it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 07

Паглядзеў "Катынь" Анджэя Вайды...

Гэта адзін з тых фільмаў, пасьля якога нейкі час увогуле цяжка штосьці казаць...

katyn0.jpg

Ты і так ведаў, што галоўны фашыст -- сталін, што камуністы (а не фашысты) зьнішчылі найлепшых людзей тваёй краіны, але калі бачыш усё гэта на карцінцы... Па вялікім рахунку, калі ў гэтым фільме замяніць "Катынь" на "Курапаты",  боль і шчымлівасьць зробіцца ў разы большай. Бо такая ж Катынь адбылася за 300 мэтраў ад сёньняшняга гіпэрмаркету "Бігз"...

katyn2.jpg

Паколькі фільм дастаць яшчэ даволі цяжка, магу перапісаць яго ўсім ахвотным. Займае 700 мэгабайтаў, на польскай мове без дубляжу. У прынцыпе, ведаючы беларускую мову, зразумець не складана.

katynafp.jpg

Пакідайце ў камэнтарах мэйлы -- будзем сустракацца ды перапісваць -- на флэшкі ды дыскі (я запісаў яго на ноўтбук). Бо кожны, хто хоча ведаць болей гістарычнай праўды, мусіць паглядзець гэты фільм...

katyn1.jpg

Тэгі:

Apr 06

mensk1.jpg

хто ўгадае, адкуль былі зробленыя фоткі?..

mensk2.jpg

Тэгі: ,

Apr 03

у мінулым посьце пра гімн нехта пракамэнтаваў, што да тэкста ёсьць прэтэнзыі. каб абараніць шаноўнага Леаніда Дранька-Майсюка, мушу ўдакладніць. рэч у тым, што першапачаткова тэкст быў крыху іншы. і Грунвальд там быў, і намёк на бел-чырвона-белы сьцяг... але калі справа дайшла да гімнавай камісіі, улада ўжо была іншая, усе гэтыя прыбамбасы былі ёй як чырвоная ануча быку, таму тэкст быў падрэдагаваны ў адпаведнасьці з рэаліямі.

вывешваю абодва варыянты.

гэта -- да рэдакцыі...
gimn1.jpg
gimn2.jpg

...а гэта -- пасьля:

gimn3.jpg

знайдзіце 5 адрозьненьняў!..

p.s. хто ня змог мінулы раз спампаваць поўную вэрсыю гімну, зьвяртайецся -- дашлю праз мэйл.

Тэгі:

Apr 02

Сэрца Караля Вайтылы спынілася 2 красавіка 2005 году а 21.37
papa211.jpg

Вечная памяць вялікаму паляку і вялікаму Чалавеку!

Тэгі:

Apr 02

Андрэю Кіму пагражае 6 год турмы за тое, што ён нібыта "зьбіў даішніка" на мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня. Хай жа адсохнуць рукі і языкі тым, хто ўжывае сілу на нявінаватага і бяззбройнага!..
010408kim11b.jpg

Юлія Дарашкевіч (с) фота

Тэгі:

Apr 01

valoszyn23.jpg

Толькі што званок Валошыну.
Жэня падымае:
-- Алё... Так... Слухаю... Што, праўда? А якая машына? БМВ? Добра, запісваю... А гэта тэлефон Владыкі? Не, ваш? Добра, перазваню абавязкова...
Кладзе слухаўку і кажа рэдактару:
-- Мне толькі што патэлефанаваў прэс-сакратар Філарэта filaret.jpg і сказаў, што Владыка хоча, каб ягоную машыну пратэсцілі ў маёй рубрыцы "Аўтамабілі" (там штотыдзень зьяўляецца якая-небудзь зорка на аўто -- г.л.)
І тут уся рэдакцыя пачынае істэрычна рагатаць. Валошын згадвае, які сёньня дзень -- і далучаецца.
Цяпер нашу карэктуру можна называць прэс-службай Філарэта 🙂

Тэгі: ,

Apr 01

www.valoszyn.blog.tut.by
(суцэльныя голыя дзеўкі)
valoshyn.jpg

Тэгі:

Apr 01

Ворк ё мэджык, Дзіма!..
kaldun.jpg

Победитель "Фабрики звезд — 5" за рулем меньше года и, видно, правила дорожного движения в российской столице до конца еще не усвоил, пишет "Твой день".

Певец ехал на своем джипе по Петровке против потока машин, не понимая, что движение на улице одностороннее.

— Я сам не местный и дороги пока не знаю, — признается певец. — Правила я учил, но вот на московских дорогах ориентируюсь до сих пор плохо.

Как рассказал 22 летний певец, служащие правопорядка его сразу же остановили. Сотрудники ГИБДД узнали в нарушителе известного певца, но права у него все-таки отобрали…

— Могло быть и хуже, — рассказал правонарушитель. — Как мне объяснили, это не просто нарушение ПДД, но и нарушение общественного порядка.

Салідарнасць

Тэгі: ,

Apr 01

chiken1.jpg

На першай менскай птушкафабрыцы адбыўся пажар.

На птушкафабрыцы ў вёсцы Паперня Менскага раёну загінула каля 52 тысяч куранят ва ўзросьце 24 дні. Пашкоджана 1200 мэтраў даху птушкафабрыкі.

Прычыны пажару высьвятляюцца.

Радыё Свабода (С)

15:08, 31 сакавiка 2008

Тэгі:

Mar 31

forum_parking_sm.jpg

у суботу ехаў да дзетак у Станькава. спыніўся насупраць КДБ на пяць хвілін -- купіць дзецям у Цэнтральнай кнігарні фотаальбом пра Беларусь. і трэба ж -- нейкі разумнік пасьпеў сфоткаць, што я запаркаваўся няправільна!.. і больш за тое -- вывесіў гэта на www.forum.onliner.by
а я заўважыў -- ён фоткаў на мабільнік. думаў, раз насупраць КДБ -- значыцца, кэдэбэшнік 🙂
як кажа мая бабуля, такія на вайне Хатынь спалілі!..

Тэгі: