it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 29

Учора на выніковай калегii Мiнiстэрства культуры за 2009 год былi агучаныя як канкрэтныя поспехi, так i канкрэтныя праблемы.

Калегiя была прадстаўнiчая i цягнулася доўга. На яе сабралiся прадстаўнiкi, апроч Мiнкульта, усiх высокiх дзяржаўных органаў. А супрацоўнiкi сферы культуры з’ехалiся з усяе Беларусi. Што важна — казалi пра рэальныя праблемы, а не пра тое, “як усё добра”. Напрыклад, намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Валеры Малашка паскардзiўся, што ў краiне знiкаюць фабрыкi па вытворчасцi музычных iнструментаў — i для музычных школак ды каледжаў iх замяняюць кiтайскiмi, даражэйшымi i горшымi па якасцi. Намеснiк мiнiстра культуры Вiктар Кураш прывёў вусцiшныя прыклады, калi ў вёсцы Ляхавiчы Іванаўскага раёна ўнiкальную драўляную царкву 1818 года абабiлi сучасным белым сайдынгам, знiшчыўшы выгляд помнiка архiтэктуры! Альбо бязглуздая перабудова да непазнавальнасцi iншай драўлянай царквы, 1838 года, у вёсцы Гошчава Iвацэвiцкага раёна. I такiя выпадкi — ужо не адзiнкавыя… Чыноўнiк заклiкаў мясцовую ўладу не дапускаць такога бясчынства.

Аднак найбольшую цiкавасць усiх прысутных, безумоўна, выклiкала 47-хвiлiннае выступленне мiнiстра культуры Паўла Латушкi. Як заўжды, на бездакорнай беларускай мове спадар Павел казаў…

…ПРА КУЛЬТУРНУЮ I НЕКУЛЬТУРНУЮ МОЛАДЗЬ

— Стан культуры ўплывае на iмiдж краiны. Гэта дакладна вызначыў Прэзiдэнт Беларусi: “Цывiлiзаванай дзяржавы без культуры няма”. Аднак вынiкi апошняга сацыялагiчнага даследавання Iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта паказваюць, што ў структуры каштоўнасцяў i арыентацый моладзi пераважнае месца займаюць матэрыяльны дабрабыт, здароўе i сям’я. Усё гэта, зразумела, важна. Аднак толькi 48 % сельскай i 42 % гарадской моладзi паказалi, што для iх сярод важкiх каштоўнасцяў знаходзiцца культура. Такая сiтуацыя не можа нас задавальняць. …Класiк беларускай лiтаратуры Уладзiмiр Караткевiч, чыё 80-годдзе мы будзем адзначаць у гэтым годзе, казаў: “У беларусаў ёсць свая, Богам дадзеная зямля. Яна прыўкрасная. Iншай няма i не будзе. Таму яе трэба берагчы, песцiць. А калi жывеш на гэтай зямлi — павiнен быць яе гаспадаром, ты не маеш права працаваць дрэнна”

….ПРА ДАСЯГНЕННІ

— 2009 год быў багаты на падзеi i культурныя дасягненнi. Сярод iх — увод у дзеянне пасля капiтальнага рамонту Вялiкага тэатра оперы i балета, працяг рэканструкцыi помнiкаў гiсторыка-культурнай спадчыны — палацава-паркавага комплексу ў Нясвiжы i замкавага ў Мiры, адкрыццё новых устаноў культуры. У тым лiку двух музеяў, дзесяцi бiблiятэк, трыццацi сямi новых тыпаў клубных устаноў у аграгарадках. Праведзеныя на высокiм мiжнародным узроўнi фестывалi — “Славянскi базар” у Вiцебску, кiнафестываль “Лiстапад”, форум тэатральнага мастацтва “Панарама” ў Мiнску, “Залаты шлягер” у Магiлёве… Новым творчым праектам з’явiўся рэспублiканскi конкурс “Зорка ўзышла над Беларуссю”, першы этап якога паспяхова прайшоў у гарадах i раёнах краiны. Летась быў рэалiзаваны шэраг важных культурных праектаў. Праведзены год культуры Расii, днi культуры Кiтая, у Маскве праведзеныя днi культуры Беларусi. Падпiсаны мiжурадавыя i мiжведамасныя пагадненнi аб культурным супрацоўнiцтве з Францыяй — дарэчы, некалькi дзён таму — з дзяржавай Катар, Лiтвой, Туркменiстанам. Падпiсаная праграма Года культуры Беларусi ў Расii. Падрыхтаваныя да падпiсання дакументы аб супрацоўнiцтве з Iталiяй, Грэцыяй, Польшчай i Украiнай.

…ПРА НЕДАПРАЦОЎКI

— …Аднак iснуюць i недапрацаваныя моманты. Германавiцкi музей культуры i побыту з унiкальнай калекцыяй Язэпа Драздовiча не мае фондасховiшча i памяшкання для працы супрацоўнiкаў. На Брэстчыне патрабуюць капiтальнага рамонту будынкi абласнога краязнаўчага музея, адмiнiстрацыйны будынак фiлiяла “Камянецкая вежа”, Музей беларускага Палесся, Iвацэвiцкi краязнаўчы музей… Неабходна пабудаваць фондасховiшча ў Музеi гiсторыi Брэста, Мотальскiм музеi, пашырыць фондасховiшча ў Ганцавiцкiм краязнаўчым музеi…

…ПРА АХОВУ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

— На працягу мiнулага года 124 адзiнкамi папоўнiўся Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцяў — i цяпер ён налiчвае 4911 значных аб’ектаў. Неабходна падкрэслiць, што пры рэстаўрацыйна-аднаўленчых работах на гiсторыка-культурных каштоўнасцях асаблiвая ўвага павiнна надавацца безумоўнаму захаванню аўтэнтычнасцi элементаў i канструкцый помнiкаў архiтэктуры. Нельга пад выглядам рэстаўрацыi займацца будаўнiцтвам! Вынiкi нашай працы па рэстаўрацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцяў будуць ацэньвацца не толькi намi, але i нашымi нашчадкамi. Неабходна на аб’ектах забяспечваць высокую ступень узаемадзеяння заказчыка, падрадчыка i навуковага кiраўнiка на ўсiх этапах праектавання i рэстаўрацыi. Ад Упраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ў найблiжэйшы час чакаю канкрэтных прапаноў па аднаўленнi вертыкалi па пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны. Прашу прапрацаваць унясенне адпаведных зменаў у нарматыўна-прававую базу. Спадзяюся на актывiзацыю адпаведнай працы з боку ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама, раённых аддзелаў культуры. …Апроч дзяржаўнага фiнансавання неабходна шукаць iншыя крынiцы. Гэта могуць быць сродкi прыватных — як беларускiх, так i замежных — iнвестараў, а таксама выхадцаў са славутых родаў. Мы павiнны прапанаваць зацiкаўленым набыццё маёнткаў, сядзiбаў пры ўмове iх рэстаўрацыi з навуковым наглядам мiнiстэрства.

Намесьнік міністра Віктар Кураш са сцэны заявіў пра недапушчальнасьць такой “сайдынгавай рэканструкцыі”

…ПРА ХРУЦКАГА I ЛУЎР

— Неабходна працягваць працу па далейшым развiццi супрацоўнiцтва з музеямi замежжа. Мы спадзяёмся, што важным вынiкам дамовы аб супрацоўнiцтве Нацыянальнага мастацкага музея з сусветна вядомым музеем Луўр стане арганiзацыя на працягу гэтага года шэрагу сумесных праектаў, сярод якiх выстава ў Парыжы да 200-годдзя беларускага мастака Хруцкага.

…ПРА НЕТРАДЫЦЫЙНЫЯ СРОДКI ЗАВАБЛIВАННЯ
НАВЕДНIКАЎ

— …У якасцi прыкладу можна прывесцi ўвядзенне пячатак Мiрскага i Нясвiжскага замкаў, экскурсiю з факеламi па Нясвiжскiм падземным ходзе, канцэрты i спектаклi каля сценаў Нясвiжскага замка, выстава адной карцiны па замове аднаго наведнiка i iншае. Такiх iдэй можа быць шмат — трэба актыўней аналiзаваць i пераймаць досвед расiйскiх i еўрапейскiх музеяў.

…ПРА БIБЛIОБУСЫ

— Як вядома, кожны другi жыхар краiны з’яўляецца карыстальнiкам публiчных бiблiятэк. Аднак сетка бiблiятэк мае пэўную тэндэнцыю да скарачэння: зачыняюцца сельскiя бiблiятэкi ў маланаселеных пунктах… Выхадам з гэтага становiшча павiнна стаць далейшае развiццё нестацыянарных пунктаў абслугоўвання, i ў першую чаргу — бiблiобусаў.

…ПРА IНТЭРНЭТ
У БIБЛIЯТЭКАХ

— Сёння ў краiне камп’ютарызавана 32 % дзяржаўных публiчных бiблiятэк. Ад агульнай колькасцi цэнтральных бiблiятэк больш за 70 % маюць свае iнтэрнэт-старонкi. Новым падыходам павiнна стаць забеспячэнне ў кожнай бiблiятэцы магчымасцi доступу ў iнтэрнэт. Што, перакананы, дазволiць адначасова больш шырока прыцягваць моладзь да карыстання кнiжнымi фондамi бiблiятэк. Гэта тым больш iстотна з улiкам таго, што яшчэ 14 % бiблiятэк наогул не тэлефанiзаваныя!

…ПРА ДОЛЮ БЕЛАРУСКIХ СПЕКТАКЛЯЎ

— Iстотнай праблемай для тэатраў з’яўляецца адсутнасць пастановак сучасных аўтараў. Доля беларускай драматургii ў рэпертуарах тэатраў ледзьве дасягае 25 %! Гэта супярэчыць прыярытэтам развiцця нацыянальнай культуры. Мiнiстэрствам будуць прыкладзеныя намаганнi, каб выправiць гэтае становiшча. Кожны тэатр павiнен будзе надаваць адпаведную ўвагу гэтаму пытанню i ўнесцi прапановы па канкрэтных дзеяннях.

…ПРА РАЗЛIКI З МАСТАКАМI

— Мiнiстэрства ў 2009 годзе разлiчылася з усiмi мастакамi, творы якiх, пачынаючы з 2004 года, былi рэкамендаваныя для набыцця. Летась набыта твораў на суму каля 700 мiльёнаў рублёў. Гэта рэкордная сума за апошнiя 10 гадоў.

…ПРА КIНО

— У мiнулым годзе мы адзначылi 85-годдзе беларускага кiно. Мы ганарымся тым, што зроблена за мiнулыя гады. Але час не стаiць на месцы. Сусветная кiнавытворчасць iдзе наперад — а значыць, i мы, калi хочам быць канкурэнтаздольнымi, павiнны iсцi далей. Весцi разумную жанравую i актыўную маркетынгавую палiтыку. Эканамiчны эфект вытворчасцi мастацкiх стужак пакуль не ўсцешвае. Як прыклад — “Дняпроўскi рубеж”. Выдаткi на вытворчасць — 6 мiльярдаў рублёў дзяржаўных сродкаў. Выручаная сума з нацыянальнага паказу склала 100 мiльёнаў рублёў (у 60 разоў менш! — Аўт.).

…ПРА СТУДЭНТАЎ-
КIНОШНIКАЎ

— Мы часта гаворым пра неабходнасць падрыхтоўкi высокаквалiфiкаваных прафесiйных кадраў для кiно. I гэтую задачу мы павiнны вырашыць. У тым лiку — праз стварэнне факультэта экранных мастацтваў у Акадэмii мастацтваў. Але мы павiнны звярнуць увагу i на тое, што ляжыць на паверхнi: каля 60 грамадзянаў Беларусi з’яўляюцца студэнтамi Маскоўскага i Санкт-Пецярбургскага iнстытутаў кiно. Трэба зацiкавiць iх вяртацца на працу ў Беларусь. Наспеў час адзначыць неабходнасць адпаведнага фiнансавання для выезду на стажыроўкi i вучобу студэнтаў па спецыяльнасцi “кiно” ў еўрапейскiя краiны.

…ПРА КУЛЬТУРНУЮ СТАЛIЦУ ГОДА

— Важнай грамадска-культурнай падзеяй павiнен стаць праект “Культурная сталiца года”. Сiмвалiчна, што ён распачаўся ў Полацку — сталiцы старажытнага княства, адкуль бярэ вытокi беларуская дзяржаўнасць i культура. У будучынi на гэтае званне змогуць прэтэндаваць iншыя гарады — што дазволiць нам узбагацiць культурную палiтру, актывiзаваць мясцовыя iнiцыятывы i стварыць шырокiя ўмовы для даступнасцi найлепшых здабыткаў нацыянальнай культуры мясцовым жыхарам.

…ПРА КРАIНУ ЗАМКАЎ

— Нам неабходна працаваць над стварэннем культурна-турыстычных брэндаў краiны, якiя маглi б яскрава i дакладна прадстаўляць нашу краiну за мяжой. У якасцi прапановы можна прывесцi пазiцыянаванне брэнда “Беларусь — краiна замкаў”.

…ПРА ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ

— Важная дата гэтага года — 65-годдзе вялiкай Перамогi, святой для кожнага беларуса. Памятаючы наша гiстарычнае мiнулае, мы павiнны годна адзначыць 600-годдзе Грунвальдскай бiтвы. Мы правядзём шэраг мерапрыемстваў да 80-годдзя Уладзiмiра Караткевiча. Важнай справай павiнна стаць усталяванне помнiка Караткевiчу ў Кiеве.

…ПРА IНСТЫТУТ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСI

Сёння мы працуем над надзвычай актуальнай праблемай — аднаўленнем дзейнасцi Iнстытута культуры Беларусi. Iнстытут павiнен заняцца навукова-метадычным забеспячэннем сферы культуры, распрацоўкай стратэгii развiцця, больш актыўна прасоўваць беларускую культуру за мяжу. …Будзе актывiзавана праца па пашырэннi супрацоўнiцтва з беларусамi замежжа. Мiнiстэрства плануе працягнуць дзейнасць, скiраваную на развiццё супрацоўнiцтва ў галiне культуры з суседнiмi краiнамi, краiнамi — стратэгiчнымi партнёркамi, i ў межах iнiцыятывы Еўрасаюза “Усходняе партнёрства” — з выкарыстаннем дадатковых фiнансавых магчымасцяў.

…ПРА МОВУ

— Абсалютна натуральным асяроддзем для пашырэння выкарыстання беларускай мовы з’яўляецца наша сфера — сфера культуры. Пры гэтым важна падкрэслiць, што ў гэтай справе недапушчальным з’яўляецца прымус. Гэта павiнен быць шлях усведамлення патрэбы захавання нашай мовы. Як падкрэслiў народны пiсьменнiк Беларусi Iван Мележ: “Мова — гэта вялiкая народная скарбнiца, яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ”.

Тэгі:


5 Responses to “Павел ЛАТУШКА: На фiльм “Дняпроўскі рубеж” патрачана 6 мiльярдаў рублёў, вернута — 100 мiльёнаў…”

  1. 1. Яна' Says:

    Для пытаньняў саламяная скрынка сьмешная – як для прысмакаў быццам бы:) толькі не зразумела, чаму допіс на ёй па-руску – недапрацовачка Латушкі…

  2. 2. Мiкалай Says:

    Услове “бiблiобус” – памылка 😉

  3. 3. labadzenka Says:

    Мікалай, не кампрамэтуйце мяне — Міністр казаў менавіта так 😉

  4. 4. astrynczanka Says:

    Госпадзі, дай нам яшчэ талковых міністраў эканомікі і фінансаў і адукацыі або талковага прэзідэнта!!!
    А дзе хоць слова пра Гародню, спадар Латушка?!! Вось, дзе горад-музей!!!
    Глеб, як падзагаловак “Пра бібліобусы” вяжацца з А. Ярмоленкам і В. Раінчыкам? 😉

  5. 5. Аляксей Says:

    На конт “Дняпроўскага рубежу”, можа падкiнуць мiнiстру iдэю?…
    Калi кiно здымаецца для беларускага гледача, то можа варта спытаць яго (гледача) што яму цiкава, якое кiно ён (мы) жадае бачыць? Спадар Латушка спасылаецца на “сацыялагiчныя даследавання Iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта”, дык няхай арганiзуе нешта падобнае. Як вы лiчыце?
    Якое беларускае кiно вы жадаеце бачыць?

Leave a Reply