it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 02

прапаную падзякаваць Хлебазаводу № 3 за беларускую мову на прадукцыі, ды яшчэ з такой выразнай літарай Ў )) між іншым, назва на пакунку напісаная ТОЛЬКІ па-беларуску.
ніжэй — прыкладны шаблон падзякі + адрас

Шаноўнае кіраўніцтва Хлебазаводу №3!

Шчыра дзякую вам за выкарыстанне беларускай мовы ў аздабленні сваёй прадукцыі! У прыватнасці, набыў вашае “Пячэнне аўсянае” — і быў прыемна здзіўлены беларускаю моваю ў назве.

Хачу падкрэсліць, што гэты фактар — беларуская мова на пакунку — будзе спрыяць таму, што ў краме я буду шукаць і набываць менавіта вашую прадукцыю, рэкламаваць яе сярод сяброў і знаёмых. Буду рады, калі беларуская мова знойдзе яшчэ шырэйшае месца на вашых вырабах!

З павагай і прыязнасцю, Глеб Лабадзенка

АДРАС

пр-т Партызанскі, 97
220026 Мінск
Хлебазавод №3

Тэгі:


2 Responses to “пячэнне “Аўсянае””

  1. 1. Raman Patapczuk Says:

    У менскім грамадзкім транспарце абвестку пра просьбу для набыцьця квіткоў у кандуктара, прад’яўляючы купюры ня больш за 10 000 рублёў, нядаўна нарэшце пераклалі на беларускую мову. А то даводзілася шукаць 20-тысячныя. 🙂

  2. 2. Stazhar Says:

    Добрая навiна! Вялiкi дзякуй усiм. 

Leave a Reply