it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 02

прачытаў гісторыю пра тое, як “Беларусбанк” адмовіўся напісаць на картцы “БелКарт” прозьвішча і імя па-беларуску, і як чалавек усё-ткі дамогся гэтага . вырашыў падзяліцца ўласным досьведам.

я пайшоў рабіць картку літаральна пасьля Новага году. для сябе — каб залічаць туды невялікія сумы і пры неабходнасьці плаціць праз банкамат за тэлефон. мне паведамілі, што “ў нагрузку” да Visa даюць яшчэ  БелКарт. даюць і даюць. запоўніў абедзьве анкеты па-беларуску, ажно дзяўчына кажа:
— Тут же написано, заполнять по-русски.
Я ўсьміхаюся, гляджу ёй у вочы і кажу:
— А мне да лямпачкі, што тут напісана, гэтым “напісана” ваш банк парушае Канстытуцыю.
Яна схамянулася і пусьліла ў ход крайні аргумэнт:
— Калі мы напішам па-беларуску, вам на яе ня змогуць налічаць заробак!
Што да чаго, я так і не зразумеў, але радасна паведаміў ёй, што ўсё неабходнае буду налічаць сабе толькі я сам. Яна разьвяла рукамі — і празь які тыдзень мне выдалі картку, дзе было напісана ўсё як трэба.
Спрабуйце ўлагодзіць па-мірнаму. А калі ўпіраюцца рогам — пішыце, хай думаюць, што адказваць 😉


8 Responses to “як я пісаў на банкаўскай картцы па-беларуску”

  1. 1. Сяргей Says:

    интересно, отказли бы тебе, если в твоем имени были бы неправильные буквы русского алфавита (там у картое или и с точкай) или нет? ведь “Глеб Лабадзенка” – нормальное ФИО на общепонятном языке!!! %)

  2. 2. Мiкалай Says:

    А ў мяне ў свой час Белiнвестбанк патрабаваў пiсаць толькi лацiнiцай и толькi па-беларуску – як у пашпарце 🙂

  3. 3. astrynczanka Says:

    па-мойму, любы банк піша на картцы лацінкай па-беларуску, як у пашпарце (прfўда, не ва ўсіх і ў пашпарце правільна пішуць па-беларуску), у тым ліку і Беларусбанк, картку якога я маю 🙂 і мне гэта падабаецца значна больш, чым кірыліцай, паколькі лацінка перадае ўсе фанетычныя асаблівасці майго імя па-беларуску.
    Глеб, а лацінкай у пашпарце ў цябе запісана Hleb Labadzenka 😉 калі так, то лепш было напісаць на картцы лацінкай 🙂 канечне, калі імя утрымлівае “ў”, то можна і кірыліцай запісацца 🙂

  4. 4. labadzenka Says:

    у пашпарце я, супраць усіх правілаў, напісаў Gleb Labadzenka 😉

  5. 5. astrynczanka Says:

    і чаму, дазволь пацікавіцца, ты напісаў імя праз “G” 😉

  6. 6. labadzenka Says:

    бо мне не падабаецца, калі мяне называюць “хлеб” 😉

  7. 7. Сяргей Says:

    “Хлеб ясяму галава” ? не – гэта на пра Глеба! 🙂

  8. 8. Renessaince Says:

    Патлумачу наконт таго, чаму ня змогуць пералічваць заробак, калі прозьвішча будзе напісана па-беларуску. Дакладней, распавяду сваю гісторыю.

    Беларусбанкаўскія карткі нам на працы заводзілі менавіта дзеля таго, каб пералічваць на іх заробак. Тады, праўда, Белкарт яшчэ не выдавалі, таму мы абышліся адной Візай. Дык я, натуральна, усе дакуманты аформіў па-беларуску. Першае тэлефанаваньне было з банку, дзе ня верылі, што маё прозьвішча лацінкай (!) у пашпарце напісанае так, як я напісаў яго ў заяве на выраб карткі (!), то бок па-беларуску лацінскімі літарамі.

    Другі раз патэлефанавала нашая бугальтарка і прапанавала мне перапісаць заяву па-расейску, бо яна ня зможа пералічваць заробак на картку чалавека, якога ў ейным праграмным забесьпячэньні няма (дакладней, я ёсьць, ды ў яе вядуся па-расейску)… Вой, ну карацей, усё стала на свае месцы: http://renessaince.blogsome.com/2009/04/29/p972/

Leave a Reply