it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 29

ідзе зіма –
а шостай раніцы
яшчэ з гардзінамі
і без гардзін
аднолькава
і мы
цягаем зь вільні
ананасы
у нас няма
такіх
як там
ні ананасаў
ні ўлады
якая не дае
цяпла
бо підарасы
паўсюль –
на плошчы
і ў кіно
а шостай раніцы
і ўвечары
з гардзінамі
і без гардзін
такое вось
адно вакно

Тэгі:

Sep 29

На "Тузіне Гітоў" зьявілася новая песьня гурта Jab Club "Ніколі" (словы Глеба Лабадзенкі, музыка Яўгена Валошына).
Галасаваць за песьню можна ТУТ, а спампаваць і пачытаць пра яе ТУТ (праўда, Жэня троху набрахаў :))
бадай, з нашага альбому "Толькі разам" (НАБЫЦЬ) гэта мая ўлюбёная песьня. І зусім не таму, што запісаная з Лёнданскім сімфанічным аркестрам 🙂

а вось, уласна кажучы, і тэкст песьні

мы спыняем хвіліны
і верым
што можам пасьпець
тры апошнія дні
халадоў
прапускаем павольна
прызвычаіўся я
уяўляць
ў сваіх марах цябе
даволі.
давязі мяне хлопча
да цума
ці хоць на раён
бо на плошчу Купалы
ў сталіцы
ня ходзяць маршруткі
я на плечы паэту
прысяду
нібы матылёк
і чакацьмем
што з выраю
вернуцца вуткі
а на горад
з малінаўкі
зноўку
плывуць туманы
на праспэкце Скарыны
ратуючы нашую
волю
мы з паэтам на крылы
надзенем сабе кайданы
ніколі!

Тэгі:

Sep 27


Эльжбэта Радзівіл (па мужу Тамашэўская) -- дачка князя Альбрэхта Радзівіла, перадапошняга ўладальніка Нясьвіскага замку

Тэгі:

Sep 15

а мы з табой
напэўна, іншыя
усе зьяжджаюць –
мы застаемся
усе разыходзяцца
мы з чужых
разыходаў
плачам, сьмяемся

варым пельмені
робім дранікі
перыядычна
наведваем музэі
падбіраем пад
восень станікі
падтрымліваем
грузію

возім на лецішча
інтэлігенцыю
бачым за
кілямэтрамі фота
у Беларусі аднойчы
потым
чакаем
Яго Эксэленцыю

лічым вар’ятамі
тых і гэтых
стараемся не
сядзець у хаце
хочам яшчэ
пабачыць сьвету
да нараджэньня
дзіцяці

усе зьвіняць –
а нам ня хочацца
усіх нясе –
а мы трымаемся
бо гэты верасень
пэўна, скончыцца
і мы з табой
давай дамовімся
няхай зьвіняць
адно трамваі

а мы з табой
напэўна, іншыя
плянуем лётаць
па-над горадам
і навучыцца
не пужацца
ні гэтых дзён
ні гэтых холадаў

Тэгі:

Sep 11

за інфармацыйную падтрымку дзякуй кітайскаму студэнту журфака Чжоў Гуанья!..

Тэгі:

Sep 10

гэтыя ўнікальныя, я лічу, рэчы перадала мне мая першая настаўніца Ірына Мікалаеўна Кульбіцкая -- педагог ад Бога, адзін зь людзей, якія кардынальна паўплывалі на мой лёс і мой жыцьцёвы выбар. пра ўнікальнасьць гэтага чалавека сьведчыць і гэты факт -- згадзіцеся, ня кожная настаўніца 15 год захоўвае малюнкі сваіх вучняў...

пачытайце! я чытаў -- рагатаў да сьлёз!..

гм... зараз я малюю не нашмат лепш 🙂

Тэгі:

Sep 10

чытайце заўтра ў "камсамолцы" маё інтэрвію з Андрэям Арамнавым.
вас чакае сэнсацыя!..

Тэгі:

Aug 28

buraukin_blog.jpg

Тэгі:

Aug 25

arlou_blog.jpg

Тэгі:

Aug 23

0022.jpg

0012.jpg

0033.jpg

Тэгі: ,