it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 22


Конкурс!

Заданьне такое: працягнуць фразу “Толькі ў Беларусі…”

Якія перавагі ці недахопы ёсьць толькі ў нас? Што можна сустрэць і пабачыць толькі тут?
Конкурс працягнецца тыдзень (да 29 кастрычніка ўлучна). Вашыя варыянты пакідайце тут у камэнтах ці дасылайце на мэйл labadzenka@gmail.com
Ад аднае асобы — неабмежаваная колькасьць варыянтаў. Але адной асобе — толькі 1 прыз 😉

За тры найлепшыя варыянты — прыз (дыск зь беларускай музыкай).

Тэгі:


17 Responses to “Працягні фразу — атрымай прыз!”

  1. 1. Анатоль П. Says:

    у якасцi пазаконкурснага:
    Толькі ў Беларусі…
    …пчолы як гусi!

  2. 2. Hanka Says:

    Можна па-сапраўднаму папарыцца ў лазні (з венікам, за прымальны кошт, гадзіны 3-4).

  3. 3. Ihar Says:

    Толькі ў Беларусі кіраўнік дзяржавы не карыстаецца мовай свайго народу.

  4. 4. Елена Says:

    Толькi ў Беларусі помнiкi Ленину ў кожным райцэнтры )

  5. 5. Мiкалай Says:

    Толькі ў Беларусі паядаюць столькi бульбы на душу насельнiцтва

  6. 6. Soul Says:

    Толькі ў Беларусі зімой 2010-2011 выбары прэзыдэнта, але “ўжо ўлетку 2011 кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візітам наведае Венесуэлу” (!!!) (http:// sur. by /ya-znayu-kto-sleduyushhij-prezident-belarusi)

  7. 7. Soul Says:

    Толькі ў Беларусі “ўрад хацеў аслабіць энэргетычную залежнасць ад Расіі ў кааперацыі з Расіяй”. (http:/ /sur.by /suprac-rasii-z-rasiyaj)

  8. 8. Soul Says:

    Толькі ў Беларусі ў адзін і той жа дзень можна пабачыць і восень, і сапраўдную шматснежную зіму (http: //sur.by /chem-otlichaetsya-zima-v-minske-i-slucke)

  9. 9. Вольга Нячаева Says:

    Толькі ў Беларусі жыве журналіст Глеб Л. 🙂

  10. 10. Apalonik Says:

    Толькі ў Беларусі каханая Муся!

  11. 11. Apalonik Says:

    … нічога не баюся!

  12. 12. Apalonik Says:

    … я не журуся!

  13. 13. Apalonik Says:

    …не жыву ў скрусе!
    (а то расхныкаліся тут усе 🙂 )

  14. 14. Apalonik Says:

    Чытаем як рэп:

    Толькі ў Беларусі …
    каханая Муся…
    Каханая Муся жыве ў Беларусі!

    Ня ведае Муся…
    яшчэ і пра Дусю…
    Каханая Дуся жыве ў Беларусі!

    Таму ў Беларусі…
    не жыву я ў скрусе!
    Каханьне жыве ў Беларусі!

    Усё, пайшоў працаваць, а то калі працягну далей – згублю і працу і жонку 🙂

  15. 15. Елена Says:

    Еще вспомнилось:
    Только в Беларуси есть памятник кулику-мордунке;
    Только в Беларуси есть самый крупный радиационно-экологический заповедник;
    Только в Беларуси сохранилось больше всего пунктов Дуги Струве.

  16. 16. Мiкалай Says:

    Толькі ў Беларусі павiнны вырашацца лёс Беларусi

  17. 17. Елена Says:

    І хто пераможца?

Leave a Reply