it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 25

14 чэрвеня
Майдан Незалежнасьці

zshhd.jpg

Пол МакКартні выступіць на Майдане

Сэр Пол МакКартні выступіць ва ўкраінскай сталіцы зь вялікім канцэртам на Майдане Незалежнасьці. Пра гэта паведаміў сёньня фонд Віктара Пінчука, па запрашэньні якога легендарны ўдзельнік The Beatles будзе сьпяваць у Кіеве.

Канцэрт адбудзецца 14 чэрвеня. Уваход будзе вольны. МакКартні нібы прыняў запрашэньне ўкраінскага алігарха Пінчука, зяця экс-прэзыдэнта Леаніда Кучмы, не з‑за грошай.

Спадар Пінчук сьцьвярджае, што вырашальным аргумэнтам у доўгіх перамовах стаў той факт, што пры бальшавіках The Beatles былі адзіным глытком свабоды для мільёнаў людзей на ўсёй прасторы СССР.

«Ідэалёгія й дух The Beatles паспрыялі разьвіцьцю дэмакратычных памкненьняў значнае часткі савецкага насельніцтва, якія, у рэшце рэшт, прывялі да мірнага распаду СССР і незалежнасьці былых савецкіх рэспублікаў», — гаворыцца ў сумеснай заяве Фонду Віктара Пінчука й Пола МакКартні.

Магчыма, з гэтай прычыны мерапрыемства пакуль называецца Independence Concert — Канцэрт Незалежнасьці.

«Трымаймася разам пад рытм рок‑н‑рола», кажа сэр Пол, камэнтуючы свой меркаваны прыезд, запрашаючы на канцэрт усіх жадаючых. Гэта будзе «вялікі вечар, і я маю надзею пабачыць там вас усіх», — кажа ён.

Акрамя канцэрту, Фонд Віктара Пінчука прадставіць 40 карцінаў Мак‑Картні ў PinchukArtCentre, які зьяўляецца найбуйным цэнтрам мастацтва ва Ўсходняй Эўропе. Гэта будзе першая выстава МакКартні ў нашым рэгіёне.

Нагадаем — у мінулым годзе на Майдане Незалежнасьці выступаў сэр Элтан Джон. Сэр Элтан быў у Кіеве ў межах акцыі супраць СНІД, і запусьціў шэраг адпаведных праектаў ва Ўкраіне разам са спадаром Пінчуком і ягонай жонкай Аленай Франчук.

Антон Тарас, "Наша Ніва"

Тэгі:

Apr 24

blog.jpg

фота Алены Вальковіч

Тэгі:

Apr 23

dachixm6.jpg

знойдзена ў нэце

Тэгі:

Apr 23

kotka.jpg

kotka2.jpg

Тэгі:

Apr 23

01domik1.jpg

домік

02domik2.jpg

домік2

03domik3.jpg

домік3

04kalegium.jpg

славуты Калегіюм езуітаў

05euravakno.jpg

эўравакно 1928 года 🙂

06lenin1.jpg

адметны пінскі ленін...

07lenin2.jpg

...і ўласна тое, чым ён адметны

08zamak.jpg

бутафорскі замак у гарадзкім парку

09dreva.jpg

супэрскае дрэва

10plitka.jpg

змаганьне з лужынамі

11hotel.jpg

традыцыйная беларуская гасьціннасьць да замежнікаў

12babka.jpg

купляйце беларускае!..

Тэгі: ,

Apr 22

Прысуд вынесла судзьдзя Алена Ільіна. Дай бог здароўечка ёй і ейным дзеткам. (БОГ УСЕ БАЧЫЦЬ: 9 СТУДЗЕНЯ 2009 ГОДА ІЛЬІНУ ВЫГНАЛІ З СУДУ ЗА МАХЛЯРСТВА Ў СПРАВЕ ПРАКУРОРА СЬНЯГІРА. ЦЯПЕР ЯНА САМА МОЖА АПЫНУЦЦА ЗА КРАТАМІ)
Тое самае і "пацярпеламу" -- міліцыянту Ігару Сычову.

Бог усё бачыць.

010408kim11b1.jpg
Андрэй Кім. Фота Юліі Дарашкевіч

Apr 22

jarlyk.jpg

знайшла ў нэце Кацярына Марціновіч

Тэгі:

Apr 22

Тэлефаную ў Пружанскую раённую лякарню. Трэба ўзяць камэнтар у галоўнага доктара -- фельдшараў у вёсках пачалі перасаджваць на скутэры. Галоўнага няма, ён на нейкай нарадзе ў выканкаме. Прашу даць мабільнік, бо камэнтар трэба тэрмінова ў нумар.
Сакратарка адказвае:
-- Ну как я вам дам мобильник, если человек сидит на совещании и решает глобальные вопросы районного масштаба?!

Тэгі:

Apr 22

"Экзістэнцыйны пейзаж"

29 красавіка (аўторак)
18.00
вялікая заля Дома літаратара (Фрунзэ, 5)
уваход вольны

будуць: Васючэнка, Гапеева, Кур'ян, Кавалеўскі, Мінскевіч, гурт Рэха і астатнія

Тэгі:

Apr 21

7 красавіка я зьмясьціў пост, што маю фільм "Катынь" і гатовы распаўсюдзіць яго ўсім ахвотным бясплатна. адгукнулася шмат людзей -- хтосьці прыйшоў па фільм на працу, з кімсьці мы сустрэліся ў мэтро. адгукнуліся і людзі зь іншых гарадоў. я выслаў 4 дыскі на ўмове, што сабекошт (1500 за дыск + 1300 за перасылку) будзе мне залічаны на тэлефон.
я выслаў дыск 12 красавіка. дыск дайшоў да адрасатаў 15-16 красавіка. на сёньняшні дзень на тэлефон мне залічана толькі 3000 (ня ведаю, ад каго дакладна :).
такі вось сацыяльны эксперымент!..

Тэгі: