it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 01

конкурс скончаны. вось правільныя адказы. калі варыянтаў некалькі, залічваўся любы зь іх (апроч пытаньня №11)

пытаньні можна пабачыць ТУТ

1. Тут ёсьць два меркаваньні. Самы распаўсюджаны адказ – Троіцкі касьцёл у Ішкалдзі Баранавіцкага раёна Берасьцейскай вобласьці.


Збудаваны да 1472 года. Яго прынята лічыць самым старым зь неперабудаваных. Ён захаваўся ў першапачатковым выглядзе.

Другі варыянт – касьцёл сьвятога Казіміра ў вёсцы Уселюб Наваградзкага раёна Гарадзенскай вобласьці.

Ён збудаваны да 1433 года. Але вежа-званіца, якая кардынальна зьмяніла выгляд касьцёла, прыбудаваная толькі ў другой палове ХІХ ст.

2. Упершыню каляровая выява бел-чырвона-белага сьцяга зьявілася на карціне невядомага мастака XVI ст.

На ёй выяўлена Бітва пад Воршай 8 верасьня 1514 года.

3. Беларуская народная Рэспубліка была абвешчаная на трэцім паверсе дома па вуліцы Серпухаўская, 9 – сёньня гэта Валадарскага,9. Цяпер у гэтым будынку…

4. Валадарскага, 5. Цяпер гэта – Рускі тэатр імя Горкага.

Зайдзіце збоку – і вы пабачыце аўтэнтычны дэкор сінагогі ХІХ ст.!..

Як сінагога выкарыстоўвалася да 1923 года. Пазьней тут быў рабочы клюб, кінатэатр, жыдоўскі тэатр, і нарэшце – тое, што цяпер.

5. У колькасьці паверхаў. На момант разбурэньня ў часе вайны гатэль “Эўропа” меў 6 паверхаў,

а адбудаваны зараз – 7. Я ўжо не кажу пра недакладнае месца разьмяшчэньня і ўшчэнт скажоныя прапорцыі.


6.
Петрапаўлаўская (Кацярынінская) царква на Нямізе – 1611-13 гады пабудовы.

Па іншай вэрсыі – будынак манастыру базылян (Энгельса,1), дзе зараз месьціцца музычная школа.

7. Была. За савецкім часам яе да прыезду нейкага начальства за адную ноч пафарбавалі ў белы колер. Чаму? Бо называецца “Белая вежа”, а начальства прыедзе – і пабачыць чырвоную. Прывялі, што называецца, у адпаведнасьць.

Дзякаваць Богу, праз пэўны час вежу адмылі, і цяпер яна выглядае гэтак жа, як і ў 1276 годзе.

8. Чатыры: беларуская, расейская, польская, ідыш. На ўсіх гэтых мовах на гербе БССР ад 1926 па 1937 год было напісана (на стужачках): “Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!”


9. Зараз — у вёсцы Воўчын Камянецкага раёна Берасьцейскай вобласьці. Памёр Станістаў Аўгуст Панятоўскі 12 лютага 1798 года ў Пецярбургу. Пахаваны быў спачатку там жа зь вялікай пашанай. Але 14 ліпеня 1938 года цела апошняга караля пад вялікай таямніцай было перавезенае ў вёску Воўчын, у Троіцкі касьцёл.

Гэта быў асабісты загад Сталіна – перадаць парэшткі польскаму боку. Але палякі на той час ставіліся да Панятоўскага як да здрадніка, які завёў шашні з Кацярынай ІІ. Таму у кракаўскі Вавель дарогі яму не было. У якасьці кампрамісу абралі беларускую вёску Воўчын, дзе Панятоўскі нарадзіўся. Туды і перавезьлі цела. Да вясны 1949 года цела знаходзілася ў касьцёле – апошнія гады труна была разрабаваная, косткі валяліся на падлозе. У 1949 годзе Антон Сьцяпанавіч, вартаўнік мясцовай гміны, сабраў косткі і пахаваў непадалёк. Калі ж палякам дазволілі правесьці ў воўчынскім касьцёле дасьледваньні, яны знайшлі там толькі фрагмэнты трунаў і вопраткі караля. Што і перавезьлі ў Варшаву. Таму ў “афіцыйным” месцы пахаваньня – касьцёле сьвятога Яна ў Варшаве — ўласна парэшткаў няма, гэта прызнаюць і самі польскія дасьледчыкі.
10.    Калінкавічы.

11. Беларусь, Україна, Польшча, Літва, Латвія, Расея, Нямеччына, Францыя, Італія.

12. Вікенці Канстанцін Сямёнаў сын Каліноўскі. Прычым падпісваўся наш герой выключна як “Вікенці Каліноўскі”.

Імя Кастусь – прыдумка ўжо савецкага часу. Упершыню Каліноўскага так назваў Усевалад Ігнатоўскі, першы старшыня ІнБелКульту (Акадэміі Навук) ў 1920-х гадах. Лёгіка была такая: Вікенці – занадта па-польску, Канстанцін – занадта па-праваслаўнаму. І назваў яго Кастусём. У 1960-х гадах маскоўскі гісторык Анатоль Сьмірноў працягнуў містыфікацыю: на дыплёме Каліноўскага ў ягоным асабістым подпісы “В.Каліноўскі” зацёр літару “В” і пераправіў наверх “К”. Так Каліноўскі назаўжды стаў Кастусём.

ps вынікі конкурсу будуць падведзеныя цягам сутак

Тэгі:


2 Responses to “правільныя адказы на конкурс з прызамі”

  1. 1. Стах Says:

    Нечакана было даведацца пра тое, што імя Кастусь – прыдумка… Не ведаў пра тое, на свой сорам.

  2. 2. kastus* z mazyra Says:

    Ніколі няведаў, што Калінкавічы-габрэйскі горад…
    Мне здаецца, што ў 1898 годзе, гэта быў не горад, бо ў кнізе Аркадзя Смоліча “Геаграфія Беларусі” ён не згадваецца…

Leave a Reply