it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 22

Дырэктару КУПvivailishapka

“Віцебскі кандытарскі камбінат “Віцьба”

Уладзіміру Сазону

Караткевіча, 3

210038 Віцебск

 

 

Шаноўны Уладзімір Фёдаравіч!

 

Я з’яўляюся шматгадовым спажыўцом прадукцыі вашага прадпрыемства. Яна мне вельмі падабаецца, задавальняе сваім коштам і якасцю. Любімы мой прадукт – палачкі “Вівайлі”. Насалода неверагодная!

Аднак мяне хвалюе і абурае адзін момант. Нідзе на вашай прадукцыі няма беларускай мовы. Нібыта ваша фабрыка месціцца не ў Віцебску, а ў Тамбове ці Урупінску. Напэўна, вы проста адсталі ад часу, бо цяпер пісаць па-беларуску на таварах – модна і прэстыжна. Прыедзьце ў Мінск, паглядзіце рэкламы на вуліцах. Па-беларуску рэкламуюцца фірмы Adidas, Puma, Panasonic, Samsung, многія айчынныя кампаніі – парашок “Мара”, папяровыя вырабы Sipto, пельмені “Сябрукі”, сетка супермаркетаў MartInn, дзясяткі іншых фірмаў. Што казаць, калі сотні замежных вытворцаў дадаюць на сваіх таварах надпісы па-беларуску. Прыклады можаце пабачыць на маім сайце:  http://labadzenka.by/?tag=mova

Вы ж працягваеце пісаць на сваіх таварах, нібыта вы ўсё яшчэ жывеце ў Савецкім Саюзе.

Нагадваю, што ў нас у краіне ДЗВЕ дзяржаўныя мовы. Дык чаму вы тады пішаце толькі на АДНОЙ? Гэтым вы проста абражаеце мяне і тысячы іншых спажыўцоў. Ці вам гэта абсалютна няважна – думка вашых кліентаў?

Калі ласка, адкажыце на канкрэтнае пытанне: чаму на вашых таварах няма надпісаў на дзяржаўнай беларускай мове і ці плануецца такое зрабіць?

Прашу даць адказ у азначаны Законам тэрмін і на мове, прадугледжанай Законам.

 

З павагай і прыязнасцю,

Глеб Лабадзенка

Тэгі: