it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 15

bulbash-hleb
даслаў чытач Алесь Калесьнікаў

Тэгі:

Jul 15

піша чытачка з Маладэчна Аляксандра Парахня:

Добры дзень, Глеб!

Заўважыла новую тэму на вашым блогу пра пятаткі з "Пагоняй". Вырашыла пакапацца ў сваіх паперах. Знайшла цікавую рэч.

1 верасня 1998 года мне выдалі грамату ў школе, на якой пячатка з сучасным гербам.

13 снежня 1998 года - грамату за перамогу ў спартыўных спаборніцтвах з "Пагоняй".

Спачатку я не вельмі зразумела, што да чаго. Пасля прыгледзелася - у грамаце з "Пагоняй" выпраўлены дата і год. Мусіць, у спартыўнай школы не хапала грамат, яны знайшлі старыя, прапячатаныя "Пагоняй", ім пасавала слова "декабрь", якое не трэба было выпраўляць. Выправілі лічбы і ўручылі грамату.
Карацей, я уладальніца ўнікальнага дакумента - афіцыйнай паперы 1998 года з пячаткай "Пагоні"!)))

Усе здымкі далучаю да паведамлення. Спадзяюся, на іх усё добра відаць.

Аляксандра

pahonia4
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 15

цалкам матэрыял можна пабачыць ТУТ

 

Возера Гінькава: адзіная ў Беларусі пячора!

Ад Празарокаў едзем да вёскі Сахновічы. Па схеме глыбоцкага краязнаўцы Уладзіміра Скрабатуна стараемся знайсці жаданую цікавостку.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1677

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1692

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1709

Аднак дарога, якая вяла да пячоры яшчэ колькі гадоў таму, безнадзейна разараная. Зрэшты, для “лэндровера” такая крыўдная драбяза перашкодай быць не можа.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1745

Вельмі хутка апынаемся на высокім абрывістым беразе, парослым дрэвамі.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1751

Бур’ян — вышэйшы за машыну. Далей толькі пехам.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1761

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1774

Камары і авадні задаюць нам патрэбную хуткасць пошукаў пячоры.

Па абрыве асцярожна спускаемся на бераг возера, прыхапіўшы ўвесь неабходны рыштунак.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1794

Даходзім да яра, пра які казаў спадар Скрабатун.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1805

Раздзяляемся: частка ідзе верхам, частка нізам. Бо пячора, паводле апісання, мусіць быць пасярэдзіне схілу.

— Сюды! Сюды! — крычыць Кастусь Шыталь, нібыта Цмок вырашыў патачыць аб яго кіпцюры.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-2010

Спяшаем на крыкі дарагога краязнаўцы і бачым напраўду нешта падобнае да пячоры: на схіле на паверхню выйшлі акамянелыя пароды, у якіх ёсць заглыбленне. Але ліхтары высвечваюць непрацяглую нару, куды можа ўбіцца хіба што ў меру дакормленае цмачанятка. Гэта яўна яшчэ не нашая пячора, бо ў нашай чалавек дакладна можа трапіць усярэдзіну.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-2025

Рушым па схіле далей, пакуль нарэшце не знаходзім. Яна, дакладна яна! На крутым схіле — акамянеласці, падобныя да першых. Але адтуліна сведчыць: кладзіся на пуза і паўзі.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-2042

Прызнацца шчыра, хвілін пяць мы як страусы зазіралі ў гэтую дзіру і збіралі думкі да кучы. Але ж не дарма ехалі 250 кіламетраў!

Пераапранаюся, узбройваюся каскай з ліхтаром і вялікім ручным ліхтаром у дадатак. Кладуся на жывот, паварочваю галаву набок, выдыхаю і пачынаю паціху паўзці. У такім становішчы трэба прапаўзці па пяску метры 2-3 (людзям, якія пакутуюць на клаўстрафобію, гэтае практыкаванне настойліва не раю!), пакуль не з’явіцца магчымасць падняць галаву і агледзецца.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1839

Убачанае ўражвае: “сталактыты” і “сталагміты” з пясчаніку, камяні і каменьчыкі, якія патанаюць у іх, як арэхі ў шакаладзе…

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1849

Адзін з пясчанікавых наростаў на доле мае акруглую форму і жыва ўяўляецца нам скамянелым яйкам Цмока!

Раптам ліхтар выхоплівае з цемры некалькі чарапоў і костак невялікіх жывёл памерам з лісу.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1871

— Хлопцы, ды я тут не першы! — крычу калегам на волю.

На дапамогу спяшае наш бравы фатограф Аляксандр Ждановіч, падбадзёрваючы мяне:

— Папрасі Цмока не есці цябе вельмі хутка, хачу зрабіць пару кадраў!..

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1922

Трапіўшы да мяне, Аляксандр выгукае:

— Нічога сабе! Вось ужо не думаў, што пабачу ў Беларусі сапраўдную пячору!

 

Паколькі нашая пячора не мае афіцыйнай назвы, тут жа ўрачыста пастанаўляем назваць яе Цмокавай.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1960

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1976

Следам за фатографам у пячору запаўзае Андрэй Дыбоўскі. Мы абсалютна вольна сядзім там утрох. Памеры пячоры такія, што і яшчэ некалькі чалавек свабодна селі б побач. Стаць не станеш, а калі сядзіш, то над галавой яшчэ застаецца сантыметраў 40-50. Апроч асноўнага грота, дзе мы сядзім, у бакі адыходзіць некалькі хадоў, куды можна паўзком пралезці на два-тры метры далей, а потым яны бязлітасна звужаюцца…

— Прапаную нашую шыльду “Тут жыве беларускі Цмок!” пакінуць не на ўваходзе ў пячору, а непасрэдна тут, для самых смелых! — раіць Андрэй Дыбоўскі.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1858

Прыслухоўваемся да талковай думкі і пакідаем шыльду разам з нашым чырвоным Цмокам. Хто з чытачоў першым дашле здымкі сябе і шыльды з Цмачынай пячоры?

P.S. Нашым паслядоўнікам падказваем найпрасцейшую дарогу да пячоры. Перад вёскай Сахновічы (калі ехаць з Празарокаў) трэба збочыць па звілістай дарозе налева да возера Гінькава. Даехаць да пляжа з альтанкаю і далей ісці па сцежцы ў лесе берагам возера далей ад пляжа. Праз некалькі сотняў метраў пяройдзеце згаданы раней яр. Трэба ісці па ніжняй сцежцы далей і яшчэ праз сотню-другую будзе круты пад’ём уверх да пячоры. Беларускі Цмок зычыць поспехаў шукальнікам прыгодаў!

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1926

Тэгі: ,

Jul 15

skarb_radzivila
зьяўленьне духа Сіроткі і Пане Каханку гарантавана наступае пасьля трэцяй пляшкі!
фота Вольгі Дэксніс, kp.by

Тэгі:

Jul 15

tank

Зусім не
Нейкі там
Скандынаўскі ляднік
Зямлю нашу
Сваімі валунамі
Засеяў.
Гэта акамянелыя
Волаты сьпяць,
Што свой край баранілі.
Хоць бязьлітасны час
Сьцёр нямала імён,
Ды ў легендах і песьнях
Жывуць яны ўсе;
Камяні Глеба,
Рагнеды,
Адама,
Кастуся,
Багушэвіча,
Камяні Янкі, Якуба,
Брэста,
Лудчыцкай вышыні.
Камяні. Камяні. Камяні.

1989

Тэгі: ,

Jul 14

zhyvioly

Тэгі:

Jul 13

reporter

сябры!

расшукваюцца маладыя людзі ў Барысаве, якія хочуць спасьцігнуць асновы журналістыкі. узрост -- ад 18 да 28 год, але ў выключных выпадках прымаюцца маладзейшыя ці старэйшыя вундэркінды!

сумоўе -- у канцы ліпеня, заняткі бясплатныя -- ад жніўня, тройчы на месяц па выходных.

калі нехта ахвочы -- лістуйце на labadzenka@gmail.com

калі ласка, парэклямуйце між сваіх барысаўскіх знаёмых!

 

Тэгі:

Jul 12

Экспедыцыя “Будзьмы” знайшла ўнікальнае месца на возеры Гінькава пад Глыбокім

перадрук з Cmok.budzma.org

Тэкст Глеб Лабадзенка
Фота Аляксандр "Таранціна" Ждановіч

Пашукаўшы Цмока на Наваградчыне (РАЗДВА) і Веткаўшчыне (РАЗДВА), мы скіравалі наш “лэндровер” (ласкава прадстаўлены кампаніяй “Атлант-М Брытанія”) у бок Браслаўскіх азёраў. Дарогаю, як водзіцца, не прамінулі дзясяткаў іншых цікавостак. Нашымі гідамі і спадарожнікамі гэтым разам выступілі адразу два эксперты. Андрэй Дыбоўскі — стваральнік сайта “Глобус Беларусі”. Гэта сучасны Напалеон Орда — адзіны чалавек у Беларусі, які аб’ехаў 99% нашых помнікаў архітэктуры і стварыў з гэтага ўнікальную анлайн-энцыклапедыю. Кастусь Шыталь — адзін з найлепшых краязнаўцаў Глыбоччыны, жыхар Параф’янава. Такім чынам…

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0353

 

Бабцы: 30 каменных крыжоў на адных могілках

Калі кіраваць з Мінска ў бок Полацка, то адразу пасля Бягомля (дзе стаіць здаровы самалёт на развязцы) будзе вёска Бабцы. Злева важна не прапусціць краму, бо адразу пры ёй неабходна збочыць налева ў кірунку лесу, дзе размясціліся старадаўнія могілкі. Тут вас чакае сапраўдны цуд — каля 30 каменных старадаўніх крыжоў вышынёю ад 40 сантыметраў да 2 метраў! Нідзе больш у Беларусі вы не пабачыце столькі каменных крыжоў у адным месцы! Колькі ім гадоў, не ведае ніхто. Нават мясцовая жыхарка, якую мы сустракаем напаўдарозе да могілак.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jul 12

pahonia2

пасьведчаньне свайго дзядулі даслала чытачка Алена Барткевіч

pahonia1

Тэгі:

Jul 11

teatr1

teatr2

Тэгі: