it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 04

З салігорскай школы №4 напярэдадні апошняга выпускнога іспыту выключылі актывіста "Маладога Фронту" Івана Шылу. На гэтае рашэнне паўплываў прыезд камісіі з Мінску. На знак пратэсту са школы звольнілася дырэктарка Вольга Сянькова.

Еўрарадыё пагаварыла з Вольгай Сяньковай, калі яна здавала справы і забірала свае рэчы з былога кабінета. Яна пацвердзіла, што сыход са школы звязаны з выключэннем Івана Шылы:

siankova.jpg

В.Сянькова: Я ўжо не дырэктар, я ўжо тут наводжу парадак. Я сыходжу. У мяне ёсць выслуга, і я сыходжу на пенсію па выслузе гадоў. Працаваць у адукацыі сёння немагчыма. У мяне адбілі ўсялякую ахвоту працаваць у адукацыі.

Вольга Сянькова працавала дырэктаркай школы з 1995 года. Яна трымала школу ў тройцы найлепшых у Салігорску. Апошняя педагагічная праверка ў школе адбылася ў лютым 2008 г.: тады узровень школы быз прызнаны роўным найлепшай гарадской гімназіі.

ГОНАР І СЛАВА ГЭТАЙ ЖАНЧЫНЕ! НЯХАЙ РЭКТАР ЭКАНАМІЧНАГА УНІВЭРСІТЭТУ ШЫМАЎ ПАВУЧЫЦЦА Ў ЯЕ, ШТО ТАКОЕ -- БЫЦЬ ГРАМАДЗЯНІНАМ. ЁН, КАЛІ АДЛІЧЫЎ ТАЦЯНУ ХОМУ, КАЗАЎ: "НУ ШТО Я МАГУ ЗРАБІЦЬ?.." СЛАБАК.

Тэгі:

Jun 04

001.jpg

збудаваная ў 1882 годзе як Галоўная сінагога гораду і рэзэдэнцыя галоўнага рабіна. зачыненая ў 1940. за савецкім часам тут было сховішча, ад якога засталася недарэчная жалезная брама -- як ў гаражы... у 1994 годзе сінагога вернутая яўрэйскай грамадзе.

002.jpg

сінагога ўнікальная тым, што тут цалкам адноўленая інтэр'ера малельнай залі. у цэнтры -- біма, узвышэньне, на якое па суботах выносілі для чытаньня Скрутак Торы.

003.jpg

для маштабу ў цэнтры -- Андрэй Дыбоўскі

004.jpg

дэкор фасаду лічыцца ўнікальным для Беларусі

005.jpg

006.jpg

Тэгі:

Jun 04

slimak.jpg

Тэгі:

Jun 02

a22.jpg

Тэгі:

траўня 30

dom1.jpg

каб любіць горад, трэба ў ім нарадзіцца. а вось што твораць з нашым горадам магілёўскія калхозьнікі, якія дарваліся да сталічнай архітэктуры.

часам я лаўлю сябе на думцы, што пры іншай сітуацыі ўсё кіраўніцтва "Мінскай спадчыны" на чале з галоўным інжынэрам Георгіем Чэхам будзе вісець на бярозах у батанічным садзе. і кажыце пасьля пра дэмакратыю.

удумайцеся ў гэтую лічбу: у 1986 годзе ў Менску было каля 200 дарэвалюцыйных будынкаў, зараз -- меней за 50.  большасьць зруйнаваная за апошнія 10 год.

dom2.jpg

dom3.jpg

траўня 27

001.JPG

гэтую талерку са стала караля Рэчы Паспалітай Аўгуста ІІ наш гістарычны музэй набыў літаральна 2 тыдні таму. пакуль яна ў Беларусі -- адзіная. рынкавы кошт талеркі 35 тысяч эўра.

мой падрабязьнейшы артыкул пра талерку тут:

http://kp.by/daily/24104/330065/

002.jpg

004.jpg

003.jpg

008.jpg

Тэгі:

траўня 27

karova.jpg

гэтую фотку наш знаны фатограф Анатоль КЛЯШЧУК зрабіў у Столінскім раёне, на рацэ Гарынь

Тэгі: ,

траўня 25

можна спампаваць ці паглядзець тут (відэафайл у zip):
http://belsat-byfly.blog.tut.by/2008/05/25/navinyi-2505/

belsat_ja.jpg

галоўны мэсыдж выступу -- трэба перанесьці магілу Максіма Багдановіча ў Менск, яна мусіць стаць культавым месцам для беларусаў

абодва файлы не качайце -- яны аднолькавыя

усё-ткі трэба качаць -- яны залежныя адно ад аднаго 🙂
гэтая спасылка дасяжная бясплатна па госьцю ByFly

Тэгі:

траўня 25

штодня мы чакаем
чагосьці адметнага
хапаем і ловім
імгненныя позіркі
ўскладаем спадзевы
на хуткае лета
і марым на выходных
на возера

пазначце мне ўсе
ўваходы і выхады
скажыце мне дзе
ляжаць парашуты
я буду чакаць
надзвычайнага выпадку
зьмяняючы
дэцыметры на футы

штовечара водгукі
новага гораду
ствараюць на дахах
мясцовага Буду
сьпякотныя дні
і пазыцыі холаду
рыхтуюць цябе
да наступных цудаў

згадай мне
чатыры заводы
цукровыя
і я назаву цябе
самай салодкай
штоночы мы вучым
тры новыя словы
і робім на золку
тры новыя фоткі

пазначце мне ўсе
ўваходы і выхады
скажыце мне дзе
ляжаць парашуты
я буду чакаць
надзвычайнага выпадку
зьмяняючы
дэцыметры на футы

Тэгі:

траўня 24

УСІМ ДЗЯКУЙ, ГАЛАСАВАНЬНЕ СПЫНЕНА. ПА ВЫНІКАХ ГІТ-ПАРАДУ НАШАЯ ПЕСЬНЯ ЗАНЯЛА 2-Е МЕСЦА!

ВЫНІКІ МОЖНА ПАБАЧЫЦЬ ПА РАНЕЙШАЙ СПАСЫЛЦЫ.

z-valoszynym.jpg
словы Глеб Лабадзенка музыка Яўген Валошын

галасаваць можна тут:

http://music.fromby.net/chart/index.php?msg=5

P.S. Таму, хто прагаласуе, -- прыз. Пакідайце ў камэнтах мэйлы, дашлю нашу новую песьню "Толькі разам", запісаную ў студыйнай якасьці. Расьцягнеце на рынгтоны!.. (дарэчы, рынгтон таксама магу даслаць :))

Тэгі: