it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 26

+ СХЕМА ПРАЕЗДУ ДА КАЧАК!!!

001

штук трыста качак і штук сорак лебядзёў засталіся зімаваць на вадасховішчы Крыніца ў Ждановічах. яшчэ колькі дзён таму ім пагражала сьмяротная небясьпека: палонка пры 20-градусным марозе імкліва зьмяншалася… цяпер адліга, палонка расьце, але небясьпека застаецца: харчаваньне птушак наўпрост залежыць ад дабрыні людзей. пакормяць — сытыя, не пакормяць — як ёсьць. узімку ж яны нідзе самі пажраць ня знойдуць. менчукі перыядычна падкормліваюць птушак — хто хлеба прынясе, хто жыта якога. аднак птушак шмат, ядуць дай бог, таму многа ня будзе. тым больш, што наперадзе заўжды самыя наглыя (як і ў жыцьці), а некаторым мо і не дастаецца.

даю прыклад і заклікаю: не дамо птушкам памерці ў суворай беларускай зіме! 😉 яны, бадай, таксама думалі, што глябальнае пацяпленьне ідзе поўным ходам, і Беларусь цяпер як тая Афрыка. і лахануліся, так бы мовіць.

наперад, сябры! бохан хлеба каштуе 1,5 тысячы…

p.s. бярыце з сабой дзетак: калі лебедзь бярэ хлеб з рук — яднаньне з прыродай канкрэтнае 😉

качкі

(там, дзе сьлізкі зьезд, раю падумаць тым, хто ня ўпэўнены ў сваіх шынах)

002

003

004

005

006

007

008

Тэгі:


8 Responses to “пакарміце качак і лебедзяў у ждановічах!”

  1. 1. Soul Says:

    а чаму лапкі чорныя? 🙂

  2. 2. labadzenka Says:

    не чорныя, а афрабеларускія 😉

  3. 3. LiuKa Says:

    Птушак не варта карміць чорным хлебам, у іх жываты ад яго баляць. Лепш белым батонам.

  4. 4. tuta Says:

    штосьці на тваім малюнку качка да сабакі падобная… відаць, з нашых, чарнобыльскіх )))

  5. 5. vedmo4ka Says:

    качкі-небарачкі

  6. 6. Olga Says:

    Я таксама чула, што нельга ім чорны хлеб, ён кісьне ў жываце, лепш батон.

  7. 7. Olga Says:

    А схема твая, Глеб, проста шэдэўр!:)

Leave a Reply