it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 23

праскі заапарк — не раўня менскаму. праскаму 80 гадоў — а менскаму 50 зь нечым. здавалася б, розьніца невялікая. але ж…

але ж у нас хваляцца дзікамі і вярблюдам, а тут — сланамі і жырафамі (цэлы статак). і шмат-шмат кім яшчэ.

у заапарку я правёў 5 гадзін. назвы запомніў толькі тых, каго ведаю. таму астатнія схематычна дзеляцца на казлоў (вашывых) і курыц. адчуваю, арнітолагі мяне праклянуць!..

карацей, не сварыцеся, калі каго паблытаў, ня гэта было важна.

не патрапілі сюды, хіба, толькі фоткі кажаноў, якія занадта імкліва праносіліся над галовамі ў паўцёмным павільёне…

мікрапінгвін

арол

фламінга

козьлік

гарыла

гарылка

ільвіца

тыгр

курыца

 

слон

яшчарка

тапір

курыцы

малпы

малпёнак

фламінга

бегямот

алігатар

цуда-юда

малпа

джунглі

мядзьведзі

кенгуру

алень

гіена

казёл

жырафы — мама і дзіцёнак

жырафіна

нешта кшталту лямура-скунса

зноў жырафы

малпа рагоча

наш прашчур

ад яго ўсе і пайшлі!

Тэгі:


9 Responses to “праскі заапарк”

  1. 1. Непамяркоўны Says:

    Малпы проста супер! Зайздрошчу!!!!!

  2. 2. Юрась Says:

    У параўнаньні наш і побач не стаяў. Колькі каштуе ўваход?

  3. 3. Khmialnitski Says:

    Гэта не лямуры-скунсы, а сурыкаты 🙂

  4. 4. Алена Says:

    цудоўныя фотаздымкі

  5. 5. Chareuski Says:

    Ну, дык!!! Дабраліся! Малайцы! Згадзіся, моцнае ўражаньне)))

  6. 6. labadzenka Says:

    уваход каштуе 150 крон — гэта каля 73 нашых тысяч. аднак гэта — уваходны квіток, які дае права хадзіць хоць цэлы дзень!
    праўда, у нас адбыўся прыкол — каля ўваходу пэнсыянэрка прапанавала два квіткі па 100 крон — кшталту “мае сябры не прыйшлі”. як потым высьветлілася, ёй гэтыя квіткі дасталіся па 1 кроне за штуку — кшталту сацыяльных. аднак і нам прыемна (эканомія 100 крон) — і ёй бізнэс )

  7. 7. Ида Грезь Says:

    сам ты курыца 🙂 если бы веероносные венценосные голуби и двурогие калао посещали твой блог, в комментах был бы срач, пух и перья
    а китоглава ты видел? он же прекрасный

  8. 8. astrynczanka Says:

    падобны да берлінскага заапарку і інтэр’ерам, і жыхарамі. праўда, калі мы там былі, то так і не ўбачылі жырафаў, дзеля якіх туды і перліся (((

  9. 9. vedmo4ka Says:

    угу, лучше даже, чем Будапештский. Звери такие свободные)
    Но в Венгрии есть фишка -такое помещение( не помню, как правильно оно называется)-что-то типа оранжереи, где при этом летает много-премного бабочек. Они садятся на дорожки, на людей, на цветы и листья. Ощущения удивительные. С твоим бы фотиком туда

Leave a Reply