it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 30

Учора ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі адчынілася выстава “Дэманструецца ўпершыню”. Галоўная фішка — Радзівілаўская мапа ВКЛ 1613 года, якую літаральна некалькі тыдняў таму набыў для музэя адзін зь менскіх банкаў. Гэтая мапа — гравюра Томаша Макоўскага, выкананая ў Амстэрдаме.

Знайдзіце знаёмыя назвы 🙂 Дарэчы, агулам на мапе 342 беларускія тапонімы.

Назвы Вільня, Трокі, Меднікі сьведчаць, што Вільнюс, Тракай, Медзіненкай — наглая выдумка сучасных літоўцаў.

Знаёмыя сымбалі 😉

Легенда мапы.

Яшчэ колькі знаёмых слоўцаў.

Таксама на выставе экспануецца арнат (адзеньне) ксяндза XVIII стагодзьдзя. Унікальнае яно ня толькі ўзростам, але і тым, што ў яго ўшыты кавалак Слуцкага пояса.

Гэтым збаночкам больш за 2000 год!

Выстава працуе штодня ад 11.00 па 19.00 па адрасе карламарла,12, выходны — панядзелак.

Тэгі:

Jan 30

больш за 20 гадзін я ня мог зайсьці на Блог — старонка проста не грузілася. і гэта — не ўпершыню. такі сэрвіс я схільны лічыць зьнявагай да карыстальнікаў. бо адначасова галоўная старонка тут.бай грузілася заўсёды (бо на ёй зарабляюцца грошы), а на блогах, відаць, вырашылі сэканоміць.

гэты фінт стаўся апошняй кропляй. Блог Глеба Лабадзенкі шукае новы адрас.

Тэгі:

Jan 28

сёньня ў менскім клюбе “графіці” адбылася закрытая прэзэнтацыя для журналістаў кружэлкі “тузін гітоў-2008”, куды ўвайшлі песьні, што перамагалі ў азначаным хіт-парадзе ў мінулым годзе.

нумар тры на дыску — песьня “вуліца дым”

у сувязі з гэтым, адмысловы госьць прэзэнтацыі — гэты самы гурт. Валошын зайграў разам з шалёна таленавітым гітарыстам, кампазытарам Андрэям Маркуцам (былы ўдзельнік гурта “Нео”) і ня меньш таленавітым віртуёзным акардыяністам Максімам Квяткоўскім. вось, уласна, і здымкі.

УВАГА! адмыслова для наведнікаў Блога — бонус! жывы запіс песьні “калыханка” з канцэрта можна спампаваць тут: kalyhanka_valoszyn/labadzenka (2.97мб)

Тэгі:

Jan 28

мала таго, што кнорын быў добрым ублюдкам, і пісаў, што беларускай нацыі не існуе ўвогуле, а хто супраць — таго растраляць, дык ягоныя нашчадкі (відаць, тыя, хто быў ня супраць) напісаць свайго героя правільна ня могуць…

Тэгі:

Jan 27

Тэгі:

Jan 26

супэрскі пэрфоманс правялі хлопцы з “эўрапейскай Беларусі”. у пераходзе мэтро “фрунзенская” леглі, накрыліся прастынямі як трупы, а зьверху намалявалі значкі “радыяцыя” іншыя раздавалі мінакам інфу пра будучую будову АЭС. дык вось, многія нават ня чулі, што ў Беларусі збудуюць атамную станцыю. а як пачулі, дык сталі абурацца.

фота: www.charter97.org

Тэгі:

Jan 25

Злачынства зьдзейсьнілася 26 траўня 1989 года

Год таму журфак БДУ пераехаў у шыкоўны новы корпус на Кальварыйскую. Але да гэтага немаведама колькі год будучых журналістаў рыхтавалі ў будынку па вуліцы Маскоўская,15. Асабіста я адвучыўся там тры з паловай гады. Будынак быў стары, цесны для такога вялікага факультэта, але ў ім прысутнічала нейкая своеасаблівая студэнцкая аўра, аўра здачаў, пераздачаў, вучобы й каханьня. А яшчэ там ніколі не працаваў ліфт. Дакладней, ніхто не памятаў, каб ён некалі працаваў увогуле. Праз гэта на кожным Дні першакурсьніка не абыходзілася бяз жарта на тэму журфакаўскага ліфта. Чаму ж ён не працуе насамрэч, ніхто ня ведаў. Я асабіста думаў, што не ўключаюць, каб нікому не было крыўдна — бо людзей вельмі шмат, і ўсё адно на тым ліфце не праедзешся асабліва. А можа, проста зламаўся калісьці, а рамантаваць — не рамантавалі.

Але некалькі дзён таму, праглядаючы навіны ў інтэрнэце, я выпадкова зачапіўся за адзін радок. Навіна датычылася 70-гадовых дзядоў, якія некага забілі дваццаць год таму, а некага зараз — іх злавілі і далі па 25 год турмы.

Дык вось, у навіне паведамлялася, што “Во втором убийстве 26 мая 1989 года обвинялся один Насибуллин. В Минске в филиале БГУ по улице Московская в лифтовой кабине он застрелил из обреза малокалиберной винтовки молодого мужчину – слушателя курсов повышения квалификации с целью хищения находившихся при нем денежных средств”.

Вельмі верагодна, што “філіял БДУ на Маскоўскай” — і ёсьць наш журфак.

Калі так, дык я даведаўся, чаму ліфт ніколі не працаваў — пасьля такой бяды яго, напэўна, вырашылі не запускаць болей.

Тэгі:

Jan 25

Сказаць па-шчырасьці, наяўнасьць у гурце Рамана была адным з чыньнікаў маёй сымпатыі да J:морса. І ўся беларускасьць, што прасьлізгвала там — ягоная заслуга, і выхад альбому “Адлегласьць” — таксама. Як вынікае з тлумачэньняў Уладзімера Пугача на сайце гурта, прычына рашэньня Рамана — тое, што ён хоча пачаць сольную кар’еру…

Ня ведаю, ці моцна пацерпіць ад сыходу сам Раман, але тое, што гурт J:морс асабіста для мяне шмат што страціў — гэта дакладна.

Хай Бог памагае Рому!

Тэгі:

Jan 24

у гэту гадзіну на вуліцах толькі
таксоўкі й паліцыя
нават бігборды паціху кімараць у шапкі
трэба купіць муміё
а яшчэ пагаліцца
каб ты наранак свае
не падрапала лапкі

хтосьці ў вакне спакушае каханку,
хтосьці — каханага
нехта чакае дзевятай — званіць у амэрыку
мазы і газы чысьцяць асфальт ад
пячэньня аўсянага
каб а дзевятай чыноўніца не
закаціла гістэрыку

дома фатэль, інтэрнэт і выдатная кава
хтосьці за сьценкай упарта друкуе шпаргалкі
а ў мяне ў пакоі заўсёды цікава
хоць тут няма ні чырвонай, ні жоўтай міргалкі

Тэгі:

Jan 23

Бачыце гэты вялізны і мажны камень з надпісам? Прачыталі надпіс? А цяпер знайдзіце на фота тую самую тую 🙂

Фота зроблена каля Фарнага касьцёла ў Наваградку.

Тэгі: