Nov
13
|
Саркіс Акопавіч памёр сёньня ўначы на 58-м годзе жыцьця. шчыра кажучы, ніколі б не падумаў, што яму ажно 58! заўсёды жвавы, спрытны, вясёлы… рак зжэр яго за нейкія 2 месяцы…
Саркіс Акопавіч, апроч выкладаньня фізкультуры ў БДУ, шчыльна займаўся справамі свае армянскае дыяспары — спрычыніўся да стварэння і выдання газэты “Міясін”. памятаю, у басэйне заўжды ён дзяліўся цікавосткамі з жыцьця беларускіх армян, хваліўся газэтаю, раіўся, як зрабіць яе яшчэ лепшай.
мала хто ведае, што ён быў майстрам спорту СССР па фехтаваньні, чэмпіёнам Арменіі і Беларусі па гэтым спорце.
шчыра смуткую й выказваю спачуваньне крэўным Саркіса Акопавіча…
разьвітаньне з Саркісам Акопавічам пройдзе ў сераду 14 лістапада, а 12:30 у малой рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага, 12
(паводле сайта газэты “Міясін”)
Тэгі: страта