it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 02

У суботу, 5 лістапада, у кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр-т Незалежнасці 37А) адбудзецца творчая сустрэча з сябрам Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, вядомым беларускім навукоўцам, доктарам гістарычных навук, прафесарам Леанідам Лычом.

Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя наступных кніг Леаніда Лыча:

 

  • “Варыяцыі на нацыянальную тэму”
  • “Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі 1941-1944 гг.”
  • “Магільнае ў часы нямецкай акупацыі. Успаміны”

 

У імпрэзе, акрамя аўтара, возьмуць удзел:

 

Галіна Сіўчык

Анатоль Балахановіч

Уладзімір Содаль

 

Вядучы – Міхась Скобла.

 

Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба “Спадчына”.

 

Пачатак а 16:00.

 

Уваход вольны.

 

 

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Тэгі:


Leave a Reply