камбіната таксама з’яўляемся патрыётамі Беларусі. Менавіта таму мы выкарасталі тэму беларускай вышыўкі на нашых упакоўках, каб захаваць самабытнасть нашай гісторыі, культуры і каб перадаць тую непаўторнасць даматканага абруса, на які руплівымі рукамі гаспадыні будзе ставіцца духмяная гарбата з нашым цукрам. У Беларусі, як Вы ведаеце, прызнаныя і лічацца дзяржаўнымі: і беларуская, і руская мовы. Таму ў нас, як у вытворцаў, ёсць права выбару.– З павагаю, наместнік дырактара па камерцыі А.У.БацкельОАО “Городейский Сахарный Комбинат” JSC “Gorodeya Sugar Refinery” mailto:info@gsr.by +375 1770 62 524 +375 1770 57 457 fax
Тэгі:


2 Responses to “перапіска чытача Зьмітра Курзы на тэму беларускай мовы: пазіцыя 6 прадпрыемстваў”

  1. 1. Янка Says:

    Вось так! Усюды ветлівыя адмовы. Наіўным было б меркаваць, што хто-небудзь ды адважыцца на перайменаванне. Але ж добра хоць что падштурхнулі да думак вытворцаў.

  2. 2. Renessaince Says:

    Карацей, усюды адна прычына: славутае «ці» замест «і» ў законе. Пакуль яна застаецца, цяжка чаго-небудзь дабіцца.

Leave a Reply