it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 21

putin.jpg

прычым -- гэта не мантаж.

вучыцеся, фатографы белты!..

Тэгі:

Aug 20

p8200620.jpg

галоўная адзнака добрых рук - каб гэтыя рукі самі забралі яе з маёй кватэры.

пліта амаль новая -- усяго 30 год. бабуля пільнавала добра -- драіла штодня.

але настаў капітальны рамонт, прыйшлі газавікі, адрэзалі трубы -- і ўсё, канец сувязі.

учора хадзіў у краму выбіраць "індэзіт"...

а гэтую выкідаць -- шкада, бо выдатна працуе.

забярыце хто, а?

p8200621.jpg

0032.jpg

ПЛІТУ ЗАБРАЎ ЧЫТАЧ БЛОГА КАЗАЛУПЪ. УСІМ ДЗЯКУЙ!

Aug 18

аўтар усіх фота -- Андрэй Дыбоўскі (www.globus.tut.by)

0011.jpg

Мазырскі піўзавод, дэгустацыя медавухі ды зьбіценя

0021.jpg

Тураў, вывучэньне тысячагадовага крыжа

0031.jpg

Юравічы, прымерваньне ролі лідэра

0041.jpg

Юравічы, уваходжаньне ў ролю

0061.jpg

Юравічы, за крок -- вышыня чацьвертага паверха

0051.jpg

to be or not to be?..

0071.jpg

Барысаўшчына, бровар наш!

0081.jpg

буйным плянам

009.jpg

На наступнае "Эўрабачаньне" прапаную адправіць мяне (на фота)

010.jpg

(для тых, хто не знайшоў :))

А як правялі выходныя вы? 🙂

Тэгі:

Aug 15

p7100031.jpg

p7100068.jpg

p7100087.jpg

p7100122.jpg

p7100135.jpg

p7100168.jpg

p7100183.jpg

Тэгі: ,

Aug 13
На Нашай Ніве зьявіўся такі допіс:
"Прэзыдэнт «Леўскі» Тодар Баткаў у інтэрвію газэце «Стандарт» на адкрыцьці супэрсучаснага гасьцінічнага комплексу выказаў сваё меркаваньне адносна матчу з барысаўскім БАТЭ.«Найперш, мы не зьбіраемся прайграваць нейкаму там БАТЭ.

З чаго б гэта нам капітуляваць перад заводзкай камандай з штучна створанай дзяржавы

! Нам, нацыі з 1400‑гадовай гісторыяй, камандзе, якая носіць імя аднаго з найбольш вялікіх баўгарскіх герояў!»

Апошнія словы прагучалі як абраза для чатырохразовага чэмпіёну краіны, так і для Беларусі ў цэлым. Чаму маўчыць наша МЗС? Гэта абраза краіны. Стас"

У камэнтарах нехта трапна заўважыў, што варта кожнаму зайсьці на форум пад арыгіналам артыкула і выказаць гэтаму ўблюдку, што мы пра яго думаем. Перайсьці на старонку артыкула можна па актыўнай спасылцы ў пачатку допіса.

P.S. А наш БАТЭ такі выйграў!

Aug 13

jab1.jpg

Шаноўныя сябры!

Нагадваю, што яшчэ 1 ліпеня на Ўправе БНФ (Менск, Варвашэні,8) зьявіўся дыск гурта Jab Club"Толькі разам" (музыка Яўген Валошын, словы Глеб Лабадзенка).

Учора мы з Валошыным завіталі на Ўправу і дазналіся, што дыск бяруць ВЕЛЬМІ СЛАБА. А столькі шуму было, калі я песьні вывешваў: "Давайце дыск, давайце дыск!.."

Бярыце дыск!

Для людзей, якія жывуць ня ў Менску, нагадваю, што атрымаць дыск (З АЎТОГРАФАМІ) можна і па пошце.

Замаўляйце на labadzenka@gmail.com

Паведамляйце: Імя, прозьвішча, імя па бацьку, індэкс, дакладны адрас

Тэгі:

Aug 12

Сьцьвярджаюць,
Што няпоўная зямля
Бяз Вавеля,
Бяз Луўра,
Без Крамля...

Я не пярэчу -
Так яно і ёсьць.
Хто ж абміне зямную прыгажосьць!

Ды для мяне
Няпоўная зямля
Бяз Турава,
Расон
I Капыля,
Бяз Сьвіцязі
З вясёлкаю двайной
I без сьвятой Сафійкі над Дзьвіной.

Няпоўная яна
I без буслоў,
I без пявучых беларускіх слоў,
I без дзяньніцы ў матчыным вакне...

Я думаю,
Не запярэчаць мне...

Генадзь Бураўкін

Тэгі: ,

Aug 11

9479096_0000000000000000000000000.gif
Аляксандар Клімчук - кіраўнік фотаагенцыі Caucasus Press Images. Працаваў у "Комсомольской правде" ды "Московском комсомольце".

Грыгол (Гіга) Чыхладзэ -- фатограф агенцыі Caucasus Press Images.

Параненыя: прадусар НТВ Пётар Гасіеў, вайсковы карэспандэнт "Вестей" Аляксандар Сладкоў, апэратар Леанід Лосеў і відэаінжынэр Ігарь Уклеін.

Aug 10

001.jpg

касьцёл у вёсцы Воўчын Камянецкага раёна Берасьцейскай вобласьці

002.jpg

003.jpg

004.jpg

005.jpg

уваход у каралеўскую крыпту

006.jpg

007.jpg

008.jpg

Тэгі: ,

Aug 08

я пісаў табе
эсэмэскі ўсю ноч
папярэджваў:
неба хмурыцца,
бяры парасон
а ты ўсё маўчала й
маўчала
думала
хай, засранец,
панэрвуецца

я пісаў табе
языком на сьпіне
“ойча наш”
на мове каханьня
а табе заставалася
толькі верыць
бо лянотна было
праверыць

я пісаў табе на
асфальце “са святам, каханая”
але прыехалі мянты
і я пасьпеў толькі “са святам”
і атрымалася рацыя
мая і мянтоўская

я пішу табе кожным
досьвіткам
засынаючы, я пішу табе,
я прашу цябе
парашутамі
апускайся ты, перайму цябе
пакажу табе на
сьцяне
фарбай сьвежай:
выходзь за мяне

Тэгі: