it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 14

kartka

афармляў сабе картку ў “Беларусбанку” на вуліцы падонка Мяснікова, 32.
запоўніў усё па-беларуску, у тым ліку і каб імя ды прозьвішча на картцы на мове былі.

дзевушка ў акенцы кажа:
— вы ў нас первы такі, і я дажэ нізнаю, што дзелаць — у нас уся сісьцема па-рускі!..
— Канстытуцыю, — кажу, — выконвайце: рабеце мне ўсё па-беларуску.
— ну нязнаю, у вас могуць быць праблемы пры начысьленіі дзеняг.
— нічога, — кажу, — перажыву як-небудзь.

дык у мяне вось якое пытаньне. гэта даволі буйное аддзяленьне “Беларусбанку”.
чаму я першы, хто рабіў там картку на мове? астатнія беларусы што, улыбаюцца і спасіба гаварат касіру?..

нагадваю: вам НЯ МАЮЦЬ ПРАВА адмовіць, калі вы запоўніце любыя дакументы па-беларуску! саромеецеся размаўляць — пішыце хоць ва ўсякіх анкетах-дакументах. хай бачаць, што мова ёсьць!

Тэгі:


3 Responses to “патрабуйце ў банку, каб на картцы вас пісалі па-беларуску! (фота)”

  1. 1. Валеры Мазынскі Says:

    Вельмі слушна, Глеб!!!

  2. 2. Renessaince Says:

    Дзіўна, у мяне як раз зь Беларусбанкам ДРУГІ раз праблемы не было (пра першы, яшчэ ня ў Менску, доўга распавядаць). А вось у Белаграпраме мяне запісалі па-маскальску, хоць я анкету й запаўняў як звычайна. Цяпер сапраўды праблемы з налічэньнем грошай… у нашай бугальтаркі: яна вымушаная памятаць, што калі пералічвае мне заробак на картку ААБ, дык трэба мяне па-беларуску пісаць, а калі на АПБ — па-маскальску 🙂

  3. 3. М.З. Says:

    3 гады таму на НН друкавалі пра БелКарт – усё робіцца, і гэты выпадак дакладна не першы.

    http://nn.by/?c=ar&i=34326
    http://nn.by/?c=ar&i=34586
    http://nn.by/?c=ar&i=34833
    http://nn.by/?c=ar&i=35323

Leave a Reply