it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 17

Глеб Лабадзенка, для naviny.by
labadzenkaУ мяне захоўваецца партызанскае пасьведчаньне майго прадзеда Захара. Яно вядзе адлік ад ліпеня 1943 году — роўна за год да вызваленьня Беларусі. Паводле сьведчаньняў бабулі, да гэтага часу прадзед, які быў краўцом, мірна сядзеў сабе ў хаце і абшываў усе навакольныя вёскі. З чаго хоць неяк карміў сям’ю з пяцьцю дзецьмі. На фронт яго не забралі паводле стану здароўя.

Што здарылася ў ліпені 1943-га? Прыйшлі партызаны і сказалі: ці ідзеш з намі ў лес, ці мы цябе зараз грохнем у садзе пад яблыняй. Пайшоў у лес. Бо варыянт зь яблыняй меў прыклады з жыцьця.

Ягоны родны брат Васіль быў на фронце ўсю вайну, двойчы паранены, зь медалямі “За ўзяцьце Бэрліна” ды “За перамогу над Японіяй”. Да скону хадзіў з двума кіёчкамі, бо ногі ад тае вайны былі колам.

Трэці родны брат Хведзька быў пісарам у камэндатуры ў немцаў. Як і чаму яго не рэпрэсавалі пасьля вайны — ня ведаю.

Свайго прадзеда я не прысьпеў — ён памёр яшчэ да майго зьяўленьня на сьвет. А Васіля і Хведзьку запомніў добра. Аднак ніколі ня бачыў іх разам. Жывучы ў розных канцах аднае вёскі, яны ня бачыліся і не размаўлялі адзін з адным. Адзін прыходзіў да аўталаўкі, браў хлеб, сыходзіў — тады падыходзіў другі.

Зь дзяцінства мне ўрэзалася ў памяць дзівосная сцэна. У суседнюю вёску прывезьлі танную кілбасу — для ветэранаў. Хведзька таксама ўзяў кіёчак і пашкандыбаў у краму. І тут здарылася неверагоднае. Бабкі ў краме загаласілі: “Ах ты сука, ах ты паліцай паганы, ану пайшоў нах.. адсюль!..”. Праз паўстагоддзя пасьля сканчэньня вайны!

Гісторыя трох родных братоў, гісторыя мае сям’і — сьведчаньне, што грамадзянская вайна не перапынялася ў Беларусі практычна ніколі. Тое самае было і за “першымі немцамі”, і “за палякамі”, і ў часе паўстаньня Каліноўскага, і ў вайне Напалеона, і яшчэ раней.

Такое ёсьць і цяпер. Пазбаўленьне ліцэнзіі выдавецтва “Логвінаў” — гэта партызаны і паліцаі ўзору 2013 году. Выданьне кніжак накладам 300-500-1000 асобнікаў у 9,5-мільённай краіне — гэта ж не рэйкавая вайна. Так, дробныя дыверсіі.

Людзі, чыімі рукамі забіралася гэтая ліцэнзія, — ня “немцы”. Гэта тыя, хто за два гады да пенсіі ўсяляк хоча выслужыцца перад цяперашнімі “немцамі”.

Ці будзе ім калі што за гэта? Верагодна, не. Бо пакуль імавернасьць люстрацыі ў Беларусі мізэрная. Ціха дажывуць сваё ганебнае жыцьцё на лецішчах у ваколіцах горада-героя.

І вельмі зьдзівяцца, пачуўшы аднойчы за сьпінаю ў краме: “Ах ты сука, ану пайшла нах.. адсюль!..”

Тэгі:

Oct 17

“Першы сур’ёзны юбілей – цудоўная нагода, каб парадаваць сяброў”, – падумала кампанія “Будзьма беларусамі!” і вырашыла абвясціць з нагоды пяцігоддзя пяць віктарын ад партнёраў кампаніі. Цягам месяца ўважлівыя, кемлівыя, актыўныя наведнікі сайту атрымаюць эксклюзіўную магчымасць выйграць не толькі “класіку” кампаніі – фірмовыя торбы, цішоткі, дыскі ад кампаніі, але і галоўныя прызы – хэндмэйд Цмокаў, якія змогуць жыць на дзвярах вашай лядоўні!

Умовы простыя:

1. Адказы прымаюцца ТОЛЬКІ на паштовую скрыню razam@budzma.org (не ў каментарах!) з пазнайкай у тэме ліста “Віктарына”.

2. Адказы прымаюцца цягам 3 дзён ад моманту публікацыі  [пасля перапынак і старт новай віктарыны]

3. Першыя 5  чалавек, што дасылаюць правільныя адказы  атрымліваюць галоўныя прызы, астатнія 10  - заахвочвальныя. (Падарункі можна будзе атрымаць поштай, альбо на офісе кампаніі).

 

Першая віктарына прысвечаная Цмоку. Пытанні складаў журналіст і паэт Глеб Лабадзенка.

 

1. Чаму ў беларускіх паданнях вясёлка лічыцца цмокавым сімвалам?

2. Мы ўсё кажам “цмок”. А ці сустракаюцца дзе згадкі пра цмока ў жаночым родзе?..

3. Некаторыя віды беларускага цмока жылі ў валунах і нават зараблялі грошы. Якім чынам?

4. Як апісваў лепельскага Цмока Уладзімір Караткевіч?

5. За што Цмок укрыўдаваў на дзяўчыну, калі яго спрабаваў забіць Пярун?

 

 

Час пайшоў!

Тэгі:

Oct 16

На чвэрць стагоддзя

 

Беларускі народны фронт,

Твой крок

Чулі высі,

Чакалі долы.

Рассыпаўся ўзброены змрок.

Бел-чырвона-белы, вясёлы

Сьцяг сьвітаньня

Вёў у прасьцяг,

Злы загон

Капыціла “Пагоня”.

Мусіць быць

У пачатка працяг.

Толькі заўтраму верыць сёньня.

Меч гартуецца ў барацьбе

Жыцьме той, хто на подзьвіг клікаў.

БНФ, гадавалі цябе

І Зянон,

І вялікі Быкаў!

 

p.s. зьмяшчаецца паводле просьбы аўтара для максымальна шырокага распаўсюду

тым часам нагадваю,

падпісацца на ўнікальную кнігу рукапісаў Рыгора Барадуліна можна ТУТ, пачытаць пра яе падрабязьней можна ТУТ і ТУТ

 

Тэгі:

Oct 16

sm3
Ігуменскі раён Менскай вобласьці
у іншыя часы палац належаў Ваньковічам.
паводле некаторых дасьледчыкаў, частка зь вежаю збудаваная ў XVIII ст, а з дзсюма шпілямі -- у ХІХ.
У Сьмілавічах нарадзіўся сусьветнавядомы мастак Хаім Суцін
+ глядзіце ў галерэі малюнак Напалеона Орды і СТАРЫЯ ФОТКІ
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 16

cukar1 cukar2

 

ps мяркую, гэта хіба фірмы, якая рабіла цукар. а крокі ў бок беларушчыны самой страўні "Камяніца" заслугоўваюць увагі і перайманьня. на цяперашнім этапе нават шыльды і надпісы па-беларуску -- ужо добра.

Тэгі:

Oct 16

даслана на мэйл
чаму "Харошкі" транслітэруюцца лацінкаю як Khoroshki, я таксама не зразумеў. відаць, непісьменныя людзі рабілі.
haroshki

 

Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны

ансамбль «ХАРОШКІ»

 

22 лістапада 2013 г. 19.00                                           ПАЛАЦ РЭСПУБЛІКІ

 

 «Запрашаем на вяселле»

 

22 лістапада 2013 года на сцэне Палаца Рэспублікі адбудзецца канцэрт ансамбля «Харошкі» «Запрашаем на вяселле».

 

У выступ увойдуць нумары з праграм «Фальклор», «Беларусы»,  якія заснавана на аўтэнтынчым беларускім фальклоры. «Вяселле», «Любачка», «Каханачка» — гэта спалучэнне гісторыі і этнаграфіі, нацыянальнага каларыту і сучаснай харэаграфіі.

 

Унікальнасць «Харошак» у тым, што нумары ансамбля спалучаюць музыку і танец, а падчас выступаў працуюць жывы аркестр і вакальная група.

.………………………………………………………………………………..

 

«Харошкі» — жывая легенда беларусаў. Калектыў быў створаны ў 1974 годзе пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі харэографамі Валянцінай Гаявой і Мікалаем Дудчанка.

«Харошкі» аб'ехалі з канцэртамі ўсю Еўропу, з трыумфам выступалі ў краінах Блізкага Усходу — Сірыі, Ярдане, Афганістане, Лівіі, ААЭ, а таксама ў Індыі, Японіі, Кітаі, ЗША.

Калектыў з'яўляецца хэдлайнерам самых прэстыжных міжнародных фестываляў — «Руская зіма», «Маскоўскія зоркі», «Кіеўская вясна», «Сан-Рэма» (Італія), «Любляна фестываль» (Славенія), «Беларуская песня» (Польшча) і многіх іншых. А ў 2012 годзе быў удастоены прэміі Дзярждумы Расійскай Федэрацыі «Лепшыя праекты Расіі-2012».

 

 

Пачатак канцэрта у 19.00

Жывы гук

Даведкі і заказ білетаў па тэлефонах (29) 779 42 40

(29) 629 93 99

Падрабязная інфармацыя на http://khoroshki.by/

Тэгі:

Oct 16

Старшыні праўлення Белкаапсаюзу

Куляшову Уладзімеру Віктаравічу

Рубцова Александра Васільевіча

 Заява.

Шаноўны Уладзімер Віктаравіч!

Я з’яўляюся жыхаром вёскі Міхалова Валожынскага р-ну, Ракаўскага сс., і заходжу ў краму “Универсам Раковский” па пакупкі. На фасадзе будынка крамы светлавымі літарамі напісаны тэрмін працы унівэрсаму – “7-23” – літары вялікія, іх добра бачна здалёк. Усталяваныя яны былі яшчэ летась, але, нажаль, рэчаіснасці яны не адпавядаюць, крама фактычна зачыняецца а 22:00. Я ўважліва праверыў, ці ёсць шыльда з надпісам іншага тэрміну працы – няма, як ні шукаў. У чэрвені й ліпені крама працавала да 22 па будніх, а па выходных да 23-цяй гадзіны, а цяпер графік ізноў змяніўся.

У суботу 3.08.2013 я прыехаў а  21:58, і пакуль паркаваўся назіраў, як супрацоўнік крамы зачыняе дзверы. Я грукаў у дзверы, потым у вакно – супрацоўнікі паглядзелі на мяне, развярнуліся і зышлі, нічога не патлумачыўшы.

Я патрабую зняць шыльду, якая не адпавядае рэчаіснасці, і прыцягнуць супрацоўнікаў да матэрыяльнай адказнасці за невыкананне службовых абавязкаў.

 

Дзякуй за ўвагу,

Аляксандр Рубцоў

 

universam

Тэгі:

Oct 16

даслана чытачом для публікацыі на блогу

skarb3

(апавяданне-быль)

Супрацоўнi чаю на грамадскiх пачатках з мясцовым гiстарычным альманахам - аказваю невялiкую тэхнiчную дапамогу.

Папрасiлi мяне перакласцi некалькi старонак з польскай мовы. Прасiць знаёмых было няёмка, бо нядаўна звяртаўся да iх ранней ды i аб’ём перакладу запатрабаваў бы болей часу, чым папярэднi раз. Таму вырашыў паспрабаваць перакласцi сам.

А працую я iнфарматыкам (праграмiстам, калi жадаеце), польскую мову не вывучаў, а разумею яе адсоткаў на 70 (па сцiплай самаадзнацы) праз беларускую мову, таму тэксты адсканаваў i з дапамогай Файнрыдэра загнаў яго ў кампутар. Далей, з дапамогай Google-перакладчыка, пачаў пераклад. Праца была зусiм не як штодзённая, таму захапiла мяне.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 16

kasmet

даслала чытачка Ірына Маслакова з камэнтаром:

Прапаную наведаць касметычны салон і рамонт абутку па адрасе Олешава, 1. Трэба праверць, ці размаўляюць супрацоўнікі па-беларуску?

Тэгі:

Oct 16

shytak

даслала чытачка Дар'я Спевак

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі: