it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 21

Тэгі: ,

Oct 20

першы здымак -- Сяргей Васільеў (с)
астатнія -- Арцём Лява (с)

Тэгі:

Oct 19

народ, беларускі народ!
калі ласка, галасуце штодня за песьню "Ніколі" ў гіт-парадзе "Тузін гітоў"
галасаваць трэба ТУТ

Тэгі:

Oct 19

пачытайце цікавы матэрыял

Тэгі:

Oct 16

кальмарскі пратэстанцкі сабор

а нашыя ходзяць зь кіёчкамі...

алегорыя: кароль Густаў забівае Данію

а гэта -- воданапорная вежа 1903 года. зараз у ей -- 14-павярховы элітны жылы дом. во як!

конь на мосьце

гарадзкі парк Кальмару заснаваны ў 1877 годзе

а гэта ўвогуле прыкол. такія паштоўкі можна атрымаць дарма на ўваходзе ў музэй сучаснага мастацтва. аўтарка -- марына напрушкіна, беларуская мастачка. далей -- лепей! у часе экскурсыі супрацоўніца музэю паказвае дзецям праз шкло на трактар і тлумачыць: гэта -- трактар Беларус. Беларусь, дзеці, -- гэта такая краіна на ўсходзе эўропы. там -- дыктатура лукашэнкі. вы ведаеце, дзеці, што такое дыктатура?..

белабрысыя швэдзкія дзеці няўпэўнена матляюць галовамі, а цётачка працягвае:

дыктатура, дзеці, гэта калі няма свабожнай прэсы, калі паліцыя зьбівае людзей на вуліцы, а сакрэтныя службы сочаць за вашым жыцьцем...

і мне падумалася: дай Божа, каб маім дзецям нехта тлумачыў так: гэта ровар зь зімбабвэ. там -- дыктатура. ведаеце, дзеці...

ніколі ня бачыў такога дрэва!..

і зноўку -- замак

Тэгі: ,

Oct 14

беларускі дэсант у швэдзкім горадзе Кальмары

а быў час, калі гэты замак хацелі зруйнаваць самі швэды...

скажу вам: добра, што не зруйнавалі!..

пабачыўшы трактар "Беларус" на беразе каля замку, я ашалеў! аказалася, гэта -- інсталяцыя мастацкага музэю! ))) 

Тэгі: ,

Oct 11

Секс-квартирантки

Тэгі:

Oct 10


фота Алены Вальковіч (с)

Тэгі:

Oct 07

Oct 07

Беларускія памежнікі не ўпусьцілі на тэрыторыю краіны амэрыканскай актрысы й сьпявачкі Стэфані Пан ды аўстралійскай актрысы Эстэр Мугамбі, паведамляе Хартыя’97. Актрысы прыляцелі ў нядзелю ў Менск па запрашэньні “Вольнага тэатру”. У беларускай сталіцы яны плянавалі ўзяць удзел у рэпэтыяцыях “Вольнага тэатру” ў рамках праекту Eurepica.

У аэрапорце “Менск-ІІ” жанчынам паведамілі, што яны знаходзяцца ў сьпісах неўязных у Беларусь. Пра прычыны забароны не паведамляецца. Паводле супрацоўнікаў менскага аэрапорту, гэта канфідэнцыйная інфармацыя МЗС краіны.

Зь Беларусі жанчыны змогуць выляцець толькі за свой кошт. Памежнікі паведамілі актрысам, што ім давядзецца правесьці ў аэрапорце два дні, паколькі вылет іх самалёту рэйсам Менск-Прага-Амстэрдам адбудзецца толькі праз два дні.
Польскае радыё для замежжа

Тэгі: