it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 27

vocat1

Слуцкі воцатны завод (адзіны ў Беларусі) насамрэч знаходзіцца ў вёсцы Покрашава, што каля вёскі Бабовішчы, дзе я правёў сваё бясхмарнае дзяцінства. Таму, купляючы заўжды воцат у краме, я адчуваю пэўную прыналежнасць да гэтай страшнай таямніцы і крыўду — чаму наш, Покрашаўскі завод абзываюць Слуцкім?!

Аднак фішка зараз ня ў тым. Ведаеце, чым адрозьніваюцца дзьве бутэлькі на здымку?..

vocat2

Гэта стары варыянт, дзе на будынку значыцца дата “1911”. Сапраўды, — гэта выява галоўнага корпуса заводу, і на фасадзе стаіць гэтая дата — дата пабудовы завода.

Вось, зрэшты, арыгінал з сайта “Глобус Беларусі”

bigcorpus340_d138

vocat3

А гэта — новая рэдакцыя з бутэлькі, якую я набыў учора. Завод састарылі на 36 гадоў!..

Можна зразумець іхныя памкненьні — відаць, знайшліся дакумэнты, што прадпрыемства дзейнічае ажно ад таго году. Аднак цяпер, калі стаіш перад заводам і глядзіш на этыкетку — зьяўляецца ўсьмешка.

І гэта добра, што кіраўніцтва заводу імкнецца да каранёў, да гісторыі. Вось толькі дзьве этыкеткі побач выглядаюць вясёла 🙂

Тэгі:


One Response to “Покрашаўскі воцатны завод састарылі на 36 гадоў!..”

  1. 1. Kub Says:

    … а яшчэ першы – “натуральны”, а другі “спіртавы”! 😉

Leave a Reply