it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 19

Прызнацца чэсна, я нячасты госьць опэрнага тэатра (магчыма, да майго сораму) — і зусім ужо нячасты госьць уласна балету. Аднак вось ён, квіток на Лебядзінае возера — іду культурна прасьвяшчацца!

Ня буду камэнтаваць балет, у якім я абсалютна не разьбіраюся. Скажу пра агульныя моманты.

Таварыш міністр культуры!

Тэрмінова забараніце гэтым заўхозам, якія кіруюць тэатрам, прадаваць у бухвэце на разьліў крышталь-люкс (50 гр = 4400 р.).

Гэта опэрны тэатр, а не быдлазакусачная!

Цяпер пра вечнае.

Патлумачце мне, цёмнаму, колькі момантаў.

1. Ці павінны быць пуанты брудныя, аж чорныя? Я ўзяў у гардэробе бінокль за 10 тышч — і неяк так выходзіла, што як толькі я прыладжваў яго да вачэй — адразу бачыў брудныя пуанты. Потым бінокль разваліўся ў мяне ў руках, астатнюю частку дзеі я навобмацак зьбіраў яго, бы канструктар лега, і мяне адпусьціла.

2. Чаму ў тэатры такая паганая акустыка? Я разумею, што рамантавалі яго не рэстаўратары, а будаўнікі-п’янтосы, але ўсё-ткі? Чаму, седзячы, выбачаюся, у бенуары пр., я чуў ня музыку, а конскі тупат 25-і балярынаў?   Акустыка настолькі паганая, што гукі музыкі не расьцякаюцца, не запаўняюць залу, а застаюцца ў аркестравай яме — і я фактычна бачу, адкуль яна гучыць, а ні да сцэны, ні да мяне яна не далятае.

3. Чаму ўсе гэтыя страшныя пажарныя ізьвяшчацелі, трывожныя кнопкі і надпісы “выхад” нельга было ці замаскіраваць, ці зрабіць больш зграбнымі? Таварышы сяляне! Хопіць слухаць пажарнікаў! Зьезьдзіце вы нарэшце за мяжою ня толькі ў гіпермаркет, але і ў ціатр — пазырце, ну няўжо і там такі страх?! Вашыя дарагушчыя жырандолі і красівенная пазалота глядзіцца проста сьмешна і ўбога побач з усімі гэтымі дэвайсамі службы МНС!

4. Чаму над сцэнай серп і молат дагары нагамі? Гэта дывэрсыя Лангбарда? Вось прыгледзьцеся. Абапал сцэны чуда-арнамент з сярпамі і молатамі разьмешчаны правільна. А калі ён падымаецца на столь, то апынаецца дагары нагамі (калі глядзець з залы). Серп і молат што, толькі для актораў? Ніпарадак, ідзеалагічаскі ніпарадак, аскарбляеце чуства маразматыкаў, якія з чырвонай анучай поўзаюць да помніка злобнаму карліку раз на год!

5. Чаму на тканіне для гардзінаў (якія атуляюць ўсе ўваходы-выхады) адмылі грошы? Яна красівенная толькі з аднаго боку, а зь іншага — страшная падкладкавая тканіна з крывымі растрапанымі швамі. Ці так трэба?

6. Чаму ў сьвяцільнях гараць ня ўсе лямпачкі? Перагарэлі? Няма каму ўкруціць? Ці там Паца-Ваца на пастаўкі прыладзіўся?

PS Сам балет мне вельмі спадабаўся, асабліва “Танец маленькіх лебядзей”. У часе прагляду мяне чамусьці хвалявалі два пытаньні:

1. Колькі атрымліваюць балярыны?

2. Пра што яны думаюць, калі танчаць?

 

Выбачаюся, фоткаў на гаўнотэлефон

Танец маленькіх лебядзей

Дарагушчая люстра суседзтвуе з цэлай гірляндай супрацьпажарных налепак (на цэнтральнай лесьвіцы)

Крышталь-люкс, 50 гр = 4400 руб!

Дэвайс ад ратаўнікоў над маёй галавой у бенуары

Сярпы-малаткі

Тэгі:


2 Responses to “Пішу вам зь бенуара, альбо як я хадзіў на балет (фота)”

  1. 1. Guest Says:

    Глебон,  ты чо не панімаіш – палцішок за 4400 – эта крута. Эта настаяшчы ціятр. З карафанамі нада заваліцца, пабулдосіць. Білеты бухлом акупяцца. 

  2. 2. Stazhar Says:

    I галоўнае, дзе мова ў нацыянальным беларускім тэатры? (пачынаючы ад білета і заканчваючы надпісам “выход” на інфармацыйным паказальніку) 

Leave a Reply