it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 03

Вельмі рады за кс. Лазара і за ўвесь наш Касьцёл!

Божая ласка перамагае!

Радыё Свабода

«Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была праінфармавана кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падставаў для далейшага ўтрыманьня ксяндза Ўладзіслава Лазара ў сьледчым ізалятары КДБ», — гаворыцца ў паведамленьні сайту catholic.by

 Уладзіслаў Лазар (Уладзімер Лазар паводле пашпарту)
Уладзіслаў Лазар (Уладзімер Лазар паводле пашпарту)

«Было прынятае рашэньне, што падчас сьледзтва, якое яшчэ працягваецца, сьвятар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэньня і дзеяньня, паводле вызначаных нормаў, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленьні міліцыі. Апостальскага Нунцыя папрасілі забраць ксяндза Лазара са сьледчага ізалятара КДБ», — паведамляе сайт Рыма-Каталіцкага касьцёлу ў Беларусі.

Ксёндз Уладзіслаў Лазар утрымліваўся ў СІЗА КДБ зь сярэдзіны ліпеня. Пра ягоную справу вядома няшмат: ксёндз абвінавачваецца паводле пункту 1 артыкула 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Яму ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасьцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць іншай дзяржавы.Сястра ксяндза Лазара Яніна пацьвердзіла ягонае вызваленьне.
Тэгі:

Dec 03

3 сьнежня -- міжнародны дзень людзей з абмежаванымі магчымасьцямі

"Праблемы трэба не хаваць, а вырашаць"

Зоя ХРУЦКАЯ, Настасся РОЎДА, Рэгіянальная газета

АЛЯКСАНДР ПЕРАКАНАНЫ, ШТО ЛЮДЗЯМ З АБМЕЖАВАНЫМІ МАГЧЫМАСЦЯМІ НЕ ТРЭБА ХАВАЦЦА, А ВАРТА ІМКНУЦЦА ПАЛЯПШАЦЬ УМОВЫ ЖЫЦЦЯ.

Маладзечанец Аляксандр 20 гадоў чакаў кватэру, а калі атрымаў, то пабаяўся ў яе заехаць.

− Мне патэлефанавалі, сказалі,  што кватэра ў 11-м мікрараёне размешчаная ў сацыяльным доме: тут  жывуць шматдзетныя сем’і, сіроты, інваліды. Летам тут столькі дзяцей! Двое нованароджаных у нашых суседзяў. Паабяцалі, што ўсё будзе адаптавана, змагу свабодна катацца. Пасля “Дажынак” у 2011 годзе ў снежні я прыехаў глядзець кватэру. Як убачыў, што ля ўвахода ў пад’езд такія прыступкі, ніякага пандуса, дык мне і ў кватэру ісці не захацелася.Тады Аляксандр напісаў ліст на імя старшыні райвыканкама, у якім апісаў, чаму новае жыллё для жыцця нязручнае. І ўжо праз месяц, у студзені 2012 года, яму адаптавалі ванну і туалет: расшырылі дзверы і прыбралі парог, каб у пакоі можна было свабодна заехаць на вазку.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 03

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1600 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

035
нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
  • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
  • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
  • на сайце imbryk.by
  • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Dec 02

IMG_4288

даслала Наталля Тур

Тэгі:

Nov 30

відэа Радыё Свабода

Тэгі: ,

Nov 30

MF180
адключаў сёньня 3g-мадэм МТС, які набываў спецыяльна для лецішча: у велкома там няма хуткага нэту.

дзевушка кажа: а ў вас тут яшчэ і тонінг быў падключаны (наколькі я разумею, гэта мелодыя замест гудкоў).
я проста афігеў. кажу, дзевушка, але адкуль у мяне тонінг НА ТРЫ ЖЭ МАДЭМЕ!?!??!?!
яна кажа: панімаяце, у вас такі тарыф, што пры жаданьні можна ўставіць сімку ў тэлефон і гаварыць. а на ўсіх гаварашчых тарыфах у нас тонінг аўтамацічаскі дадаецца, трэба яго ўручную адключаць. кажа, у дамове шостым шрыфтам на трыста пяцьдзясят восьмай старонцы напісана.

такім чынам, МТС краў у мяне 7000 рублёў штомесяц.

выснова.
пісаць нікуды нічога ня буду. ужо пісаў і пераканаўся, што МТС пляваць і пляваць на абанентаў.

але будзьце ўсе ў курсе, як азіяцкія малпы крадуць вашыя грошы!

 

UPD вось інфа з сайта напарстачнікаў, як адключыць гэтую халеру:

Добавление/удаление услуги, загрузка мелодий и управление другими функциональными возможностями услуги ТОНИНГ абонент может осуществлять с помощью различных интерфейсов по единому номеру 300:

  • В IVR-меню, позвонив по голосовому номеру 300 — стоимость исходящего вызова на номер 300 составляет 180 рублей с учётом НДС за 1 минуту;
  • В USSD-меню, отправив запрос на номер *300# — стоимость USSD-запроса на номер *300# — 60 рублей с учётом НДС;
  • С помощью SMS-команды:
    на SMS-номер 300 — стоимость исходящего SMS-сообщения на номер 300 — 228 рублей с учётом НДС;
    Cмаршрутизированного сообщения на SMS-номер 300 при отправке на один следующих SMS-номеров: 7505, 1888 (в соответствии с SMS-командой adddef*melodyID услуги ТОНИНГ на SMS-номер 300).Стоимость смаршрутизированного SMS-сообщения на SMS-номер 300 при отправке на SMS-номер 7505 или 1888 составляет 228 рублей с учётом НДС. Получателем услуги является абонент, отправивший SMS-сообщение на SMS-номер 7505 или 1888 для маршрутизации запроса на SMS-номер 300.
  • C помощью приложения ТОНИНГ на вашем мобильном телефоне, вы можете добавить услугу ТОНИНГ, прослушать и заказать мелодии из ТОП-листов. Ссылку на загрузку приложения ТОНИНГ можно получить при отправке USSD-запроса на номер *711#.USSD-запрос на номер *711# не тарифицируется.Загрузка приложения ТОНИНГ производится по тарифам на передачу/получение данных (WAP/GPRS/EDGE/3G) в соответствии с вашим тарифным планом.
  • На web-странице https://toning.mts.by (при входе в интерфейс необходимо ввести пароль, используемый в Мобильном помощнике или Интернет помощнике).

С 6.08.2010г. при подключении на тарифные планы «Будь практичнее», «Расчетливый 5», «Р300», «Р600», «Отличный», «Простые слова», «Легко сказать» и «Родной» услуга «ТОНИНГ» и «Мелодия дня» добавляются в список услуг абонентов при заключении контракта. При этом, в первые 30 календарных дней абонентская плата за услугу «ТОНИНГ» и абонентская плата за «Мелодию дня» не взимается. По истечении 30 дней с момента подключения абонентская плата услуги ТОНИНГ и «Мелодии дня» списывается в полном объеме.

Тэгі:

Nov 29

dyktatar
спасылку даслала Таццяна Владыка
здымак адсюль
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 29

minsk_1991

здымак адсюль

Тэгі:

Nov 29

vusc2
даслаў чытач Валянцін Цішко

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 29

harbata2
сама гарбата многім добра вядомая. але не ўсе бачылі, які цудоўны буклет месьціцца ў бляшанцы!
Чытаць далей »

Тэгі: ,