it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 14

як распавялі людзі, якіх гэтымі днямі цягаюць на допыты, чэкісты валодаюць перапіскай у скайпах. але ня трэба думаць, што яны разумныя як кітайцы. паводле неафіцыйных дадзеных, проста на некатоорых сканфіскаваных кампах не былі разлагіненыя скайп і пошта, таму яны проста падрубілі іх да нэта і пачыталі ўсю гісторыю перапіскі.

будзьце пільныя.

Тэгі:


4 Responses to “перад выключэньнем кампутара не забудзьцеся выйсьці са скайпу і электроннай пошты”

  1. 1. Алесь Says:

    Трохі ўдакладненьня.

    Гісторыю скайп захоўвае ў С:\Users\\AppData\Roaming\Skype\\chatsync, нават калі зь яго выйсьці.
    Адзінае, што дазваляе зрабіць залагінены скайп у адрозьненьні ад незалагіненага – даслаць паведамленьне ад імя карыстальніка, і атрымліваць новыя паведамленьні.

    Пошта – таксама ёсьць варыянты. Калі карыстацца нейкім кліентам накшталт Outlook, то уся пошта ў адкрытым выглядзе захоўваецца на дыску, незалежна ад залагіненасьці. Калі карыстацца проста поштай праз броўзар – шмат цікавага знойдзецца ў кэшы броўзара.

    Зразумела, калі паштовая скрыня на беларускіх хостынгах ці расейскіх, доступ да яе ёсьць і без кампутара карыстальніка.

    Адзіны варыянт – шыфраваньне УСІХ разьдзелаў, найперш сыстемнага, праз TrueCrypt(http://www.truecrypt.org/).

  2. 2. Анатоль П. Says:

    Так, дзякуй TryeCrypt за нашае шчаслiвае дзяцiнства.
    Яшчэ можна карыстаць Linux – думаю, яны ў iм разбiраюцца роўна як свiння ў памiдорах \(ОО)/

  3. 3. quazi Says:

    2 Анатоль П.
    не думаю што у лінукс яны не разбіраюца – там жа працуюць выпускнікі бгуір і інш.

    2 іншыя:
    браузер опера дазваляе ачышчаць кэш, кукі і гісторыю (наведанныя старонкі) пры выхадзе. ліса напэуна таксама можа.

  4. 4. Анатоль П. Says:

    2quazi:
    паверце, не ўсе, хто вучыўся ў БДУIР i не змог знайсцi сабе нармальную працу – могуць bash ад proc адрознiць. Але так, выпраўлюся – выкарыстанне Linux значна ўскладнiць iм справу (канешне, шыфраванне нiхто не адмяняў – хаця б самым простым – /home)

Leave a Reply