it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 18

0014

Палац Бутрымовіча збудаваны больш за 200 гадоў таму на галоўнай вуліцы Пінску. Да 1933 году палац належаў роду Бутрымовічаў, зь якім шчыльна парадніліся Скірмунты, а родным унукам заснавальніка палацу Матэвуша Бутрымовіча быў мастак Напалеон Орда. У 1933 годзе Канстанцыя Скірмунт перадала палац каталікам, бо не магла ўтрымліваць яго самастойна. Да прыходу камуністаў тут жыў япіскап.

За савецкім часам палац служыў домам піянэраў. У пачатку 90-х яго закінулі. Але ўлады горада і вобласьці знайшлі сродкі, адрамантвалі палац — і цяпер тут Дом шлюбаў. Бадай, самы прыгожы і шыкоўны ў Беларусі.

0022

Такі від на палац адкрываецца з гатэлю “Прыпяць”.

0032

Сюды спачатку патрапляюць маладыя. (Я ведаю. Затое — па-беларуску 🙂 )

0042

“Комната”, дарэчы, вельмі мілая.

0052

За гэтым сталом расьпісваюцца жаніх і нявеста.

0062

Агульны выгляд цырыманіяльнае залі.

0071

Аздоба столі

0081

Госьці чакаюць галоўных герояў падзеі.

0091

А вось і шчасьлівыя мужык і жонка.

0101

Дарэчы, пару дзён таму ў часе залевы палац затапіла па вокны. Гэтыя здымкі дырэктарцы перадалі мясцовыя фатографы.

panarama

Панарама — як у Венецыі.

alena voran

Дырэктарка Дому шлюбаў Алена Воран дэманструе ключ, які ўлады гораду ўручылі ёй 25 красавіка гэтага году ў часе ўрачыстага адкрыцьця.

Тэгі: ,


3 Responses to “Палац Бутрымовіча ў Пінску. 1784 год”

  1. 1. Іда Грэзь Says:

    ну блин, как и писалось (http://b-g.by/ru/18/culture/1082/) затопило его по самое не балуй. опять денюжки и немалые (6,5 млрд рублей) псу под хвост! неужели нельзя было сделать сливы к Пине, если запланирована такая крутая реконструкция?
    и еще: герб города над входом, конечно, неплохо, но “Сякера” была бы куда уместнее. по-моему, отличное напоминание об ответственности молодых за свой выбор.

  2. 2. labadzenka Says:

    ведаеце, на вялікае дзіва, ў падвал вада не працякла (зусім трошку празь дзьверы), сам бачыў. а наконт “Сякеры” цалкам з вамі згодны — самадурства чыноўнікаў. з той жа опэры, чаму і станцыю “Ракаўская” у Менску ў апошні момант перайменавалі ў “Спартыўную”.

  3. 3. Кастусь Сталярчук Says:

    Мой родны кут…

Leave a Reply