it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 23

Бачыце гэты вялізны і мажны камень з надпісам? Прачыталі надпіс? А цяпер знайдзіце на фота тую самую тую 🙂

Фота зроблена каля Фарнага касьцёла ў Наваградку.

Тэгі:

Jan 23

Шаноўныя наведнікі Блогу!

Запрашаю Вас паўдзельнічаць у конкурсе па гісторыі і архітэктуры Беларусі. Для гэтага -- адкажыце на прыведзеныя ніжэй пытаньні ды вышліце адказы на мой электронны адрас labadzenka(на)gmail.com. Тром пераможцам - прызы (дыскі і кнігі)! Адказы прымаюцца па 31 студзеня ўключна. Пакідаць адказы ў камэнтарах забараняецца.

1.       Назавіце самы стары касьцёл у Беларусі.

2.       Дзе і ў якім годзе ўпершыню прыводзіцца каляровая выява бел-чырвона-белага сьцяга?

3.       У якім будынку была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка? Што там знаходзіцца зараз?

4.       Дзе ў Менску месьціцца Галоўная (харальная) сінагога? Што ў гэтым будынку зараз?

5.       У чым галоўнае вонкавае адрозьненьне адбудаванага гатэлю "Эўропа" ад сапраўднага?

6.       Які самы стары будынак у Менску?

7.       Ці была некалі Белая вежа белай?

8.       Якая максымальная колькасьць дзяржаўных моваў была ў Беларусі?

9.       Дзе пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі?

10.   У якім беларускім мястэчку, паводле перапісу 1898 года, жыло 100% габрэяў?

11.   У якіх краінах (паводле сёньняшняга падзелу) мелі свае палацы князі Радзівілы?

12.   Як па пашпарце звалі Кастуся Каліноўскага?

Посьпехаў!

Тэгі:

Jan 23

Выпадкова знайшоў некалі -- і ўжо некалькі месяцаў чытаю блог Сяргея Абрамовіча -- рэдактара талачынскага раённага радыё. Добрая мова, добрая журналістыка, цікавыя ракурсы. Рэкамэндую!

http://rayrad.blog.tut.by

Тэгі:

Jan 22

усе мае знаёмыя хварэюць адно за адным!..

памятайце: лепш часнок -- чым колдрэкс!..

Тэгі:

Jan 21

мне здаецца, што ў сталінскі час чалавека, які яе прыдумаў, расстралялі б бяз суда і сьледзтва 🙂

але ж -- як трапна сказана!..

Тэгі: ,

Jan 21

Напэўна, гаспадары гэтага слонімскага гіпермаркета аўтазапчастак доўга думалі, як назваць сваю краму 🙂 А можа, гэта пералік марак аўто, для якіх ёсьць складнікі, справакаваў такое? А можа, беларусы нарэшце здабываюць нармалёвую годнасьць? Ці нармалёвую самаіронію?..

Тэгі:

Jan 21

а гэта -- у Бальнай залі палаца прэзідэнта

Тэгі:

Jan 21

Калі б гэты чалавек адкінуў капыты хаця б на 10 год раней, а лепей ўвогуле не нараджаўся б, на колькі б меньш гаўна і зла было ў гэтым сьвеце... Беларусь ня будзе дарэшты беларускай, пакуль на галоўнай плошчы краіны стаіць помнік чалавеку, які запачаткаваў зьнішчэньне нашай інтэлігенцыі ХХ стагодзьдзя. Зьнішчэньне апынулася настолькі ўдалым, што аднавіць інтэлектуальны склад нацыі мы ня здолелі і па сёньня...

Тэгі:

Jan 21

12 правільных адказаў пакуль ня даў ніхто. ёсьць пытаньні, на якія ня змог адказаць ніводзін удзельнік. відаць, і ў нэце ня ўсё ёсьць 🙂

сьпяшайцеся -- конкурс працягнецца да 31 студзеня!

умовы -- ў запісы за 18 студзеня.

Тэгі:

Jan 20

Вось, патрапіла да мяне такая візытовачка -- вырашыў падзяліцца. Мяркуючы па назве праспекта, візытоўка ня дужа новая... Я асабіста не правяраў, ці актуальныя зараз гэтыя нумары тэлефонаў. Да таго ж, пра што размаўляць з чалавекам, які прыбраў усе кіёскі ды паціху руйнуе мой стары горад?..

Але ахвотныя -- зьвяртайцеся!..

Тэгі: