it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 10

зьяжджаў адпачыць, вярнуўся — адразу званок ад Рыгора Барадуліна. высьвятляецца, што пакуль мяне не было, нехта (па вэрсыі Барадуліна — Малады Фронт) надрукаваў і распаўсюдзіў улёткі, што, маўляў, зьбіраем грошы Рыгору Барадуліну на лекі, што яму зусім херова.

дазвольце запытацца: прыдуркі, што ж вы робіце?! я ня ведаю, хто гэта ўчыніў (аднак даведаюся), але кажу адразу: хто ўчыніў — таму яўна нечага не хапае ў галаве.
інакш, як жаданьнем папіярыцца, я гэта назваць не магу.

нагадваю й паўтараю: мы не зьбіраем грошы Рыгору Бурадуліну на лекі, а праводзім акцыю падтрымкі. у самым першым допісе пра лекі не было ні слова. там была дакладная фармулёўка: Рыгор Барадулін у лякарні. гэта праўда. усё астатняе — выдумкі іншых людзей.

прыкра, што гэтую бязглуздую фармулёўку “на лекі” распаўсюдзілі такія паважаныя выданьні, як “Наша Ніва” й “Народная Воля”. пасьля гэтага знайшліся разумнікі, якія патэлефанавалі Барадуліну і ляпнулі: а мы тут, Рыгор, табе грошы на лекі зьбіраем!..
як вы думаеце, ёмка і прыемна чуць гэта Барадуліну?..

карацей. заклікаю ўсіх: калі пабачыце падобную інфармацыю ці гэтыя праклятыя ўлёткі, не паддавайцеся на танны піяр розных арганізацыяў. не дапускайце распаўсюд гэтай дэзы. не ахвяруйце Барадуліну “на лекі” .
Дзядзька Рыгор і бяз гэтага пражыве яшчэ сто год!

Тэгі:


2 Responses to “прыдуркі, што ж вы робіце?!”

  1. 1. ANTON I.O. Says:

    На самой справе – прыдуркі. Глеб, мяне цікавіць такое пытанне: ці ёсць яшчэ магчымасць атрымаць падпісаныя Рыгорам Барадуліным кнігі? Ці я ўжо спазніўся?

  2. 2. labadzenka Says:

    спазьніцца па добрую паэзію нельга 🙂 калі Дзядзька Рыгор выпішацца, ён працягне падпісваць кніжкі. таму дасылайце мне заяву па ўзоры. бярыце пад увагу, што зараз у наяўнасьці ёсьць толькі “Выбранае”.

Leave a Reply