it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 01

відэа з сайта “Будзьмы”. не скажу, што мне самому дужа падабаецца, але няма чаго на люстэрка наракаць, калі морда такая ))

зачыняеш дзьверы
і просіш ня топаць
усе палеглі,
а столькі недагаворана
я нахіляюся і кажу:
пенелопа,
я перастаў паліць,
ты задаволена?
ты пярэчыш, што я
не паліў і раней
і я разумею,
колькі мінула часу
ты перагледзела
тры каханьні
чацьвертае пайшло
самапасам
мы запарваем мёд
зь мятнай гарбатай
ты больш ня просіш
мяне галіцца
дыхае прыцемкам
горад цыбаты
а мне хочацца
нахіліцца
й спытаць:
пенелопа,
можа хопіць?
у іншых вунь
нараджаюцца дзеці
усё адбываецца
усё зьнікае
рухаецца
у падзеях
ты прызначаеш
спатканьні
карамельнай гарбаце
падоўгу сядзіш
на падваконьні
будуеш вежу
з цукровых квадрацікаў
глядзіш як ідуць
па ходніку
коні
і кажуць табе
ў акно:
пенелопа,
хопіць топаць
як маленькая
вучыся хадзіць
як мы,
пенелопа,
не трымаючыся
за сьценкі

Тэгі: ,


7 Responses to “Пенелопа. відэа”

  1. 1. ВасилийТваражокСвабода(Маэстро) Says:

    я без звука… нешта гэты Глеб нясе…

  2. 2. ВасилийТваражокСвабода(Маэстро) Says:

    летам экс-сакрэтны экс-палигон наздымаю видэа + фота… Вылажыш?:)

  3. 3. labadzenka Says:

    калі лажа — вылажу. калі ня лажа — выкладу.

    старайцеся пісаць камэнты з сэнсам, калі ласка.

  4. 4. Андрэй Says:

    Нармалёва!!!

  5. 5. Мiкалай С. Says:

    вер лiбры толькi i ўспрымаюцца ў аўтарскiм чытаннi, калI сам чытаю не чую рытму

  6. 6. Lighti Says:

    Згодна, Мікалай. Ажывае верш.
    Хаця і калі чытаеш, цікава, толькі па-іншаму.

  7. 7. Вожык Says:

    верш добры, як і морда (:

Leave a Reply