it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 07

maldzis

Аднаму з найразумнейшых людзей нашай краіны прафесару Адаму Мальдзісу сёньня спаўняецца 77 гадоў. Чалавек, які адкрыў для многіх Архіпелаг Беларусь, які заразіў многіх любоўю да нашай гісторыі і культуры.

Нарадзіўся Адам Мальдзіс у Расолах на Астравеччыне — там, дзе зараз зьбіраюцца будаваць АЭС…

Працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, узначальваў Скарынаўскі цэнтар, Міжнародную асацыяцыю беларусістаў, зараз займаецца ўпарадкаваньнем інфармацыі пра беларусаў у сьвеце.

Sto lat, пане Адаме!..

Тэгі:


One Response to “прафесару Адаму Мальдзісу — 77!”

  1. 1. Алена Святка Says:

    Доўгага жыцьця гэтаму сьветламу чалавеку!
    Столькі зрабіў для нашай Астравеччыны!

Leave a Reply