it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 16


Уладзімеру Жбанаву было ўсяго 57 гадоў.
я шмат разоў рабіў зь ім інтэрвію. гэта быў вясёлы, жартаўлівы чалавек, які вельмі любіў слухаць музыку — у ягонай майстэрні былі сотні дыскаў!
ягоныя работы хтосьці ганіць, хтосьці любіць, але ведаюць усе. Дзяўчынка з парасонам, якую Жбанаў ляпіў са свае дачкі. Конь на Камароўцы, дзеля фігуры якога Жбанаў не адзін тыдзень праседзеў у Ратамцы. Гусь, якую Жбанаў набыў для скульптуры, а потым пашкадаваў пусьціць на суп — і падараваў у менскі заапарк…

а ў мяне дома ў памяць аб Уладзіміры Жбанаве застаўся такі вось дзік. колькі год таму, калі мы зь Яўгенам Валошыным яшчэ вучыліся на журфаку, то ладзілі супольную калядную вечарыну на сядзібе БНФ. запрасілі і Ўладзіміра Жбанава. скульптар прыйшоў з пушкай ці то гліны, ці то плястыліну — і кожнаму ўдзельнку ляпіў і дарыў фігуркі. мне дастаўся дзік, бо, здаецца, якраз пачынаўся год дзіка. Уладзімір Іванавіч параіў дома патрымаць яго колькі хвілін у мікрахвалёўцы — каб зацьвярдзеў. я так і ўзрабіў, і з тае пары дзік стаіць у мяне дома.
на кампутары я знайшоў сёньня тэчку зь дзясяткамі праектаў Жбанава, якія засталіся нявырашынымі.
бывайце, Уладзімір Іванавіч! вы былі вельмі-вельмі сьветлым чалавекам!

Тэгі:


3 Responses to “памёр скульптар Уладзімер Жбанаў”

  1. 1. Lena Says:

    Неожиданно. И слишком рано!  Один из лучших людей нашего времени….

  2. 2. Plenka Says:

    Жаль…
    Итнчане уже несут цветы к его скульптурам.
    Я видела две белые розы на Комаровке (на фотоаппарате фотографа)

  3. 3. Kazalup Says:

    Дзякуй Майстру за “Купальле”к Дажынкам ў Маладечне …. Супраць яе былі ўсялякія царкоўныя мракабесы, але калі абуджаецца Душа народу, дзякуючы такім Майстрам як Жбанаў, ланцугі хрысціянства, камуняцтва ды інш. адваляцца ад Душы народнай як кароста.
    Сьветлая памяць! Майстар жывы праз свае творы!

Leave a Reply