it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 02

хлопчык
гэты хлопчык гадуецца ў Пінску. у яго незвычайны дзядуля — ён аформіў дэкрэт, каб мама хлопчыка ішла працаваць. навучыўся варыць кашу і мяняць памперсы. гуляе зь ім, навучыў чытаць, расказвае казкі.
а калі хлопчык адыходзіць убок, я пытаюся ў дзядулі, што ён пра гэта думае ў цэлым. і дзядуля кажа, што ня ўсё ў дзяржаве добра, раз так адбываецца, бо дзіця мусіць гадаваць мама. а на падачку ад дзяржавы ў 140 тысяч ня надта нагадуешся.
я слухаю дзядулю і думаю, што ў нашай катастрафічнай дэмаграфіі, безумоўна, вінаватая дзяржава, бо ў такіх умовах нараджаць дзяцей — подзьвіг. і гэтая праклятая дзяржава будуе свае чортавы лядовыя палацы і аграгарадкі, кладзе штогод сваю ўбогую шэрую плітку, корміць вывадак жывёлаў-мянтоў. даючы пры гэтым маме гэтага хлопчыка 140 тысяч, якіх не хапае нават на харчаваньне, а на памперсы — тым болей…
дзядуля кажа гэта мне, але зусім не шкадуе, што звольніўся і пайшоў у дэкрэт. бо вельмі любіць унука.

хлопчык2

хлопчык3

хлолпчык4

Тэгі:


10 Responses to “пінскі хлопчык”

  1. 1. vedmo4ka Says:

    а где, простите, папа?

  2. 2. КазалупЪ Says:

    ў нашай катастрафічнай дэмаграфіі, безумоўна, вінаватая дзяржава, бо ў такіх умовах нараджаць дзяцей — подзьвіг. і гэтая праклятая дзяржава будуе свае чортавы лядовыя палацы і аграгарадкі, кладзе штогод сваю ўбогую шэрую плітку, корміць вывадак жывёлаў-мянтоў

    КАША Ў ВАС У ГАЛАВЕ ГЛЕБ ПАЎЛАВІЧ!!!!
    Дзе, аналітыка?!
    Вось я нядаўна з Пружанаў прыехаў: Лядовы палац, Аквапарк побач будуецца, насупраць іх закончваюць (15 лістапада спробны пуск ) міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва, плітачка вяздзе… ПРЫЕМНА за Пружаны!!!!
    Да на такую Дзяржаву локцем хрысціцца трэба!
    Паездзілі з Валошыным па Эўропах іхнюю кілбасу з зубоў яшчэ не выкавыралі і пачынаеце тут…. Канешне пра тое, што іх дабрабыт мае ў сваім падмурку разграбленне 3-га сьвету праз існуючую міравую эканамічную палітыку Вы ні колі не напішаце… а так “лягнуть походя” сваё гэта як два пальцы…

  3. 3. Мiкалай Says:

    Гэта называецца – ў жыццi заўжды ёсць месца подзьвiгу!

  4. 4. tamaszevicz Says:

    КазалупЪ:
    А я, вось, на ўскрайку сталіцы жыву, у Кунцаўшчыне, і што? – Адныя дамы-дамы-дамы будуюць, шлёпаюць, як грыбы (ды і то каму?: за год чарга для чаргавікоў рушыцца на 300 чалавек!!!)… Дык, вось, Каменная “Казка” (а не горка) атрымоўваецца… Дзе ж Вашыя праславутыя аквапаркі, лядовыя палацы, ці хаця б адно невялічкае кафэ??? Вось, і прыходзіцца, бы жывучы у самай апошняй “дзярэўне” ехаць за 15 км у цэнтр горада, калі хочаш не проста так, як звычайна робяць, бухаць на лаўцы…

  5. 5. Julia Says:

    КазалупЪ,
    А тое, што вы напісалі, аналітыка?
    Вы мабыць дзетак не нараджалі і не гадавалі. І ня ведаеце, якое гэта.
    Безумоўна, у хлопца павінен быць і тата. мы ня ведаем прычыны, чаму ён ня удзельнічае ў гадаваньні дзіця (а мо і ўдзельнічае): мажліва, яго проста няма, мажліва, ён, як мужык, кінуў сваю сям’ю, пье, не працуе і г.д. І ў гэтым вінавата не толькі дзяржава, але ж і яна таксама. Не хапае яшчэ чагосьці вышэйшага, каб сем’і не разбураліся.
    Наша дзяржава не дае нармальна працаваць простым людзям. І гэта факт.

  6. 6. astrynczanka Says:

    у Германіі з адпачынку па доглядзе за дзіцём сям’я мае 67% ад апошняга заробку, таму часта там у адпачынак ідуць таты, якія звычайна маюць большы заробак, чым мамы. а ў нас дзяржава плаціць 190 тысяч, якіх хапае толькі на памперсы і сумесі, і то часам не хапае (ні адна сяброўка мая пра гэта казала). затое дзяржава падтрымлівае “неблагополучные семьи”, з якіх рэдка выходзяць нармальныя людзі або выдае па 400 тысяч на прыёмныя сем’і, якія нажываюцца за кошт дзетдомаўскіх дзяцей. сама бачыла, як у нас ужо машыны пакуплялі за кошт гэтага, дамы будуюць, а прыёмныя дзеці як у дзетдоме хадзілі абадраныя і галодныя і не бачылі добрай прыгожай вопраткі, хоць раз марозіва ці шакаладкі, так і ў прыёмных сем’ях ходзяць “голымі”. і пасля гэтага дзяржава ні ў чым не вінавата 🙂
    З.Ы. Глеба, ты менш пішы, а больш ляжы, лячыся. папраўляйся!!!

  7. 7. Lighti Says:

    Ты цудоўна параўнаў, абыякавасць да людзей пад патэтыкай “благапалучнага сацыяльнага гасударства”… У мяне пад бокам 3-месячная плямяшка, на якую выдзяляюць “нешта” ў выглядзе сумы, якой не стае нават купіць падгузнікаў на той месяц …

  8. 8. labadzenka Says:

    мэсыдж быў, насамрэч, у прыярытэтах нашай “сацыяльна арыентаванай” дзяржавы

  9. 9. Мiкалай Says:

    Безупынны СЭКС – Сацыяльна Эканамiчны Крызiс Сацыялiзму.

  10. 10. vedmo4ka Says:

    можа, гэта тваё дзіцятка, Глеб?))))))))

Leave a Reply